Выбрать главу

Крыжавалі крумкача

Крыжавалі крумкача за колер чорны дый гадалі: а якая ў яго кроў? — Чорная! — прамовіў кат вучоны. Чорная, нібы яго крыло.
Крыжавалі лебедзя за колер белы дый гадалі: а ў яго якая кроў? I забілі цьвік, і кроў пабегла барваю на белае крыло.
— Чорная! — ускрыкнуў кат вучоны. — гэткіх д’яблаў з крыжа не зьнімаць! Чорная! Таму што сам ён чорны, а за гэта грэх не крыжаваць.

Тапталі поле валуны

Тапталі поле валуны, па ім качаліся са сьмехам, нібы вялізныя збаны, нібы гіганцкія гарэхі.
А ў небе галасіў жаўрук, і ўсім, хто чуў яго хаўтуры, займала дых, займала дух, праймала ад душы да скуры.
Быў сіні лён, стаў чорным лён, як д’яблы, валуны рагталі і поле, жаўруковы дом, тапталі, рылі, катавалі.

Бажавоўк

Можна забіць, і спапяліць, і прах пусьціць на вецер, а потым людзям абвясьціць, што ён ня варты сьмецьця.
Але нябесныя вятры ягоны прах па сьвеце зьбяруць, як семя ў макатры, жывой вадой асьвенцяць.
I ўратаваны, зь неба Дух зноў сыдзе чалавекам, зноў будзе жыць сярод падлюг ды іх марыянетак.
Ён бажавоўкам праслыве, прыблудным патарочам, ніхто яго не праміне, ня плюнуць каб у вочы.
Плююць. Свае і ганакі, са сьмехам, без прынукі, і Духу гэныя пляўкі страшней за яд гадзюкі.
Ды зганьбаваны сотні раз, зьнявечаны натоўпам, Ён прыйдзе ў самы горшы час сваім адвечным тропам
да тых, хто выплюнуў душу, хто ў паднябесных храмах блюзьнерствам замяніў імшу, а Сьвятароў на Хамаў.

Маналёг Язэпа Драздовіча

Вяльможны лес. Дубы-машэкі прыспалі рэха даўніх дзён, а ў нэтрах Велесавы рэкі зьбіраюць ручаёвы звон.
Стыхія сьпіць, і толькі зрэдку дзевяцісотгадовы зубр, яцьвяжскае загубы сьведка, рыкае ў дзевяць срэбных труб.
Жалобны рэквіем зубрыны на мой             народ                        наводзіць                                        сум… I каб ня ўмерці — ручаіны жабруюць па лясох расу, бы я сьцяжынаю жабрачай, а думы — пра адвечны шлях — там крыўская Пагоня скача, і німб над ёй, як зорны шлях.

Данута Бічэль-Загнетава

Бязродная песьня паэтава, што птах са сьляпымі вачыма. Данута Бічэль-Загнетава — якая паэтка айчынная!
I родам і племенем гожая. Як рэчка — зьмялелы брод, хаваеш ад вока варожага Айчыны сваёй радавод.
Зь мінулых крывавых стагодзьдзяў ляціць за табой страла, а час, усім злодзеям злодзей, выскубвае пёры з крыла.
Ды пёры твае не радзеюць, і словы ад сэрца твае, як сьлёзы, як зоркі, ірдзеюць, як кроплі расы на траве.
Сьлязою, расою і зоркай да Бацькаўшчыны далучы, ральлёю і пожняй колкай аблудных дзяцей лячы.
Вось коціцца кола з дубовых лісьцяў і кліча цябе ў Кушляны, там здані паўстаньняў яшчэ не зьвяліся, там мова Мацея ў пашане.
Цьвітуць на мурох старажытных зёлкі, лячы імі люд тутэйшы. Баляць Беларусі цярновыя зоркі, паэтам — цярновыя вершы.
Вось коціцца кола зь цярновых лісьцяў, каляных, суздром засохлых, ты ўстала, ты ведаеш: трэба выйсьці насустрач сваёй Галгофе.

*** Калі алені адшукаюць вадапой…

Калі алені адшукаюць вадапой, калі мядунцы самых смачных кветак да сівераў зьбярэ пчаліны рой, калі засьцігне паляўнічых ніцы ветах —
памрэ лясьнічы.
Калі чаляднік выкуе падкову і акрыяе ў горане агонь, як зь небыцьця адроджаная мова, калі адчуе цяжкасьць срэбра скронь —