Выбрать главу

16 верасня. Панядзелак. У выхадныя ездзілі з Евай на лецішча. Збіралі  апенькі, брусніцы. Прыемны занятак. Адпачылі з карысцю. Надыхаліся паветрам, настоеным на ядлоўцы, на верасе. Ёсць у лясным паветры водар жывіцы і таямнічы, гаркава-сумны пах жоўтага бярозавага лісця.

Трывожыць становішча ў свеце. Заўтра пачнецца сесія нашага Вярхоўнага Савета. Каго выберуць старшынёй? Мабыць, Шушкевіча? Ці Кебіча? Будзе прэтэндаваць і доктар навук Карпенка. Мала ведаю яго. Наўрад, каб ён прайшоў. Дый  Пазняк не пройдзе.

18 вервасня. Серада. Туманны дзень. Цёпла, ціха. Слухаю па радыё пра сесію нашага парламента. Нарэшце выбралі Стаха шушкевіча, сына беларускага паэта, вязня берыеўскага лагера,— старшынёй вярхоўнага Савета Беларусі. Прэтэндавалі ўчора ён, Кебіч, Карпенка і Заблоцкі. Пазняк зразумеў, што не пройдзе. І не лез. Пасля галасаванняў засталіся Шушкевіч і Кебіч. Але ніводзін з іх не набраў патрэбнай колькасці галасоў. Сёння Кеьіч сваю кандыдатуру зняў і Станіслаў Станіслававіч прайшоў. Я трохі знаёмы з ім. Ён браў удзел у адной нашай перадачы. Спадзяюся, ён будзе спрыяць Адраджэнню.

19 верасня. Чацвер.Слухаю, а зрэдку і ўключаю тэлевізар. Каб паназіраць за працай нашага парламента. На вачах сталеюць дэпутаты. Ніл Гілевіч зрабіў цікавы. Аргументаваны і эмацыянальны даклад пра сімволіку: герб, сцяг, гімн. Нейкі ветэран пачаў цытаваць гісторыкаў-артажлксаў. Маўляў. Бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” — не нашы сімвалы. Успыхнула дыскусія. І што цікава, многія дэпктаты, якія ўчора гаварылі на іншай мове, сёння выступалі па-беларуску. Хораша гаварыў прэзідэнт Акадэміі навук Платонаў. Гэта вельмі таленавіты вучоны, патрыёт. Пачаў па-беларуску, потым прызнаўся, што цяжкавата выступаць на роднай мове, не хапае слоў, бо адвучаны, як і ўсе мы. Перайшоў на пускую мову, зазначыў: “Мы все псіхологіческі ізранены. Мы не машіны. Всё проісходяўее действует на нас”. Сімволіку горача падтрымаш

Сёння на календары — Дзень цудаў. І цуд адбыўся:  зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Жыве беларусь!

Пятро ўзяўся чытаць апошні запіс за 27 верасня, але яго перапыніў тэлефонны званок. У трубцы пачуўся басавіты голас Валодзі Клімчука, былога тэлевізійнага калегі, ён шмат гадоў працаваў галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнай рэадкцыі, а цяпер — дырэктар выдавецтва.

— Прывітанне, стары! Ты так позна сядзіш на працы? Ну і стаханавец! Засумаваў па студыі за час адпачынку? Як адпачыў?

— Нармалёва. І грыбы збіраў, і лазню будаваў, і зямлю капаў.

— Значыць, сілы і моцы набраўся. Самы час пераходзіць да мяне.

— Як гэта — да цябе?

— Я ж табе не раз казаў. Мой галоўны рэдактар — пенсіянер. І што я хачу перацягнуць цябе на гэтую пасаду. Ты аграном па адукацыі. А наша выдавецтва мае сельскагаспадарчы  профіль. Дык вось, галоўны падаў заяву. Ну, яму сказалі: “Пара, браце...” Рыхтуюць месца для былога цэкоўца. Ведаю яго. Дуб дубам... Старшыня Дзяржкамдруку ў ад’ездзе. Неўзабаве вернецца. І тады будзе позна. Ягоны намеснік, наш куратар, супраць таго цэкоўца. Гэта ён мне сказаў, а старшыні ён так не скажа. Дарагі  дружа, я табе  раю. Проста прашу. Зрабі рашучы крок..

—   Валодзя, так нечакана. Трэба падумаць. З жонкай параіцца.

— Жонцы скажы толькі адно. Будзеш атрымліваць удвая болей.  Чакаю цябе заўтра раніцай. Пагамонім. Я з васьмі ўжо на працы. Можаш а палове дзевятай пад’ехаць. Ну, дык што?  Чакаць?  Ці шукаць каго іншага? Часу ў мяне мала.

— Добра. Чакай, — рашуча сказаў Пятро.

Жаданне нешта запісаць у дзённік адразу знікла: тут думаць трэба! Гэта ж не жартачкі — такая прапанова. Тэлебачанню аддаў амаль дваццаць гадоў. Абвёў вачыма свой кабінет. Адчуў: шкада яго пакідаць — болей за дзесяць гадоў адседзеў тут. Усё знаёмае да кожнай шчылінкі, звыклае, а там усё новае: людзі, справы, праблемы. Апошнім часам быў незадаволены сваёй работай, не падабалася новае кіраўніцтва. Здавалася, што гатовы развітацца з блакітным экранам, бо ўсё, што там адбываецца, што паказвае экран, гэта імітацыя жыцця. Ён усё болей пераконваўся, тэлевізар — скрынка для лайдакоў і дурняў, бо перадачы, якія даюць нешта розуму і сэрцу, — рэдкасць.

Трэба адважыцца. Учора здзівіў зямляк Андрэй Сахута. Патэлефанаваў Пятро яму на кватэру, трубку зняла Ада і пачала, што называецца “рвать и метать”: такі ідэаліст  муж, паехаў у радыектыўную зону і пачаў працаваць шараговым ляснічым! Кінуў усё, сям’ю, сяброў. Пятро не верыў сваім вушам: сакратар абкама партыі — і раптам ляснічы ў радыеактыўнай зоне. Потым яна дадала, што нібыта праз тры месяцы яго прызначаць галоўным ляснічым  у райцэнтры. Але ж зачуханая Лабанаўка,  нашпігаваная радыенуклідамі,  не сталіца. Ды могуць і не прызначыць. Так і будзе там сядзець да пенсіі. Калі дажыве...