Выбрать главу

Між бярэзніку цвіў верас, гулі чмялі, пчолы. У паветры разліваўся п’янкі водар мядовай квецені.

— Хадзі сюды, Юзя! — паклікаў ён. — Тут вельмі добра...

Юзя наблізілася да яго, на хаду расшпільваючы кофту.

— Ох, як верас пахне! Цуд! Глядзі, і пчолкі гудуць. Ці могуць нашы даляцець сюды?

— Могуць. Напрасткі тут якія дзве вярсты. Яны ж нюхам чуюць, што тут меней радыенуклідаў. А я хачу цябе цалаваць...

Яны цалаваліся. Голыя целы адбіваліся ў люстраной гладзі ракі. Вада была ўжо цемнаватая, бо сонца не падымалася гэтак высока, як на пачатку лета. І закаханыя ўжо даўно немаладыя, але ім хацелася жыць і радавацца насуперак  усялякаму ліху, а найперш — Чарнобылю. Юзя прывезла з сабою кнігу пра каханне.  Мамута недзе чытаў пра  “Кама-Сутру”,  але ніколі не бачыў. А калі пагартаў, пачытаў, зразумеў, што жыццё пражыў, дзяцей  нарабіў, а займацца каханнем не навучыўся. Часам ён думаў, што яны з Тацянаю былі вельмі цнатлівыя. Мала цалавалаіся, любўю займаліся, каб нараджаць дзяцей, а не дзеля асалоды. Для гэтага ў іх не было часу, дый умельства,  нават гаварыць пра  каханне  саромеліся. А з Юзяй усё было інакш.

— А ведаеш прыпеўку? — гарэзліва зірнула на яго Юзя. — Тады слухай:

Міламу надоечы  я  давала стоячы. Ці  ж  для дробязі такой на зямлі ляжаць сырой?

— Не згодзен. Каханне — гэта не дробязь

Тым часам Юзя зняла кофту. Здымаць станік не спяшалася. Мамута расшпіліў ззаду гаплічкі, павесіў станік сабе на шыю, усміхнуўся:

— Найлепшае ў свеце ярмо.

Ён пяшчотна пацалваў Юзіны грудзі. Затым апусціўся на калені. Бясшумна ўпала на пясок спадніца. Тады ён пацалваў ніжэй пупка  Юзін жывот. Яна таксама апусцілася на калені. на локці.

— Ну што. мая міла я,  праверым спосаб нашых продкаў. Не ляжаць жа на зямлі сырой.  Лепей  чатыры кропкі апоры.

І Ён увайшоў у Яе. І толькі пяшотна-ласкавае сонца бачыла гэта.

Затым яны купаліся. Але нядоўга.  бо вада была ўжо халодная, дужа бадзёрая. Юзя адно акунулася і сіганула на бераг. Мамута трохі паплаваў, нават нырнуў разы са два, але неўзабаве выскачыў з вады, ішоў, чуючы мокрымі пяткамі ласкавы пясок. І гэтак яму закарцела легчы на цёплы пясок, як у маленстве, перакаціцца, а потым — усяму ў пяску, нібыта ў шэрай кальчузе, нырнуць у ваду. Але зрабіць так ён не адважыўся: здавалася, што пад кожнай пясчынкай затаіўся нябачны .  страшны вораг — радыенуклід-забойца.

“Пракляты Чарнобыль! Адкуль ты зваліўся на нашу галаву?!” — ён ціха вылаяўся  і  палез на гару, нібыта адразу адчуў цяжар пражытых гадоў.

Потым яны сядзелі каля цяпельца, смажылі сала на лаўцах, елі чырвоныя памідоры, якія вырасціла Юзя ў парніку. Мамута прыхапіў з дому чакушку, і яна была вельмі дарэчы. Выпілі па чарцы.

— За нашу любоў! Хай яна не канчаецца, а мацнее і мацнее... — Юзя пазірала на Мамуту і ў светла-карых, зеленаватых вачах ён угледзеў адданасць і нейкую незвычайную шчырасць.

— Хай будзе так! — пагадзіўся ён.

Па абедзе Юзя разаслала ля вогнішча куртку, лягла на ёй, соладка пацягнулася. З-пад кофты звабліва выторкваліся курганкі ейных грудзей. Мамута не стрымаўся, каб не пацалаваць яе, пальцы самі пачалі расшпільваць гузікі.

— Спакушаеш ты мяне, мілачка. Хоць ты штаны яшчэ раз здымай...

— А што табе цяжка зняць? Ці лянота? Дык я памагу, — рагатала Юзя, потым ціха дадала: — Не трэба. Паберажы сябе. Ведаеш, Петрачок мой любы,  мне здаецца... Ну, у мяне такое адчуванне, што я ніколі не была такой шчаслівай, як сёння. Не, па-вашаму: сянні. Сянні я самая шчаслівая бабуся. Закаханая бабуся. Каб ты ведаў, колькі начэй я плакала, калі ты паехаў. Нават не развітаўся. Я разумела. Усё разумела, але ад гэтага было не лягчэй. Хто мог падумаць, што я кіну ўсё і  прыеду да цябе! Ды ў Чарнобыльскую зону! А па-мойму, гэта зона любові. І сёння, не — сянні было як ніколі добра. Ой, Пецечка, напаіў ты бабусю. І хочацца гаварыць такое, пра што і казаць сорамна… Будзь такі пяшчотны заўсёды. І прагны, і дужы, і нястомны. Пачакай, я не ўсё сказала. Ніколі не думала, што мы будзем займацца любоўю. Ведала, што ты не маладзён. А цяпер... Не хочацца мне нікуды адсюль ехаць. Тут райская зона. Не радыяцыйная, а зона радасці. А можа, нашае каханне пераможа гэтую чарнобыльскую пошасць? Ты ж казаў, што мёд чысты...

— Так, правяраў. Мёд вельмі добры.

— Грыбы, кажаш, далей таксама чыстыя. Мінчукі ездзяць у грыбы за дзесяткі, а то і сотні вёрст. А мы прайшлі якіх дзесяць. Ні табе гаручае паліць, ні ў электрычцы душыцца. Гэта ж цуд! А гэтая гара... Нашы абдымкі тут і перад смерцю можна ўзгадаць.. І не чатыры кропкі апоры, як ты кажаш. А шэсць. Я ж і  цыцкамі ў пясок упіралася . Ой, балбатуха я. Бессаромніца. Напаіў бабусю. От і хочацца гаварыць пра любоў.