Выбрать главу

ХV

Пятро і Ева пілі на кухні гарбату, сцішана гаварыла радыё. Раптам Пятро насцярожыўся.— вуха злавіла абрыўкі фразы: заключана пагадненне…Савецкі Саюз перастаў існаваць. Створана Садружнасць  Незалежных Дзяржаў..Ева сядзела бліжэй да рэпрадуктара, папрасіў, каб прыбавіла гуку, але афіцыйння паведамленні скончыліся, загучала вясёлая, бадзёрая музыка.

— Ну, дзіва! А чаму ў Белавежскай пушчы? — дзівілася Ева.

— Тут нешта не так. Сапраўды, чаму там схаваліся? Мусіць,паехалі нібыта на паляванне…— разважаў Пятро.— Значыць, Расія, Україна і Беларусь падпісалі дамову.А як жа астатнія? Як гэта можна адным махам спляжыць Савецкі Саюз?! Гітлер гэтага не змог зрабіць. А тут тры чалавекі ўсё вырашылі. Во, дажыліся! Разгул дэмакратыі…

Па радыё гучала музыка. Трэ было збірацца на працу. У тралейбусе Пятро пачуў, як абмяркоўвалі падзею два сталага веку мужчыны: белавежскія зубры сабраліся ў пушчы і развалілі звышдзяржаву, што гэта наспявала даўнло,  можа, гэта і лепшы варыянт — цывілізаваны развод… А ў пушчы  схаваліся, каб іх не ўзялі за шкірку. А цяпер на ўвесь свет аб'явілі. А Гарбачоў маўчыць. Цяпер ён ужо ніхто. Прэзідэнт без улады. Без дзяржавы.

У кабінеце Пятро адразу ўключыў радыё, але там ішла іншая перадача. Зазірнуў да дырэктара. Той сядзеў ля тэлевізара. Масква перадавала пра падзеі ў Белавежскай пушчы. Звычайным, будзённа-казённым голасам дыктарка чытала тэкст, быццам у ім гаварылася пра вываз угнаенняў на палі.

— Ну, што скажаш? Дачакаліся грому з Белавежскай пушчы. Сядай. Паглядзім. Тады пагамонім.

Клімчук зняў акуляры, пацёр кулакамі вочы. Потым хусцінкай акуратна працёр шкельцы акуляраў. Мусіць, для таго, каб лепей бачыць усё на экране, а мо і для таго, каб лепей разгледзець, як рэагуе на нечаканыя падзеі ягоны даўні сябрук і калега.

Пятро пераказаў пачутае ў тралейбусе,  дадаў:

— Гэта мірны ГКЧП. А што будзе далей? Можа, Гарбачоў адважыцца і адправіць гэтых зуброў за краты? Пакуль што ў яго ёсць улада. А яны дзейнічалі супраць канстытуцыі .  Мусіць, не адважыцца, — усумніўся Пятро. — Уладу ён ужо страціў. А можа, ён заадно з імі?

— Ну, ты ўжо занадта хапіў. Заўтра ўсё будзе ў газетах Увечары перададуць па тэлевізары. Пажывем-пабачым. Якія ў цябе рукапісы? Давай праз дзесяць хвілін  збярэмся з выіворчым  аддзелам і абмяркуем нашы справы, — Клімчук паклікаў сакратарку. Даў ёй патрэбныя распараджэнні.

Жыццё ішло сваёю хадою.

Увечары Пятро перачытаў свае ранейшыя запісы, па звычцы, перш чым занатаваць пра  сённяшнюю падзею. Уразіў запіс за 14 кастрычніка: “Саюз фактычна не існуе. Рэспубліка Беларусь абвешчана суверэннай. Іншыя — тасама…” Перачытаў пра ключы. Пра кветкі ў курылцы. Зацікавілі  нядаўнія занатоўкі — напрыканцы мінулага месяца.

25 лістапада. Панядзелк.Туман. Цяплынь. Начытаўся за дзень  — пакуль што чытаю ўсе рукапісы, урастаю ў выдавецкую глебу. Вось адсунуў убок чарговы опус — вырашыў наісаць колькі радко, адвесці душу, перадыхнуць ад навуковай графаманіі.

Учора з'ездзіў у вёску, адтарабаніў туды лінолеум, рознае іншае начынне, якое пачало замінаць пасля рамонту. Абвязаў лапрнікам маладыя яблынькі. Уцяпліш пчол. У вёсцы ціха, адно паляўнічыя бабахаюць. Пазайздросціў ім: па першым снезе хораша пашвэндацца са стрэльбаю. Трэба й мне уступіць у іхняе таварыства.

Гартаў  Бярдзяева, вочы натыкнуліся на цікавую думку: “Марксизм-ленинизм впитал в себя необходимые элементы народнического социализма, но отбросил ео большую человечность, его моральную щепетильность, как помеху для завоевания власти. Он оказалася близко к морали старой деспотической власти…” Ісціна!  Тут ключ рэпрэсій, беззаконня. Цікава , што б сказаў накрнт  гэтага мой сябрук Андрэй? Як ён там, у радыяцыйнаё зоне? Во, куды загнала жыццё абкамаўскага ідэолага! Мусіць, раней такое яму не магло прысніцц  і  ў страшным сне. Затое ходзіць там на паляванне. Але ж дзічына радыеактыўная! Куды ні кінь — усюды клін. Можа, Андрэй выкараскаецца з радыяцыйнай ямы.

Учора накатаў паперу дырэктару Мінскага трактарнага: просьбу ад выдавецтва — паспрыяць мне, галоўнаму рэдактару, аграному па адукацыі, набыць мінітрактар. Клімчук падпісаў. Дарэчы, ён параіў напісаць гэты ліст. Цяпер трэба трапіць на прыём да дырэктара. Які бардзель у нас! Маючы грошы. Нічога нельга купіць. Таму я вітаю кааператараў, якія пачынаюць нешта рабіць. Замовілі ім вуглавую канапу на кухню. Зрабілі хуька, прывезлі. Злупілі паўтары тысячы, і за дастаўку — паўсотні. Абддзіралаўка! Затое маем раэч. Ева вельмі задаволена. Гэта яе ініцыятыва,  грошы, вядома ж, мае. Чаго не зробіш дзеля жонкі, дзеля міру ў сям'і і на зямлі. А на зямлі  якраз міру і няма. І ў Саюзе наым — поўнае безгалоўе. А што будзе дплей — аднаму Богу вядома.