Выбрать главу

Правоў расці над іншыя ўсе дзеравіны".

"Гэй, князь!- азваўся Жагель,- бай каму другому,

Тут знойдзеш мітры ледзь не ў кожным дому".

"У гербе крыж,- сказаў Падгайскі,- значыць, скрьгга

Алюзія, што род ідзе ад неафіта".

"Фальш!- крыкнуў Бірбаш,- я з графоў татарскіх, знаю,

А крыж у гербе "Карабель" таксама маю".

"Парай",- Міцкевіч крыкнуў,- гэта герб князёўскі,

Пра гэта многа піша ведамы Стрыйкоўскі!"

Тут спрэчкі пачаліся, доказы, праверкі.

Ксёндз бернардын звярнуўся зноў да табакеркі,

Прамоўцаў частаваў, і ў хаце заціхала,

Бо шляхта з ветлівасці нюхала і чхала.

Ксёндз з перапынку скарыстаў і мовіў далей:

"Ад гэтае табакі многія ўжо чхалі!

Паверце, гэта табакерка генерала

Дамброўскага разы чатыры частавала!"

"Дамброўскага?"- спыталі. "Я не памыліўся,

Я быў пры ім, як ён пад Гданьскам біўся.

Ён сеў пісаць і вось, каб сон яго не змарваў,

Нюхнуў і, чхнуўшы, па плячы мяне ударыў:

"Так, ксенжа Робак,- кажа,- ксенжа бернардыне,

За год які мо ў вашай стрэнемся краіне.

Скажы, няхай сустрэнуць там мяне з табакай,

Да з Чанстахоўскай, я не нюхаю ўсялякай".

Прамова гэта узбудзіла хваляванне

І радасць так, што ў зале зразу ўсе дазвання

Замоўклі, потым той-другі прамовіў слова

І паўтараў: "Табака з Польшчы? Чанстахова?

З Італіі? Дамброўскі?"... Потым раптам разам

Як быццам словы з думкі аднае наказам

Злучыліся ў адзін, хоць і не стройны голас:

"Дамброўскага" ўсе заспявалі навакола.

Хапіліся ў абдьшкі ў радасці бяскрайняй

Мужьгк і граф, крыж з мітрай, карабель з параем.

Забыліся пра ўсё і на'т пра бернардына,

Крычалі весела: "Гарэлкі! Мёду! Вінаў!"

Ксёндз Робак тую песню слухаў, усміхаўся,

Ды каб спыніць яе, за табакерку ўзяўся

І гэтак чхнуў, што ўраз мелодыю ім зблытаў,

I, пакуль ладзілі яе, працягваў спрытна:

"Табаку хваліце, паны і дабрадзеі,

Ды гляньце ў табакерку - што там за падзеі".

Тут хусткай донца ад табакі выцер чыста

І армію вакол паказваў, што ўрачыста,

Як дробных мушак рой, стаяла. У гэту гушчу

Умяшаўся коннік-камандзір, падобны хрушчу.

Каня ўзнімаў, як быццам рваўся да нябёсаў,

Рука на повадзе, другая каля носа.

"Зірніце,- мовіў Робак,- на таго вунь мужа,

Хто ён, згадайце!" Ўсім было цікава дужа.

"Вялікі чалавек і цар, хоць без адзнакі,

Але не рускі - ў іх не нюхаюць табакі".

"Вялікі,- мовіў Цыдзік,- а чаму ў капоце?

Вялікія, звычайна, ўсе у пазалоце,

Бо ўзяць у маскалёў, ледзь генерал, маспане,

То ўвесь у золаце, як рыба у шафране".

"Я,- мовіў Рымша,- бачыць колісь меў нагоду

Касцюшку, камандзіра нашага народа.

Ён чын меў важны, а хадзіў вось у сукмане

Ці ў той чамарцы". "Ды ў якой чамарцы, пане?-

Пярэчыў Вільбік.- Гэту ж звалі тарататкай".

"Дык тая ж фрэндзлі мела, а тут крой быў гладкі!"-

Міцкевіч крыкнуў. І ўзняліся зараз свары

За формы крою тарататкі і чамары.

А ксёндз, убачыўшы, што зноў бяседа рвецца,

Ізноў яе да вогнішча сабраць імкнецца -

Да табакеркі. Частаваў, нанова чхалі,

Здароўя зычылі, а ён працягваў далей:

"Калі Напаляон падчас бітвы прьшае

Табаку, гэта знак, што ён перамагае.

Так пад Аўстэрліцам было. Француз гарматы

Паставіў, а на іх ляцеў маскаль заўзяты.

Вось кесар моўчкі пазіраў: французы стрэляць

І войскі маскалёў на землю так і сцелюць -

Полк за палком ляцеў, і гінулі ваякі.

Што полк зляціць, то кесар прьше нюх табакі.

Дык Аляксандар той ды са сваім брацішкам

Тьш Канстанцінам і з нямчынаю Францішкам

Давай рваць з поля. Кесар бачыць - бой суняўся,

Дык з пальцаў строс табаку, ціха засмяяўся.

Хто з вас у войску кесара на службе будзе,

Няхай маіх слоў гэтых не забудзе".

"Ах мілы ксенжа наш!- сказаў ізноў Скалуба,-

Калі ўжо тому быць? Лічыць ужо нялюба

Дзён каляндарных. Вочы нашьы збалелі

Іх выглядаць у святы, ледзь ні штонядзелі.

А цар нам злезці з шыі ўсё ніяк не хоча.

Раса нам, покуль сонца ўзыдзе, выесць вочы".

"Маспане,- ксёндз сказаў,- хай бабы наракаюць,

І шынкары, злажыўшы рукі, хай чакаюць,

Пакуль каго ў карчму не прывядзе дакука.

Пабіць з Напаляонам маскалёў не пггука,

Бо ён і немцам ажно тройчы лазню справіў,

Стаптаў і прусакоў, і Англію адправіў

Назад за мора, дык і маскалям дагодзіць,

Але глядзіце вы, што з гэтага выходзіць:

Вось мы збяромся на каня тады садзіцца

І шаблі возьмем, як не будзе ўжо з кім біцца,

А кесар, сам стаптаўшы ворагаў пад ногі,

Спытае: "Хто вы? Мне не трэба вашай дапамогі",

Калі гасцей чакаюць, шчыра ў хату просяць,