Выбрать главу
Мы не адразу разумеем, Як цяжка ўзняць было б крыло I ўзвіцца ўверх на зло завеям, Каб іх на свеце не было.
Яны з далёкасці сусветнай Душою светлай кожны міг За намі сочаць непрыкметна, Аж гюкуль прыйдзем мы да іх...
* * *
Каму патрэбнае "Поле-полечка", Каб у душы запал закінеў, А мне — "Купалінка", "Перапёлачка", I звон цымбальны, I дудкі спеў.
Каму — "Лезгінка", "Гапак" Ці "Хора", Каб у вандроўках быў лёгкім к] А мне найлепей, Каб быць у гуморы, — "Мікіта", "Бульба" I "Чабарок".
Хто — стэп карнаямі агалошвае, Хто — дудуком адгукаецца з гор. Мая жалейка — Зусім не горшая, Не сапсуе паважаны хор.
Няхай дзівак ярлыкі развешвае, Багацце ўзважвае — Дзе чыё. Маё — не горшае, Хай і не лепшае. А Богам дадзенае — Маё.
* * *
Там — правалы, А тут — прагалы Ці зусім ніякіх слядоў. Колькі коней не запрагаю, Не дагнаць маладых гадоў.
Не дагнаць, Не вярнуць, Не аклікнуць, Грыву цёплую не ўхапіць — Паўз балынак пралятаюць без ліку, Толькі збоку мільгаюць слупы.
Эх вы, коні мае буланыя, Падкаваныя капыты! Праімчыце міма каханай Праз калінавыя масты.
I спыніцеся ля крыніцы, Апусціце ў траву павады. Нам даўно ўжо трэба напіцца Гэтай чыстай жывой вады.
Мы пранесліся гулкім алюрам Праз такія брады і шляхі, Што і Богам, Суровым і хмурым, Дараваны ўсе нашы грахі. Не бяда, што гадоў не дагонім — Кліча вецер з далёкай вярсты. I яшчэ не распрэжаны коні. I яшчэ не струхлелі масты...
* * *
У век неразбярыхі Між вар'ятаў Не выжыў бы ніколі я, Калі б На свеце не было Бацькоўскай хаты, Зімовых соснаў I вясновых ліп.
Калі б не меў ратунку — Пры патрэбе, Каўтнуўшы ёлкай роспачнасці ком, Параіцца З качным высокім небам I споведным купалавым радком.
Быць можа, Д'яблу я душу аддаў бы, Паслухаўшы, як маняць каралі, Калі б зусім не ведаў Простай праўды, Вялікай праўды плуга і раллі.
Быць можа, Горка плачучы, Манеце I кулаку Пайшоў бы на паклон, Калі б не ведаў, Што бяда мінецца I застанецца чорнай працы плён.
Вось і трываю на зямлі таму я. I веру непахісна, Што жыццё Нарэшце ўсіх вар'ятаў утаймуе I кіне іх навекі ў забыццё ...
* * *
Я ездзіў рэдка да бацькоўскай хаты, Дзе сцены пахнуць мохам і смалой. I больш за ўсё я горка вінаваты Перад сваёй радзімаю малой.
Вось і клянуся полацкаму краю, Дзе над Дзвіной крутыя берагі, Што аж да скону вернасць захаваю I песнямі аддам свае даўгі.
Ну а калі, быць можа, не паспею, Віну не поўнай мераю сплачу,— Туманам апушчуся на Асвею I жаўрам да Расонаў прылячу.
Дачны вечар
Калі суцішаецца дзённая спёка, На луг вечаровы кладзецца туман, У вёсцы суседняй, Далёка-далёка, Забытую песню выводзіць баян.
Нябачныя конікі звонка стракочуць, Пілуюць зялёны шаўковы сувой, Нібыта мелодыю слухаць не хочуць, Занятыя вечнай турботай сваёй.
Пад ветрам самотна ўздыхаюць рабіны, Запознена клён завяршае імшу... А з вокнаў расчыненых Тэленавіны Сусветным вар'яцтвам Вярэдзяць душу.
* * *
Калі павуцінка злятае з рабін I пахне былым дзераза, Так хочацца добрае штосьці зрабіць I мудрае штосьці сказаць.
Пражыўшы жыцця некароткага трэць, Пара перастаць дурэць. З гадамі трэба не толькі старэць. З гадамі трэба мудрэць.