16 кастрычніка. Пятніца. Першы выдваецкі канфлікт. Прыбягае да мяне шэф-рэдактар кнігі “Памяць” Сяргей Рудзянок: “Што рпабіць? У нас канліктная сітуацыя. Сутнасць вось у чым. Рэдактар-укладальнік кнігі. А ён гісторык, кандыдат навук, выхадзец з гэтага раёна, кажа: усе матэрыялы ёсць, няма толькі пра яўрэйскае гета. Сакратар раённай камісіі, а выдавецтва павінна ўлічваць яго думку. Бо раён плаціць грошы, кіраўнік раёна — член рэдкалегіі, ён жа і страшыня камісіі. Карацей, хто плаціць, той і заказвае музыку. Дык вось, сакратар кажа: артыкул пра гета заказаны аднаму старому яўрэю, а ён захварэў і надоўга, кніга можа выйсці і без гэтага артыкула. Узнклі іншыя пытанні. Укладальнік прапануе артыкул пра ьдзейнасць КДБ пасля вайны, падчас калектывізацыі. Раён — заходнебеларускі, там усё віравала, нібы ў катле. Прадстаўнік раёна — катэгарычна супраць. Рудзянок спрабаваў памірыць варагуючыя бакі:2Тут нам не трэба шпрацца. Метадычны цэнтр гэты артыкул здыме”. — “Дык у газетах жа пішуць і пра КДБ”,— нек здаваўся ўкладальнік. “У газетах пішуць, а ў кнізе не дадуць. Я гэта ведаю”,— аўтарытэтна даводзіў Рудзянок.
“Карацей,і прадстаўнік раёна, і уладальнік хочуць з вамі пазнаёміцца”.— закончыў свій аповед Рудзянок.
Я планаваў знаёмства пасля таго, як прачытаю усю кнігу, але жыццё ўносіць свае карэктывы. І сустрэча адбылася.О, гэта быў цырк на дроце!Не думаў, што стасуінкі укладальніка і раённага прадстаўніка гэтак накаліліся. І ў кабінеце счапіліся, нібы пеўнікі. Укладальнік, малады гісторык, працуе ў Акадэміі навук, высокі русявы, шчыры беларус. А галоўнае. Дасведчаны, прынцыповы. Даводзіў: “Чаму нельга пра Армію Краёвую? Там ваявалі беларусы за Беларусь!2 — “Глупства!— крычаў набычаны прадстаўнік раёна, каржакваты плечавень, лысая галава, бы качан капусты, на кароткай шыі. У Арміі Краёвай былі паліцаі і здраднікі. У кнізе павінна быць аб'ектыўная гісторыя”. — “Вы самі сабе пярэчыце. Раз аб'ектыўнасць — значыць, і пра гета, і пра КДБ, і пра Армію Краёвую трэба. Вядома. Даць ацэнку, расставіць акцэнты”. — настойваў укладальнік.
Мне ён спадабаўся. Але ж не ўсё залежыць і ад выдавецтва. Я мусіў лавіраваць мтж Сцылай і Харыбдай, паабяцаў, калі ўсе артыкулы прачытаю, збярэмся яшчэ, абгавлоым усе спрэчныя моманты. А Рудзяноксядзеў, як мыш пад венікам. Хітрун! Маўляў, вы спрачайцеся, а ма яхата з краю. Вось табе і вядучы рэдактар!
Як толькі госці выкуліліся з кабінета, я адшукаў у блакноце каардынаты вучонага-гісторыка, яўрэя па нацыянальнасці — некалі ён браў удзел у тэлеперадачы, — патэлефанаваў яму, растлумачыў сітуацыю. “Матэрыялы ў мяне ёсць. Праз тыдзень артыкул будзе ў вас на стале.”. Трэба вучыцца ў яўрэяў, як шанаваць гісторыю, памяць пра сваіх людзей.
22 кастрычніка. Аўторак. Светлая раніца. Якая цудоўная сёлета восень! Восень крутга павароту ў жыцці. І не толькі ў мяне паварот, у Андрэя Сахуты — у жыцці ўсёй нашай Беларусі. Што будзе далей? Невядома. А як хочацца верыць у добрае!
На ўспамін пра гэтую восень пасадзіў на лецішчы дванаццаць ліп. Цэлую алею. І было гэтае дзейства ў мінулую суботу. Прыехаў з Мінска раніцай і цалюткі дзень шчыраваў, як пчолка, аж спіна ўзмакрэла. Пакуль выкапаў у лесе ліпкі: там некалі быў хутар, прывёз. Выкапаў ямкі, пасадзіў, паліў, прывязаў да калочкаў. Шчыраваў без абеду. Калі ўсе дрэўцы прыжывуцца — будзе прыгожая алея. Ліпа расчце хутка. Некалі зацвітуць — пчолкам будзе раздолле.
Яўрэй-гісторык прынёс сёння артыкул. Во, якая апертыўнасць! Адвёў да рудзянка, пазнаёміў, кажу: “Вось, Сяргей Дзмітравіч, аўтар прынёс артыкул, які нам патрэбны. Падрыхтуйце яго”. ьРудзянок аж аочы вылупіў, бо я не сказаў, што сам адшукаў аўтара. “О. гэта вельмі добра! І памер аптымальны. І здымкі ёсць”, — задаволдена гундосіў вядучы рэдактар.
Памочніцу яму далі — даволі маладую сімпатычную кабету-карэктарку, якая адна гадуе дачку. Спакуса! Але Рудзянок — так сказала наш прафсаюзны лідэр — выдатны сем'янін, мае двух сыноў-школьнікаў. Ходзіць з імі ў басейн. Хай гадуюцца Рудзянкі!
Чытаю рукапіс доктара сельскагападарчых навук. Ён сцвярджае: толькі буйныя гаспадаркі могуць накарміць народ, вядлома, ён не супраць фермерства, але імкнецца пераканаць, што ў нашых умовах: бедная зямля, капрызлівы клімат, адсутнасць патрэбнай тэхнікі, — фермерства сябе не апрадае. Здаецца, усё правільна. А пагадзіцца з вучоным мужам не магу. Не абавязкова фермеру вырошчваць толькі збожжавыя культуры ці бульбу. Ён можп гпдпааць свіней, цялят, кароў. Сенажацяў у нас хапае. А болей жывёлы — болей гною, можна лепей заправіць глебу. Будзе лепшы ўраджай усіх культур. Вось чаму я не люблю катэгарычнасць у любых яе праявах.