Выбрать главу

Праз дзень Андрэй прытарабаніў трактарны прычэп бярозавых, альховых і асінавых дроў, папілаваных на чурбаны. Заставалася пасячы і скласці ў вярсту. Гаспадыня, як убачыла гару дроў каля хаты, была на сёмым небе ад радасці. У першы ж выхадны Андрэй насек кучу дроў, памог гаспадыні скласці іх у вярсту. Дар’я Трафімаўна напякла дранікаў, запрасіла на вячэру кватаранта. А яшчэ быў сюрпрыз: прыйшла на вячэру Паліна. Пілі чырвонае віно, елі смачныя дранікі. Грубка дыхала ўтульнаю цеплынёю.

З маленства Сахута любіў цёплае дыханне напаленай грубкі, любіў сядзець каля адчыненых дзверцаў і пазіраць, як трапечацца, скача жывы  агонь. Любіў патрэскванне сухіх дроўцаў, асабліва яловых. Калі з грубкі, ці ўранні з печы,  выскоквала іскрынка, матка звычайна казала: “О, будзе госць!” І сёння гэтая прыкмета спраўдзілася: нечакана прыйшла Паліна. У снежні дні кароткія, нібы заечы хвосцік або верабейкава дзюба, а вечары даўжэзныя. Але гэты прамільгнуў неўзаметку за цікаваю гутаркай, згадкамі пра пасляваеннае жыццё.

Потым Андрэй праводзіў госцю. На дварэ  было ціха, даволі цёпла, з неба пазірала на грэшную зямлю вялізная поўня. Як толькі адышліся ад хаты, Паліна ўскінула рукі на Андрэевы плечы і пачала горача і прагна цалаваць яго.

— Нездарма кажуць, што падчас поўні ў чалавека абвастраюцца ўсе пачуцці, — сказала яна, нібы апраўдваючыся.

— Так, найбольшая колькасць аўтааварый, розных здарэнняў адбываецца перад поўняй. Яна ўплывае на чалавека. Апошнія гады я кепска сплю, калі поўня. Раней гэтага не заўважаў. А цяпер ужо не раз пераконваўся. Бывае, да раніцы не магу заснуць.

— Я сёння таксама доўга не засну, — уздыхнула Паліна. — Усё буду думаць пра цябе. А наконт серад —  як ты? Зможаш?

— Пастараюся. Толькі б дажыць...

— Дажывём, мой любы, — з пяшчотнымі ноткамі ў голасе сказала Паліна, зноў прыхінулася да яго.

— Месяц  набраўся поўнай сілы, мусіць, гэтак і чалавек. А потым месяц ідзе на спад і сілы чалавека слабеюць, — разважала Паліна.

З неба на ўсе вочы  пільна сачыла за імі поўня.

Не ведаў тады Андрэй Сахута, як і ніхто ва ўсім свеце не ведаў, што ў гэты вечар апошні раз пазірае на  Поўню Косця Варонін.

Раіцой у  панядзелак Андрэю патэлефанаваў старшфня райвыканкама Анатоль Раковіч, паведаміў аб трагедыі ў Белай Гары.

— Заўтра пахаванне Сырадоева. Наш кадр. А ваш  аднавясковец. Старшынёй сельсавета шмат гадоў працаваў. Франтавік. Дэпутат. Я павінен быць. Можа, хочаце развітацца?

— Трэба з'ездзіць.

— Застрэліў яго з двухстволкі Косця Варонін. Адпомсціў за паляванне на лася. Вы ж гэтую гітсорыю ведаеце?

— Ну, трохі ведаю.

— Сам Варонін знік. І стрэльбы няма. Шукае міліцыя. Можа. слова скажаце на паніхідзе7 Па-зямляцку.

— Скажу, — пагадзіўся Сахута.

Трагічная вестка літаральна аглушыла яго. У галаве ўзвіхурыўся рой скрушных думак, згадак. Выплыў з памяці дзень, калі ў лясніцтва прымчаў на веласіпедзе Іван Сырадоеў, пытаўся наконт ліцэнзіі на адстрэл лася. Андрэй пааабяцаў разведаць, як гэта аформіць, але паляўнічыя не дачакаліся адкрыцця сезона. Ці мог Андрэй папярэдзіць трагедыю? Сказаць: не ўздумайце ісці на паляванне без ліцэнзіі! Сырадоеў паглядзеў бы на яго, як на неразумнага хлапчука. Потым пасля суда сустрэўся ў лесе з Косцем Вароніным, які прыехаў параіцца: хаўруснікі  угаварылі  ўзяць усю  віну на сябе, ён выгарадзіў іх, а цяпер яны адмовіліся плаціць штраф. Андрэй параіў напісаць у рэдакцыю. А што ён мог зрабіць іншае? Пызычыць грошай. Дык  ён іх не меў. Косця  і не прасіў у яго пазычкі. Прысарамаціць Сырадоева?  Той мог паслаць яго…

Калі не прамым тэкстам, дык у душы. Не давесці да суда факт браканьерства? Таксама не мог. Карацей, сваёй віны не знаходзіў, але ў глыбіні душы адчуваў сябе вінаватым, хоць растлумачыць сабе гэтую вінаватась не мог.

Увечары паведамілі, што міліцыя знпйшла труп Косці Вароніна.

Андрэя нібы апякла думка: тры месяцы таму і ў яго з'яўлася думка аб суіцыдзе. На шчасце,  выстаяў,  не зламашся. Паадумаў пра Паліну і адчуў вялікае жаданне жыць!

Але адчуванне віны з новай сіла апанвала Сахуту на пахаванні.Яго перажыванні выказаў Міхаіл Даўгалёў:  “Нуй, Косця! Гэткае вырабіў. Хто мог падумаць? Ета ж колькі нянавісці сабралася ў чалавека!  Колькі  злосці на ўсё і нв ўсіх”.