Выбрать главу

Мажліва, адчуваючы да сябе такія адносіны з боку саслужыўцаў, а можа, нават і не задумваючыся над тым, што робіць, Кольб трымаўся незалежна і паводзіў сябе значна вальней, чым іншыя. Ва ўсякім разе ніхто з ix гэтак, як ён, не выходзіў з ланцуга ачаплення i не расходжваў па абочыне, трымаючы вінтоўку не напагатове, а звіслую на рэмені з пляча. I ніхто не пайшоў бы да сялян загадваць, каб тыя сабралі і прывезлі палонным хлеб, а тым больш не стаў бы арганізоўваць яго дзяльбу. Хаця ніхто з вартавых i не падазраваў таго, што Кольб расходжваў па абочыне не толькі ў сілу сваёй прывычкі паляўнічага, а яшчэ i таму, што яму агідна падоўгу стаяць у ланцугу ачаплення, дзе ён адчувае сябе не ў сваёй талерцы.

Як і трэба было чакаць, дарожны майстра расказаў каменданту пра канваірава самаўпраўства і правапарушэнне. Брэса вывеў з сябе і абурыў гэты расказ. I без таго змрочны з выгляду, камендант выслухаў дарожнага майстра пахмурны, як цень. Але адразу не кінуўся адчытваць Кольба за ганебны ўчынак i нават не падаў майстру ніякага выгляду, што сам трохі пасуе перад гэтым вартавым. Канечне, Брэе зайздросціў канваіраваму жалезнаму крыжу, але камендантава пасада давала яму права не звяртаць увагі ні на ўзрост Кольба, ні на яго ўзнагароду. Праўда, Брэе паспеў прыгледзецца да вартавога і адчуў, што ў яго рашучы і няўступчывы характар. Камендант асцерагаўся, што калі дасць наганяй Кольбу, дык у адказ атрымае ад таго не менш павучальную натацыю. Таму палічыў за лепшае адчытаць яго адзін на адзін, без лішніх сведкаў.

— Кольб, што ты цацкаешея з палоннымі? — павышаючы голас, запытаўся Брэе у канваіра, якога паклікаў у свой кабінет. — Ім забаронена ўступаць у кантакт з мясцовым насельніцтвам.

— А яны i не ўступалі ў кантакт, —спакойна адказаў Кольб.

— Але ж цывільныя перадалі палонным хлеб! — абурыўся камендант.

— Хлеб еяляне прывезлі мне. А я перадаў яго палонным.

— Спагадлівы! Можа, ты з імі падзяліўся б i нашым пайком?

— Распараджацца ім даверылі табе, — хітравата намякнуў на штосьці Кольб i пасля карошай паўзы павучальна дадаў: — Ваеннапалонныя таксама людзі. Іх трэба карміць, каб не памерлі з голаду. А яны яшчэ i працуюць.

— Заступнік знайшоўся! — раззлаваўся Брэе, жэстам рукі паказваючы, каб вартавы пакінуў кабінет. — Вучыць мяне хоча! Я сам ведаю, што рабіць!

Кольб не па-вайсковаму павярнуўся і выйшаў. А камендант няўцямна паціснуў плячамі: маўляў, якое з яго запытанне? «У рэшце рэшт, гэта не ў Германіі. Я тут гаспадар і вышэйшая ўлада. Калі тубыльцам рупіць падтрымаць палонных, чорт з імі, няхай падкормліваюць! А то сапраўды працаваць не здолеюць, калі знясілеюць. Запалохваць то я іх запалохваю, для панікі трох-чатырох можна прыстрэліць. Але ж без ix—хто я? Абы толькі цывільныя не наладзілі сувязі з палоннымі ды не перадалі ў лагер зброі. За гэтым дарожны майстра прыгледзіць, ён служака! Вартавыя яму таксама памогуць».

Надзелены неабмежаванай уладаю, Брэе баяўся, што без палонных пазбавіцца яе i застанецца тым, кім быў раней. Праўда, адсюль наглядчыкам у астрог ужо не вернешея, а хутчэй можаш трапіць на фронт.

14

Калі палонныя вярнуліся з працы і пакідалі ў складзе насілкі і лапаты, ад Міхасёвага ўніклівага позірку не засталося незаўважаным, як Багдан Платонавіч борздзенька ўхапіў з-пад ног абломак нажоўкі па метале і таямніча схаваў у кішэню. «Няўжо гэтай ламачынаю збіраецца перапілаваць абодва рады калючага дроту? — мільгнула ў хлопцавай галаве.— Дык жа да агароджы падыходзіць забаронена: вартавыя страляюць з вышак без папярэджання. А нанач немцы замыкаюць нас у памяшканні. Можа, сусед хоча з палатна нажоўкі вытачыць лязо? —Хлопец памятае, якія вострыя нажы рабілі сабе шаўцы з несамавітых жалязак, —А суседавы ўмелыя рукі гэты абломак навостраць, як брытву».

— Хочаце вытачыць лязо?—шэптам запытаўся Міхась у Багдана ГІлатонавіча, узыходзячы побач з ім на ганак лагера.

— Такая рэч у жыцці спатрэбіцца, — адказаў Багдан Платонавіч, і ў голасе яго адчувалася хітраватая загадкавасць.

Назаўтра ў часе абедзеннага перапынку Багдан Платонавіч выкалупаў з травы ў кювеце пацямнелую латуневую гільзу ад супрацьтанкавага снарада і пачаў зацікаўлена аглядаць яе. Вакол гравійкі валялася процьма парожніх гільзаў розных памераў, вінтовачных і буйнакаліберных патронаў, што сведчылі аб тым, з якімі ўпартымі баямі нашы войскі адстойвалі гэтыя мясціны. У мірную пару ўсё гэта людзі даўно пазбіралі б і здалі як лом каляровага металу. А цяпер яно нікому не патрэбна.