Ён узяў звабную, цёплую далонь, адчуў лёгкі поціск, паднёс руку да вуснаў. Паліна неяк спалохана тарганула рукой — ох, як не прывыкла, каб цалавлі ёй руку!
— О, Андрэй Мацвеевіч, вы ў новай форме! Яна вельмі пасуе вам. Вы ў ёй такі малады, падцягнуты. На вуліцы не пазнала б ….
— Дзякуй на добрым слове. Усе баяцца радыяцыі, як чорт ладану. А я адчуваю, што памаладзеў тут. І ціск нармальны. Ніякіх таблетак не прымаю. Хіба што дзве кроплі вады на сто грамаў аржанушкі-весялушкі. А ў Мінску без таблетак зануць не мог.
— Разумею. Было пра што падумаць. Каб рашыцца на такі крок. Ды з такой пасады. Трэба мець мужнасць. І для сям'і гэта няпроста.
— Так, Паліна Мксімаўна, усё вельмі няпроста. Што зробіш? Жыццё падкідвае гэткія павароты, што ніякі фантаст не прыдумае.
— Кепска, канешне, што вы тут, сям'я — там.
Нібы знарок, Паліна ні разу не вымавіла слова “жонка”. Хоць менавіта яе мела на ўвазе, калі гаварыла пра сям'ю, бо дзеці, пэўна, ужо дарослыя, у іх сваё жыццё, ім, магчыма, патрэбна бацькава кватэра. А вось жонка — невядома як сябе павядзе, якія ў яе стасункі з мужам, былым высокім начальнікам. А мо развяліся? Кінуў-рынуў усё і прыехаў на радзіму… Але ж не гаворыць аб разводзе. Ці не хоча так адразу раскрывацца, гэткія думкі снаваліся ў галаве жанчыны-удавы.
— Колькі вам трэба дроў? І якіх вы хочаце? — знарок гучна спытаў Сахута: каб чулі і ў суседнім пакоі.
— Кубы чатыры , пяць. Бярозавых ці асінавых. Кажуць. альховыя дровы зімой добра грэюць.
— Гэта праўда. Альховыя грэюць выдатна. Асінавыя сажу выпальваюць. Гараць светла. Зараз даведаемся, што ў нас ёсць.
Андрэй папрасіў бухгалтара, каб той паклікаў памочніка Віктара. той ведае, дзе ёсць гатовыя дровы і колькі іх там . Неўзабаве прыйшоў памочнік. А з ім і сын Паліны, вадзіцель машыны.
— Я ніколі не была ў вашым лясніцтве. Гэткі дом вялікі, стары. Мусіць, ад паноў застаўся?
— Так, былая панская сядзіба. Хлопцы, без мяне разберацёся? Пакажу Паліне Максімаўне нашы ўладанні.
Яны спусціліся з ганку, Андрэй пасаромеўся падтрымаць кабету пад руку, бо ў акно мог цікаваць бухгалтар. Віктар папярэдзіў, што гэты малаадукаваны мужычок— вельмі хітры жук. Майстар укрвсці і схаваць канцы ў ваду, што ніякая рэвізія не дакапаецца. Мае ладную сям'ю — пяцёра дзяцей. Жонка нідзе не працуе, але жывуць у дастатку. Ляснічыя мяняліся часта. а ён заставаўся на сваім месцы. Старэйшаму сыну збудаваў у райцэнтры вялізны дом.. Андрэй неяк гаварыў па тэлефоне. Паклаў на стол трубку. Бо трэ было удакладніць адну лічбу ў памочніка. Адчыняе дзверы — бухгалтар хуценька кладзе трубку на апарат — значыць. слухаў: тэлефон у канторы спараны. Андрэй тады зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў. Але зразумеў. што гэты “Жук” сочыць за ім. Можа, нават мае сакрэтнае дарцучэнне дырэктара лясгаса. Можа. той хоча мець кампрамат на сталічнага кадра.
Абышлі стары дом круга, завіталі ў сад, яшчэ дарэвалюцыйны. Да Чарнобыля паспелі пасадзіць дзесятак маладых яблынь. З іх зараз абляталі, асыпаліся долу жоўтыя, быццам налітыя сокам, антонаўкі. Вакол чырванеліся на дрэвах, нібы снегіры. папінкі-шафран.
— Якія яблыкі прыгожыя! — узрадавалася Паліна. — Ці можна іх есці? Не правяралі?
— Кажа памочнік, што правяраў. Ёсць радыяцыя. Але адзін-два яблыкі можна з'есці. Яблыкі вельмі смачныя, сакаўныя. Асабліва антонаўка.
— Андрэй Мацвеевіч, вы кажаце: радыяцыя падмаладзіла. Гэта падманлівае пачуццё. Мне гэта добра вядома. Беражыце сябе. Я чула наконт пасады ў лясгасе. Будзьце тут асяцярожныя. Людзі цяпер злыя, ненадзейныя. Могуць падвесці пад дурнога хату. Вы ж часта бываеце ў райцэнтры. Зайдзіце калі. Пагамонім.
Паліна таропк, нібы раптам заспяшалася ці нечым усхвалвалася, дастала з сумачкі квадратную паперчыну:
— Тут адрас і тэлефоны. Хатні, службовы. Дарэчы, хата мая зусім не далёка ад лясгаса. Сына хочуць забраць у Магілёў, у трэст. Ён добры спецыяліст. За чаркай не ганяецца. Цяпер, на жал, гэта рэдкасць. Ну што, пойдзем? — зноў на Андрэя зірнулі цёмныя вочы. Цярно яны былі сумныя, журботныя. — Вы пацалавалі руку… Я ажно рзгубілася. Мужыкі зараз часцей цалуюць чарку, чымся жанчыну. А можна я вас пацалую? Насуперак праклятай радыяцыі. І ўсялякаму безгалоўю, — яна адной рукой абняла Андрэя за шыю і моцна пацалавала ў губы. — Хай ведае гэты нябачны забойца. Мы павінны выжыць. Іншага выйсця ў нас няма.
— Даражэнькая, Паліна Максімаўна. І не толькі выжыць. Мы павінны жыць. І мы будзем жыць. Як людзі. Паўнакроўна, гарманічна. У суладдзі з прыродай. Раней мы наламалі дроў. Шмат чаго рабілі насупераку прыродзе. Але гэта доўгая тэма.