На студыі ўсё без перамен. Перадач нарабілі, а яны ляжаць. Афіцыёзы забіваюць. Кругом палітыка. У чэргах, у лазні, у спальні...
17 мая, чацвер, 1990. Штодня ідзе дождж. Дзякуй Богу — засухі не будзе. Зараз усё расце, набірае моц. А ў беларускім парламенце слоўны паток. У першы дзень кіраваў Лагір — старшыня выбарчай камісіі, блытаўся страшэнна. Выбралі яму памочніка — міністра юстыцыі Ціхіню. На пасаду старшыні Вярхоўнага Савета пленум ЦК рэкамендуе Мікалая Дземянцея. Ёсць кандыдатуры іншыя: Шушкевіч, касманаўт Кавалёнак. Нехта Вчэрскі з Барысаўскага раёна вылучыў сябе сам. Цікавая сітуацыя! Калі такое магло быць? У сучасным Вярхоўным Савеце багата парыйных функцыянераў, таму Дземянцей можа перамагчы.
18 мая. Пятніца. Сесія працягваецца. Сёння дасталося на арэхі Дземянцею. Спачатку журналіст, які на выбарах перамог майго земляка Сахуту, пакрытыкаваў Дземянцея, а потым малады дэпутат Лябедзька заявіў: “Никлай Иванович, снимите свою кандидатуру, иначе будут непредсказуемые последствия”. Пра гэтыя “последствия” гаварыў святар з Оршы і агітаваў за Кавалёнка. Дзіва: поп агітуе за савецкага генерала, які злётаў у космас, мог узяць там божаньку за бараду.
Сенсацыі не адбылося: Дземянцей стаў старшынёю Вярхоўнага Савета. На маю думку, чалавек ён не дурны, мае вопыт і жыццёвы і, так бы мовіць, службовы, але прамоўца слабаваты — не філолаг.
19 мая. Субота. У Вярхоўным Савеце — бура. І пачынаецца яна на плошчы ля Дома ўрада. Там амаль штодня мітынгі, пікеты. Сёння пікетчыкі, а за імі і дэпутаты патрабавалі, каб Дземянцей вёў пасяджэнні па-беларуску. Ён сказаў, што Закон аб мовах уступае ў сілу ў 1 верасня, прапанаваў прагаласаваць: на якой мове весці работу. “Ганьба!” — пачуліся галасы. Моцна выступіў Зянон пазняк. “Ваша врэмя прайшло”— як папугай паўтараў Дземянцей. “Не маё врэмя. А ваша врэмя прайшло”, — адпарыраваў Зянон.
А на дварэ халадэча. Нават выскачыў марозік. Памарозіў раннюю бульбу, памідоры ў цяпліцы, перац. Бульба акрыяе, а ўсё іншае — наўрад. Дарэчы, казаў Еве: не будзем спяшацца, пачакаем. А яна сваё: памідоры перарастаюць, ім цесна. Ну, і пасадзілі. Загінулі яны на прасторы, на свабодзе.
30 мая. Раніца светлая. ц ёплая, а потым узнімаеца вецер, прыганяе цёмныя хмары, ідзе дождж са снегам, з градам. Мабыць, такое было рпней, бо ў народзе нездарма кажуць: Да святога духа не здымай кажуха. А па святым Дусе ў тым жа кажусе Гэта вычытаў у нашым штотыднёвіку. “Беларускае тэлебачанне і радыё” Дарэчы, на тэлебачанні паболела перадач на роднай мове Але іх усё роўна мала. У праграму не ўціснуцца — парламенйкая балбатня забівае ўсё. Краіна гудзе. Як парушаны пчаліны вулей. Расійскі парламент выбірае прэзідэнта. Два чырвоныя расійскія пеўнікі — Ельцын, які прыкінуўся дэмакратам, і яры антысіяністІван Палазкоў счапіліся за высокі пост. Абралі Ьарыса Ельцына. Ухваляю.
Вакол толькі й гавораць пра новыя цэны. Балбатні зашмат, а спрвы няма. Таму і тавару, і харчу няма.
19 снежня. Серада. Сёння зімовы Мікола. Кажуць, што да Міколы зімы не бывае ніколі. Сёлета так яно і ёсць. Раніцай упершыню марозік скокнуў за дзсяць градусаў— слупок ртуці застыў на рысе 12. Неба чыстае. Гэта ўзрадавала. А дзень хмарны, ветраны. Няўтульны. І тлумны. Як і ўсе ранейшыя. Хутчэй бы скончыўся гэты год! Год няпэўнасці. Безалабернасці. Нестабільнасці. Год самых даўжэзных чэргаў. Гэткіх чэргаў, мусіць, не было ніколі. У вайну па картках мінімум атрымлівалі. Тады болей працавалі. Лайдакоў было меней. А цяпер лайдакі маюць грошы. Стаяць у чэргах.. Усё скупляюць. Павысіць цану урад баіцца. Таму вакол татальны дэфіцыт. Дэфіцыт — галоны герой дня.
Учора Еве патэлефанавала знаёмая: з дзесяці гадзін будуць прадаваць касцюмы мужчынскія і ватныя коўдры. Каб ні кому іншаму не казала. Угаварыла мяне пайсці ў магазін. Пазваніў намесніку, што затрымаюся. Прыехалі без чвэрці дзесяць. Народ ужо тоўпіўся перад уваходам. “А што будць даваць?”— гучным хрыпатым голасам папытаўся чырвонатвары мужчына. Усе маўчалі. — Ёлкі-маталкі! Дык чаго ж вы стаіце? Раз не ведаеце”. — “Цяпер такая завядзёнка. Трэба пастаяць, каб увайсці ў магазін. Празяваеш — усё расхопяць”. — адказала сталага веку кабета ў акулярах. Пэўна, пенсіянерка. Побач з ёй быў высокі малады мужчына. Мусіць, сын, бо яны ўвесь час ціха перамаўляліся між сабою.Вітрыны вялізнай крамы былі завешаны шторамі. Чырванатвары нецярпячка зірнуў у шчыліну між імі. “Сядзяць. Савяшчаюцца. Нешта махаюць рукамі. Думаюць, як нас абдурыць”— хмыкнуў вясёлы чалавек. Але ніхто не заўсміхаўся. Нарэшце дзверы адчынілі, натоўп хлынуў у краму. Злева ўмомант вырасла чарга па коўдры. Ева пацягнула туды. А справа ўзнік натоўп, які прагнуў апрануць новыя касцюмы. Перада мной стаяла жанчына з малым хлопчыкам, дапытвалася ў суседзяў, што тут будуць даваць? Ёй патрэбна куртачка малому. Пачула, што ў гэтым аддзеле ёсць толькі мужчынскія касцюмы і штаны розныя, адразу пацянула малога ў іншую чаргу.