Не забываўся Пятро і на свой “кандуіт”. Нядзельным днём ужо амаль на парозе Новага года, разгарнуў запаветны сшытак, які прынёс з выдавецтва дамоў. Для разгону прачытаў некалькі ранейшых занатовак, зробленых за выдавецкім сталом.
19 снежня. Чацвер. Вось і дачакаліся зімовага Міколы-угодніка. Раніца была светлая, прыгожая, падкінула снегу ноччу, а ўдзень пацячэ. Плюс тры абяцаюць сіноптыкі. Безабразіе! Разагрэлі, раскачагарылі планету. Што цяпер зробіш? Прырдлзе не загадаеш: будзь такой, якой была раней, не мяняйся. Дарэчы, ранейшыя народныя прыкметы цяпер часта не збываюцца. а. Мы рыхтуем кнігу для дачнікаў. Дык я па абавязку службы пачытаўся да ачмурэння. На дварэ снежань. Які хаты студзіць, зямлю грудзіць”. А ён, лайдак. Сёлета не хоча гэтага рабіць. Даўней ён меў назву “грудзень”, а яшчэ “просінец”. Што азначала прасветы ў аблоках. Прыгожая назва! А неба ў снежні сапраўды бывае незвычайна сінім. Урэшце продкі знайшлі таксама добрую назву — снежань, бо асноўнай прыкметай месяца быў снег, гэта першы месяц зімы. Ад колькасці ж снегу — залежыць будучы ўраджай. Гэта ў мяне ўжо прафесійная звычка — думаць пра будучы ўраджай. І спрыяць таму, каб ён быў.
Між іншым беларускія назвы месяцаў — гэта свайго роду паэма. Ну, праўда: студзень — студзіць. Люты — маразамі лютуе. Сакавік — у жылах дрэў сок абуджае, першы месяц вясны.А там — красавік. Травень, чэрвень, ліпень жнівент. А верасень! Лепшага слова не знойдзеш для назвы месяца. Бо што для нас мёртвая латынь — септэмбер, дэцэмбер. Вось і дабраўся да снежня.
Дзіва дый годзе! Зусім не думаў пісаць пра назвы месяцаў, а мяне, як прарвала! Тады працягну і далей у гэтым жа ключы. Мікола зімовы лічыцца пачынальнікам сапраўднай зімы: да Міколы няма зімы ніколі. Мікола зімовы— сапраўдная зіма. А Мікола летні — праўдзівае лета. Дарэчы, калі на зімовага Міколу марозу няма, то ўся зіма будзе “бяспутная”. А вось гэтага зусім не хочацца.. І хай мнавіта гэтая прыкмета не спраўдзіцца. І апошняя прыказка: “Беражы сена ад Міколы да Міколы і не бойся зімы ніколі” Мудра прыдумалі продкі. А я пра гэта напісаў, мусіць, таму, што ў генах дрэмле жаданне жыць у вёсцы, гаспадарыць на зямлі.
А даводзіцца чытаць “вучоную” граф аманію. Ушчуваць лайдакоў- рэдактараў, якія цягнуць да апошнягя, не здаюць свочасова рукапісы. А цяпер завалілі мой стол. Усе рукапісы чытаць не буду. Тыдзень маю права патрымаць, але каб і хацеў, дык усе прачытаць не змагу. Некаторыя пагартаю, праверу змест. Выхадныя дадзеныя. Анатацыі чытаю заўсёды, часта праўлю: разумная, кароткая, але ёмістая анатацыя — компас для чытача. А для пакупніка — гэта як прынада для рыбы. Раней усё было паводле плана: мы выдавалі, бібліятэкі, кнігарні заказвалі, людзі набывалі. Ці мода была, ці сапраўды духоўная патрэба. Але кнігі разыходзілія велізарнымі тыражамі. А зараз усё ляжыць. Можна купіць любую кнігу без чаргі, без блата. Дажыліся нарэшце!
А цяпер зусім пра іншае. Шэф Клімчук не памыліўся: дырэктар трактарнага і не збіраўмя мне тэлефанваць, гэта была звычайная адгаворка. Сёння пазнаёміўся з рэдактарам заводскай шматтыражкі — універсітэтскім сябрам Клімчука. Дамовіліся на наступным тыдні разам схадзіць да дырэктара. Я колькі разоў тэлефанаваў, сакратарка адказвала: у яго нарада, паехаў у міністэрства, пайшоў на тэрыторыю завода. “Што яму перадаць:” Я называў сваё прозвішча. Нагадваў абяцанне дырэктарр мне пазваніць. “Добра перадам”, — коратка адказвала сакратарка. Але званка не было.
Адкладваць ужо няма куды, бо ўсе кажуць, што пасля Новага года цэны падскочць, як шалёныя. Мусіць,ьтак яно і будзе.
21 снежня, Субота. Кепска спаў, наббліжаецца час Поўні. Дый чытаў позна. Узяў дамоў рукапіс. Нецікавы. слаба адрэдагаваны. Давядзецца завярнуць на дапрацоўку. Гэткая тэхналагічная жвачка пра вырошчванне бульбы мала каго зацікавіць.!
На шашы ўсю ноч гулі машыны. Я ўжо думаў, што Гарбачоў пайшоў ва-банк і аб'явіў надзвычайнае становішча. Але, здаецца, усё без перамен. Ён, Гарбачоў, падпісаў адзін з апошніх указаў — прысвоіў званне народнай артысткі крыклівай эстраднай спявачцы. А днямі сустрэўся з англійскай рок-групай. Цырк на дроце!
Здзівіў учора мой шэф Клімчук. Захлоджу. Сядзіць змрочны, як сыч. Пытаюся, чаму такі? А ён кажа: з жонкай пасварыўся. Купіла галазадую кніжку. Чытае. не адарваць. І ў ложак з кніжкай. Прачытала мне некалькі сцзн. Блядства самае сапраўднае. Сказаў ёй пра гэта. А яна, як псіханула! Ты і твае калегі да гэтага часу пішаце пра сацспаборніцтва. Каму гэта трэба? Таму і ляжаць вашы кнігі. А я кажу: беларуская літаратура была, ёсць і будзе цнатлівай. А яна: твая літатура нагадвае старую дзеву, якую ніхто не захацеў патрахаць! Мяне гэта яшчэ болей раззлавала. Ненавіжу гэтае слова: трахаць. А яно на кожнай старонцы ў гэтых кніжках. І адкуль іх столькі з'явілася?? Толькі галоўліт знік, адразу паток парнухі. Я сказаў, што пра каханне пісалі антычныя аўтары. Вазьмі “Залаты асёл” Апулея. Там столькі эратычных сцэн! А гэта сусветная класіка. Або “Кама-Сутра”.- “А ты чытаў “Каму-сутру?” — “Неяк адзін сябра даў на пару дзён”.— “Цікава было б пазнаёміцца. Во, што трэба выдаваць.” - “Давай заплануем”. – “Не. Пакуль што не пусцяць”.— уздыхнуў шэф.