Выбрать главу

Дык іх рыхтуюцца сустрэць, сталы пазносяць,

Дом чыста прыбяруць, павымятаюць смецце..

Рыхтуюць дом, рыхтуюць, паўтараю, дзеці!"

Маўчанне наступіла, потым запыталі:

"Што значыць "дом рыхтуюць"? Мы не разгадалі

Мы ўсё ахвотна зробім, што у нашай сіле,

Але б вас, дабрадзею, выясніць прасілі..."

А ксёндз глядзеў цераз акно на двор за браму,

Убачыў штосьці там, аж высунуўся ў раму,

Пасля ўстаў, кажучы: "Пара мне. Пры сустрэчы

Яшчэ пра розныя пагутарым мы рэчы.

Я заўтра ў места еду, але, пэўне, скора

Наведаю ўсіх вас, як вырушу па зборы".

"Дык хай жа ў Негрьшова ксёндз заехаць рачыць,

Сказаў аконам,- вас Харонжы хоча ўбачыць.

Далёка між людзьмі такая ходзіць мова:

Шчасліва трапіў, бьвццам ксёндз у Негрьшова".

"Да нас,- сказаў Зубкоўскі,- просім, калі ласка,

Бо знойдзецца і ў нас сувойчык, масла фаска,

Кароўка ці баран, бо і пра нас ёсць слова:

Яму, нібы ксяндзу, што трапіў у Зубкова".

"I к нам",- прасіў Скалуба. Побач Тараевіч

Сказаў: "Галодны ксёндз не выйшаў і з Пуцэвіч".

І гэтак кожны абяцаў штось бернардыну,

Праводзячы яго. Ён спешна ўсіх пакінуў,

Бо перш ужо ў акне Тадэвуша угледзеў,

Як той скакаў у лес гасцінцам на мядзведзя,

Прыгнуўшыся, без шапкі, з скрыўленьш абліччам

Каня і шпорачы, і сцёбаючы бічам.

Від гэты бернардьша задзівіў, узрушыў,

Дык хуткім крокам за хлапцом дарогай рушыў

У пушчу, што, як толькі зрок людскі акіне,

Займала цэлы краявід сцяною сіняй.

Хто ж зведаў пушч літоўскіх змрочныя абшары

Аж да сярэдзіны, да глыбіні гушчару?!

Рыбак дно мора толькі ля ўзбярэжжа знае,

Сталок, звычайна, нетры пушчаў абмінае,

Ён толькі з большага знаёмы з іх абліччам,

А іх нутро і застаецца таямнічым,

Бо што там - казка, чутка знае мо пра тое.

Калі б ты бор мінуў і падшыццё густое,

Наткнуўся б на абвалы пнёў, калод, каменняў,

Акружаных дрыгвою, тысячай струменняў,

Заросшых сеткай зелля, мураўёў капцамі,

Шаршнёў, вужакаў гнёздамі, лазы дубцамі.

Калі б і гэта не стрымала чалавека,

Дьгк большая прад ім паўстала б небяспека -

Далей, як ямы воўчыя, на кожным кроку

Сустрэнуцца азёры, скрьггыя ў асоку,

З такою глыбінёй, пгго дна іх не прамераць.

(Сядзяць там чэрці, калі толькі чуткам верыць.)

Вада тых студняў свеціцца іржой крывавай,

Смярдзіць і ўдзень, і ўночы, дьшіцца плюгава,

Аж дрэвы навакола чахнуць і хварэюць:

0 Лісты, кару губляюць, не растуць, чарвеюць,

Сукі іх пакрывае мох каўтунаваты,

А кожны пень і ствол грыбамі барадаты.

Лес гэты над вадою - быццам ведзьмаў група

Што грэе рукі над гаршком, дзе вараць трупа.

За гэтыя азёры ўжо не толькі крокам,

Але дарэмна нават заглыбляцца вокам,

Бо там усё агорнута імглістым змрокам,

Што вечна з той дрыгвы распаранай шыбае.

А ўжо за той імглой (як казка ў сёлах бае)

Багатая зямля ляжыць - не надзівіцца,

Галоўная раслін і зверьшы сталіца.

Там зберагаецца ўсіх дрэў і траў насенне,

З якога новае ўзрастае пакаленне.

Там, як у Ноя, з кожнага жывёлін роду

Хаваецца па некалькі пар для заводу.

А ў самым цэнтры пушчы занялі абшары

Тур, Зубр, Мядзведзь, якія ў пушчы валадараць.

На дрэвах побач з імі Рысь рассеўся бьгстры

І хцівец-Расамаха, нібы два міністры.

З Далей, як падуладныя князям васалы,

Сялібы маюць Дзік і Воўк, і Лось удалы.

Над галавою ўюцца Сокалы з Арламі,

Накшталт нахлебнікаў, што жывяцца з панамі.

І гэтак пары патрыярхаў тых звярьшых

Жывуць нябачнымі ў нязведаных глыбінах,

Дзяцей сваіх пускаюць за лясоў граніцы,

А самі без турбот бытуюць у сталіцы.

Ад стрэльбы ці мяча яны не прападаюць,

А толькі натуральнай смерцю паміраюць.

І маюць могільнік, куды ў часіну смерці

Ідуць звяры і птушкі поўсць ці пер'е здзерці.

Мядзведзь, калі сваёй жаваць не можа стравы,

Алень, калі бяссільным стане і кульгавым,

Шарак, калі ўжо кроў яго ўся ў жылах крэпне,

Крумкач, як пасівее, сокал, як аслепне,

Арол, якога дзюба так у круг сагнецца,

Што ўжо замкнутай назаўсёды застанецца,

Ідуць на могільнік. Звер ранены ці хворы

Бяжыць у родны кут праз нетры і заторы.

Таму у месцах тых, дзе чалавек праходзіць,

Ніхто касцей звярыны дохлай не знаходзіць.

Чуваць, што ў той лясной сталіцы між звярамі

Пануе лад, яны яго наводзяць самі;

Не сапсаваныя культураю людскою,

Уласнасці не ведаюць, а разам з ёю

Ні паядынкаў, ні ваеннае навукі,

I, як дзяды ў раю жылі, жывуць унукі

І дзікія, і свойскія - усе ў яднанні,