Выбрать главу

Учора схадзіў на секцыю пчаляроў. Народу — паўнюткая кіназала Дома афіцэраў. На сцэне за доўгім сталом  — прэзідыум, кіраўнікі секцыі, вядомыя пчаляры-аксакалы.  У  зале месца можа не быць, таму для самых ганаровых — прэзідыум. Тым болей, што мы да гэтага прывучаны. Выступы былі цікавыя, сёе-тое занатаваў.  Варта пашыраць пчальнік. Месца ў маёй вёсцы спрыяльнае для пчол: блізка лес, рачцлка. У лесе заўсёды нешта цвіце: ранняй вясною —   арэшнік,  вербалознік, затым — чарніцы, брусніцы, асабліва багата даюць мядку лясныя маліны. А потым зацвітае дзяцеліна, чабор, ліпа, пад восень — верас. У гарачыню наносяць падзі. Для пчол падзевы мёд шкодны зімою. А для чалавека надзвычай  карысны. Так што, наперад, уюнаша! У кагорту пчалярў!”

Перачытаўшы ранейшыя занатоўкі, Пятро доўга думаў: што запісаць пра эпахальную падзею — крах магутнай  звышдзяржавы. Думак была поўная галава. А патрэбных слоў не знаходзілася. Уразіла такая дэталь: увечары восьмага снежня ён запісаў пра секцыю пчаляроў, праўда, і пра мітынг у Мінску, а ў гэты час у Белавежскай пушчы падпісваўся прысуд Савецкаму Саюзу. Былы камуніст Пятро Махавікоў лічыў СССР сваёй Радзімай , хоць ён зазсёды памятаў, асабліва апошнім часам, што яго Радзіма — Беларусь. І што за яе вольнасць і незалежнасць склалі галовы тысячы лепшых людзей. Але што запісаць? Урэшце вырашыў не ламаць галаву, бо  рабіў занатоўкі для сябе, не для друку, таму ніхто яго крытыкаваць не будзе.

10 снежня. Аўторак. Вось і апынуліся мы ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Восьмага снежня ў Блавежскай пушчы быў падпісаны дагавор паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю, у якім сказана, што Савецкага  Саюза ўжо  няма, створана новае аб'яднанне, адкрытае для іешых. Заявіла аб падтрымцы Арменія, з некаторымі агаворкамі — Казахстан. Цэнтр — у Мінску. Можа. далучыцца Польшча, Венгрыя, Балгарыя? Хаця, як  у маіх Хатынічах кажуць,— наўдаку. Навошт ім гэтая садружнасць7 Яны хутчэй рвануць у НАТА. Дый прыбалтаў сюды не зацягнеш на аркане. Яны стукнуліся зад аб зад зРасіяй — і хто далей адскочыць… Зрэшты садружнасць ні да чога не абавязвае. Мусіць, гэта будзе нейкае аморфнае ўтварэнне. Дый назва недарзчная — Садружнасць Незалежных дзяржаў. А хіба можа быць залежная дзяржава? Гэта ўжо калонія. Сатэліт.

Міжволі думаецца: рэкі крыві, мільёны жыццяў пакладзены для стварэння, а  потым умацавання СССР — і вось яго няма. Трагедыя мільёнаў мёртвых і мільёнаў жывых. Вядома, рэпрэсаваныя так не лічаць. Каму ўдалося выжыць, тыя радуюцца. Развал Саюза — эпахальная падзея, сэнс якой мы яшчэ не ўсведамляем. Толькі б не ўсчалася грамадзянская вайна.

11 снежня. Серада. Накупляў газет, цалюткі жмут. Вось якія загалоўкі:

“Распад или новый Союз?”. “Горбачев бросает вызов славянскому Союзу”, “Нас поселили в нашей стране. Да…Нет… Может быть…” А што з гэтага можа быць, пакуль што ніхто не ведае. Гарбачоў застаўся без улады. Яго выкарысталі і выплюнулі…  “Известия” друкуюць здымак С. Шушкевіча: разумны твар, фотагенічны рот “коробочкой”. Газета цытуе яго словы: для іншых саюзных рэспублік  “нет никаких препятсвтвий для вхождения в новый союз” .Сітуацыя складаная. Гэта мірны ГКЧП. Галоўнае, што будзе дплей?

На дварэ даволі цёпла, мяккі, пульхны снег. Лагодная зіма. На пачатку яна пасатршыла, прыціснула марозікам, але хутка стамілася. Адступіла.  Дай Божа лёгкую зіму для ўсяго жывога.

13 снежня. Пятніца. Заснуў дужа позна, хоць меркавалі з Евай легчы адразу пасля праграмы “Время”. Але потым выступаў Уладзімір Максімаў, вядомы дысідэнт, рэдактар часопіса “Континент”. Вельмі разумны чалавек.і вось пра што ён сказаў: сучасныя падзеі — гэта агонія Расіі. Узровень Вярхоўнага Савета — раённы. Галоўны клопат прламентарыяў — трапіць у камеру, мільгануць на экране. Каб выбаршчыкі заўважылі іхнюю актыўнасць. Дэпутаты не ўмеюць гаварыць, хоць усё жыццё зарабляюць хлеб языком. Дарэчы. Сам Максімаў гаварыў выдатна: дакладнасць фармулёвак. Лагічнасць. Ні паўтораў, ні слоў-паразітаў. Сядзеў за сталом і адказваў на пытанні залы. А пытанняў было шмат. І самых розных. Напрклад, чаму некаторыя дэпутаты гэтак не любяць славутых пісьменнікаў: Распуціна, Бондарава,Бялова? Чаму на вуліцах гарадоў свабодна прадаецца парнаграфія? Чаму міліцыянер не мае права страляць ва ўброенага злачынцу?

Уладзімір Максімаў выкаказаўся па ўсіх пытаннях Некалькі разоў паўтарыў: у Расіі няма сяброў на Захадзе. Не трэба капіраваць чужы шлях, што расіяне — малады народ,  водзіць убакі ад маладосці. А можа,  ад  п'янкі падумалася мне. Урэзалася фраза Максімава:  перад намі — бездань, яна ўцягвае туды Еўропу, што падачкамі Еўропа не выратуе Расію. Патрэбны высілкі самога народа, прапанваў адрадзіць тэорыю “малых дел”.