Выбрать главу

— І тое, што ён выказваў, што наша мова „ня мужычая, а такая людзкая й панская, як француская, як нямецкая або іншая якая“, толькі цяпер ажыцьцёвілася, — падумаў Язэп.

Багушэвіч уздымаў сваімі ўдалымі вершамі-песьнямі паўстанцкі дух сярод сялянства...

Хлопцы штораз, то глыбей унікалі ў жыцьцё.

Яны ўбачылі, як сялянства ў сваіх грудзёх насіла помсту і расійскаму цару і польскаму пану.

Яны бачылі, як баранілі прыгнечаную беднату верныя яго сыны.

Шмат было такіх, як Багушэвіч, што ўздымаў сярод сялян беларусаў нездавальненьне існуючым укладам жыцьця... А праляцеўшы крышку ўбок, яны ўбачылі і такіх, што адзялялі малайцоў-дзяцюкоў зброяй.

У цёмным гушчары беларускага лесу зьбіраліся партызаны.

Хлопцы, Паўлюк, Язэп і Даніла, спыніліся, сталі ў высі, про­ста насупраць лесу.

У самым сяродку лесу, у самым гушчары пылае сабе вогнішча... Партызаны, абкружыўшы яго, хто на пні, а хто про­ста ляжыць на траве, спрачаецца аб заданьні. А заданьне та­кое: прышла вестка, што раніцаю па дарозе павінна праехаць некалькі падводаў царскай арміі з адзежаю і зброяй, дык як-бы i што-бы там ні было трэба затрымаць. Бо як адно, так і другое — вельмі карысная штука для партызаншчыны, для падпольля...

Як на Беларусі, так і на Літве і Польшчы праводзілася расійскім самаўладзтвам суровая русіфікацыя. Жыцьцё беднаты не ў магату. Пачэснае месца ў сялянскай хаце займае бруд. Вось гэтая беднасьць і кідае маладых у лес змагацца...

— Будзе, будзе завіруха! — сказаў Язэп.

І праўда. На іхных вачох з гораду ў вёску, з вёскі ў вёску кацілася хваля паўстаньня. Праляцела яшчэ пара дзён i даведаліся яны, што цар Аляксандр II паслаў на „заходнюю Рускую" зямлю, каб спыніць „мужычы мяцеж“, рускага гэнэрала Мураўёва.

Эх!.. загуляла шыбельніца...

Мураўёў, прыехаўшы ў Вільню, учыняў самыя крывавыя расправы.

Радавалася сэрца «тройкі» — Паўлюка, Язэпа і Данілы, бачачы, як з Мураўёвым змагаецца Каліноўскі.

Зацікавіліся яны Калімоўскім, прамчаліся далей і даведаліся аб яго жыцьцёпісу.

Каліноўскі радзіўся 21 студзеня 1838 году. Родам з дробнай шляхты, на Горадзеншчыне.

Апускаючыся назад, бачылі хлопцы, як заўсёды Каліноўскі за кніжкаю, дзівіліся хлопцы яго стараннасьці і цярплівасьці.

Сачылі далей... Убачылі, як Каліноўскі едзе ў Маскву, трымае экзамен ва ўнівэрсытэт. Вытрымлівае экзамен, пачычае сваю рэволюцыйнаю дзейнасьць. І за гэту працу яго выключаюць з унівэрсытэту.

Ён па загаду рэволюцыйнай організацыі выяжджае ў Ленінград (раней Петраград, а яшчэ раней — Пецярбург). Адтуль, бачаць хлопцы, як Каліноўскі варочаецца на Беларусь.

Хлопцы ўпэўніліся, што Каліноўскі ведаў, што змагацца толькі з вінтоўкаю ў руках мала. Трэба адшукаць іншы спосаб. І вось у Беластоку Каліноўскі організаваў падпольную друкарню, дзе друкаваў сваю газэту: „Мужыцкую Праўду“, друкаваў брашуру „Гутарка" і розныя лістоўкі-адозвы да сялян.

Праляцеўшы пару дзён бліжэй да нас, хлопцы ўбачылі, Каліноўскі хадзіў па Горадзеншчыне пад прозьвішчам «Васіль Сьвітка". Агітуе сялян, а разам прыслухоўваецца да іх голасу.

Каліноўскі думаў, што каб падняць сялянства, трэба вырашыць зямельнае пытаньне, адняўшы ад папоў усю зямлю.

Разам ён падняў пытаньне і нацыянальнае, кажучы, што сялянства павінна вызваляцца з-пад ярма і польскага пана і расійскага цара.

Пасьля доўгай вандроўкі па беларускіх вёсках, Каліноўскі ідзе ў Вільню, а па яго сьлядох лятуць і хлопцы. Прайшло прыблізна з тыдзень, і для хлапцоў яшчэ адна навіна.

ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ЖОНД

Польскія паны, п'ючы кроў беларускага сялянства, таксама прымалі ўдзел у паўстаныіі.

Яны ставілі сабе мэтай прагнаць маскаля, зажыць і загаспадарыць самім, адбудаваўшы сваю старую „каралеўскую" Польшчу. А сялянства, на чале з Каліноўскім, ставіла сабе мэтай скінуць зьдзек, паншчыну і разьвітацца з пакутай.

Паны, магнаты, князі, буй­ная шляхта організавалі „белы жонд". Іх аддзяленьні былі і ў Варшаве і Парыжы.

Беднае сялянства, ніжэйшая кляса, яднаючыся наўкола Каліноўскага, організавалі „чырвоны жонд".

„Белыя“ колькі разоў памыкаліся аб'яднацца з „чырвонымі", але ў „чырвоных" Каліноўскі, і ён не давёў сялянства да таго, каб скінуць царскіх паслугачоў і папасьці пад пяту польскага пана. Гэтае пытаньне трывожыла нашых пілётаў, і вырашэньне яго іх супакоіла.

Яны штораз, то больш пачалі захапляцца дзейнасьціо Каліноўскага.

Хлопцы ўбачылі, што ў белых больш магчымасьцяў для агітацыі.