Выбрать главу

Мінулы раз пісаў пра жыццёвыя яюжэты. На днях жыццё падкінула яшчэ адзін. У нядзелю прыцемкам ужо загнаў мшыну на стаянку, вяртаюся дамоў, цап-лап — няма ключоў. Здаецца, браў і няма. Пазваніў, Ева адчыніла. Яна гатавала вячэру, таму незадаволена буркнула: “Што тызвоніш? Ключоў не маеш”?— “А вось і не маю. Мусіць, забыўся ўзяць”. Абмацаў усе кішэні, шуфляды — няма. Уранні, як толькі развіднела,  шукаў на двары Згубілія ўсе ключы, ад ватэры, вясковай хаты, ад гаража. Бяда дый годзе! Убачыў прыбіральшчыцу, пытаюся, ці не знаходзіла ключы. Яна, шчуплаватая, хударлявая, нейкая прасветленая тварам, дарэчы, я вітаюся з ёй заўсёды, кажа: на дзвярах другога пад'езда вісела паперчына, што знйшліся ключы і тэлефон тамака напісаны. Я да дзвярэй, але аб'явы не было. Падышла і кабета: “Можа, дзеці здзёрлі”? Яна агледзелася вакол, сіганула на клумбу, падняла вузенькую мокруб паперчыну: “Вы шчсліўчык. Вось паперчына”. Я гатовы быў расцалаваць кабету. Паехаў на службу. У тралейбусе не раз перачытваў аб'яву, вывучыў напмяць нумар тэлефлна. Званіў некалькі разоў — ніхто не адказваў. Патэлефанаваў увечары, малады жаночы голас адказаў, што ключы ёсць, іх сем. Значыць, мае. Узяў шампанскае і пайшоў.І вось трымаю свае ключы. Рады-радзёшанькі, што не ірэба мяняць замкі, заказваць новыя ключы. Добра тое, што добра канчаецца. 

— Пятро зірнуў на гадзіннік — бралася на шостую гадзіну. Па звычцы патэлефанаваў Еве, каб спытаць, ці трэба што купіць. Але тэлефон не адказваў. Вырашыў адразу ехаць дамоў. Міжволі мільганула думка: якое гэта шчасце, калі чалавек ахвотна ідзе ўранку на працу і ахвотна вяртаецца дамоў!

Банальна, але лепшай формулы шчасця чалавецтва не прыдумала.

Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету,   1991 г.

16 лістапада. Масква. Прэзідэнт Б. Ельцын пагадзіўся з рашэннем Расійскага парламента аб адмене надзычайнага становішча ў Чачэна-Інгушэціі..

17 лістапада. Віцебск.Тут адылася навуковая канферэнця, прысвечаная 830-годдзю, стварэння Лазарам Богшам крыжа Еўфраснні Полацкай.

20  лістапада. Найробі. У Кеніі пачаўся сезон “кароткіх дажджоў”, якія суправаждаюцца моцнымі навальніцмі. Сёлета ў гэтай краіне загінула ўжо больш як трыццаць чалавек.

27 лістапада. Дэлі.Тут распаўсюджана паведамленне аб тым, што ў наступным месяцы Індыю наведае прэм'ер дзяржаўнага Савета Кітая Лі Пэн Гэта будзе першы візіт у Індыю кітайскага прэм'ера за больш чым 30 гадоў..

ХІІ

Кароткі снежаньскі дзень доўга і цяжка вылузваецца з учэпістых абдымкаў цёмнай ночы. Калі выблісне сонца, а яно ў снежні нізкае, зыркае, свеціць, нібы велізарны пражэктар, тады і дзень светлы, яркі. А калі сонца няма,  снегу няма,  цёмна-шэрая  зямля  ляжыць  галашчокам,  кароткі дзень мала адрозніваецца ад начы. Гэта — вечар года, амаль цэлыя суткі ўладарыць сутонне.

Але гэтую змрочную часіну — вечар года, — здаўна любяць працавітыя вяскоўцы. Нарэшце можна адаспацца, наесціся дранікаў са шкваркамі. Паесці свежыны, а не якога-небудзь ёлкага, пажаўцелага сала.

З маленства любіў гэты час Анатоль Раковіч. І самае моцнае ўражанне засталося ад смалення вепручка. Бацька абкладваў тушу саломай, падпальваў, поўсць кабанчыка з трэскам ўспыхвала, потым даўгім нажом сашкрабаў нагар, гэта, так бы мовіць, першасная апрацоўка, чарнавы варыянт. Затым бацька браў пук саломы, падпальваў яго і ўжо смаліў старанна. Малы Толік памагаў — мог прыўзняць нагу, а бацька выпальваў рудую поўсць. На ўсё жыццё ўрэзалася ў памяць — Толік тады  быў яшчэ дашкольнікам, — бацька абсмаліў вепручкова вуха, адхапіў нажом ладны шмат духмянай свежыны і падаў сыну: “Еш, будзеш здаровы і дужы”. Малы  адкусіў  саладкаватага цёплага сала,  якое  ажно раставала ў роце. Невыказная смаката1

Анатоль Раковіч, ужо будучы першым сакратаром райкома партыі, двух-трох парсючкоў гадаваў штогод. Іншыя раённыя начальнікі, асабліва былы старшыня райвыканкама, казаў: “Анатоль Мікалаевіч, навошта табе гэткі клопат? Жонку пашкадуй...” — “Сваё смачнейшае”, — жартаваў Раковіч, а калі старшыні калгасаў прапаноўвалі то баранчыка на шашлык, то кумпячок, ён дзякаваў і казаў: “Не трэба. Сваю жыўнасць маю”. Затое на бюро райкама ён смела здымаў стружку з любога старшыні калгаса за дапушчаную правіннасць, бо нікому нічога  не быў  вінаваты.