Дык вось, без слова ў роце і без капейчыны ў кішэні, як некалі ягоны бацька, Косця апынуўся ў далёкім, чужым горадзе. І ніхто яго не сустрэў. Чакаў ён чакаў, урэшце набраўся смеласці, звярнуўся да палісмена, маладога вусатага, але назваў яго не таваршыам, а сеньёрам, паказаў адрас, які напісала яму Ніна лацінскімім літарамі. Косця дадаў па-нямецку, што па гэтым адрасе жыве “майн фатзр”. “Фатэр? Гут, гут”,— зразумеў Косцю паліцыянт, тыцнуў рукою ў белай пальчатцы на чараду машын.
— Таксо! Немен зі таксо! Окей! — казырнуў і адышоўся ад Косці. У яго быў свій клопат — сачыць за парадкам.
Таксі — гэта добра. Але ж грошай няма. Зршты, даедзем да месца. Бацька заплаціць, вырашыў Косця. І вось шыкоўная белая машына, з адкрытым верхам.. — такую Косця бачыў адно ў замежных фільмах, імчыць па шырокіх вуліцах. Вакол таўшчэразныя пальмы, высозныя дамы. Падкацілі да прыгожага катэджа, таксіст нешта сказаў па-іспанску.
— Айн мамент! — Косця выкуліўся з машыны, пакінуўшы чамадан, каб вадзіцель не сумняваўся: кліент вернецца.
Прыгожая металічная брама. На ёй было напісана лацінскімі літарамі: Стэфан Варонін. Справа чырванелася кнопка званка. Косця націснуў кнопку раз, другі, трэці, але ніхто не выходзіў. Ён азірнуўся і ўбачыў, што па вуліцы імкліва набліжаецца статак кароў ці то быкоў. Таксіст нешта крычаў яму, але Косця стаяў, як у здранцвенні: ногі не слухаліся яго, быццам прыраслі да асфальту. За статкам ён згледзеў Сырадоева і Бравусава, адзін у цёмна-зялёнай фінагентаўскай фуражцы, другі — у чырвонай міліцэйскай. Абое з бізунамі ў руках. Косця ўбачыў. што да яго імчыць вялізны раз'ятраны бык. Ён ірвануўся з усіх сіл і пераскочыў цераз агароджу. Але зачапіўся калашыною за востры, як дзіда, штыр, распаласаваў штаны, падрапаў калена. Да таго ж, упаў Косця на клумбу, дзе расллі нейкія калючыя кветкі, мусіць, ружы. Косця да крыві падрапаў рукі. Вылаяўся ад злосці і роспачы. Таксіст гучна засігналіў. Косця… прачнуўся.
Ляжаў у цішы. Чуючы, як тахкае за грудзінаю сэрца. Увушшу нібы засеў рэзкі гук клаксона. У роце ўсё сасмягла. Басанож пратэпаў на кухню, засіліў карэц вады, прагна выпіў. Калі зноў умасціўся на ложку, падала голас Аксеня:
— Не спіш, Косця? Нешта ты крычаў у сне. Стагнаў, мацюкаўся.
Косця прыўзняўся на ложку і расказаў жонцы ўбачаны сон. Яна выслухала, пазяхнула, прамовіла:
— Каб жа не твая глотка лужоная… Сабралі б грошай. Мог бы з'ездзіць. А то і ў дваіх бы … Цяпер жа можна. Не трэба ніякіх там харакатарыстык. Плаці грошы, афармляй візу ці купляй турыстычную пуцёўку і едзь. Хоць бы свет пабачылі. Як людзі жывуць. Дык жа свету белага не бачыш праз гарэлку.
— Ксеня, ну ты ж сама разумееш… Не ва ўсім я вінаваты. Так у нас жыццё склалася… А з паляваннем падвялі. Падманулі. Ну, не лезці ж мне жывым у магілу.
— Косця, мілы. Я пра ета не кажу. Не бяры так усё да галавы.
Аксеня паднялася, пратэпала па хаце, лягла з ім побач.Яе вельмі ўразілі словы: “ Не лезці ж мне жывым у магілу”. Яна прасунула цёплую руку пад Косцеву галаву, прыхінулся ўсім целам. Косця адчуў знаёмы і родны пах жончыных валасоў, грудзей, пачаў асцярожна гладзіць, чуючы заскарузлай даланёю мяккасць і гладкасць скуры вышэй каленяў. Рука саўганулася яшчэ вышэй, пяшчтна дакрнулася да тугога круглага жывата, у якім так і не змагло зарадзіцца новае жыццё.
Жонка прыхінулася шчыльней, цмокнула яго ў шчаку. Косця адчуў даўно нязведаную хвалю пяшчоты да Аксені, вельмі захацелася блізкасці. Але ягоны дзетародны член не зварухнуўся. Не падняў галаву, быццам не мог прачнуцца. Тады Крсця пачаў горача, прагна цалаваць жонку з надзеяй разбудзіць Яго. Але гэта не ўдалося. Шурпатыя жончыны рукі, спрацаваныя рукі даяркі, слізганулі ў трусы — і Аксеня спрабавала пабудзіць Яго, вярнуць былую сілу… Але і ёй гэта не ўдалося. Аксеня сумна ўздыхнула:
— Адпіў ты. Косцічак, сваю мужчынскую стлу.
— Гэта не ад п'янкі.
— А ад чаго ж?
— Ад працы цяжкой. Ад харчу слабога. З малых гадоў укалываў. То на плугах, то на трактары, то на камбайне. З цёмнанга да цёмнага. А бывала і ноччу араў. Без выхадных. Без водпуску.
— Хіба іншыя трактарысты меней працавалі7 Усім хапала.