Гервазы быў наперадзе на сто мо крокаў,
За ім - ксёйдз Робак, хоць без стрэльбы, і тут з раду
Утрох тры стрэлы далі, быццам па загаду.
Мядзведзь уверх падскочыў, як шарак ад хартаў,
І рынуў долу галавой. Яшчэ упарта
Мльюком крутнуўся, і ўсё той разгону сілай
Дагнала туша Графа і на землю збіла.
Яшчэ ўставаў і роў, ды ўжо на ім віселі
Са Страпчай Спраўнік і яшчэ жывога елі.
Тут Войскі падхапіў, тасьмой прымацаваны,
Буйволлі доўгі рог, круты пакарбаваны,
Як боа-вуж, паднёс да губ, аберуч сціснуў,
Як буталь, твар надзьмуў, крывавьш вокам бліснуў,
Павекі прычыніў, сцягнуў углыб паўбруха,
У лёгкія паслаў усе запасы духу
І граць пачаў. Рог, быццам віхру на пацеху,
Панёс па пушчы голас, паўтараны ў рэху.
Стральцы замоўклі, сталі гоншчыкі ў здзіўленні,
Пачуўшы гукаў моц, іх чыстыя адценні.
Стары, што славіўся даўней сваім мастацтвам,
Рашыў з ім зноўку паляўнічым паказацца.
Жыццём уміг напоўніў нетры і дубровы,
Нібы спусціў сабак і распачаў уловы;
Ігрой ён ход аблавы пераказваў хутка:
Спачатку рэзкі, звонкі зык трубы - пабудка,
Пасля за енкам енкі - брэх сабачы смелы,
А месцам цвёрды тон, як гром, - няйначай, стрэлы.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім выдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
Падзьмуў ізноў. А рог, здавалася, мяняўся
І ў вуснах Войскага грубеў, цянеў, згінаўся
І зверам галасіў: то, быццам, воўчай шыяй
Выцягваецца доўга і панура вые,
То зноў, нібы раскрыўшыся ў мядзведзя горла,
Раўнуў; і вецер зубра рыканне раздзёрла.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім вьвдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
Пачуўшы музыкі шэдэўр - той песні гукі,
Дуб дубу паўтараў іх, неслі букам букі.
Вось дзьме ізноў. Мо сто рагоў ірвецца з рога:
Разносіцца вакол цкаванне, гнеў, трывога
Стральцоў, сабак і зверыны. Аж Войскі ўдарыў,
Падняўшы рог, трыумфу гімнам проста ў хмары!
Тут змоўк, а рог трымаў; тады ўсім выдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
І колькі дрэў, рагоў гудзела столькі з бору,
Адны другім насілі песню, бы ў хор з хору.
І музыка ўсё станавілася шырэйшай,
Далейшай і чысцейшай, што раз выдатнейшай,
Аж знікла ў далях дзесьці ля нябёс парога!
І Войскі рукі, апускаючы ад рога,
Раскрыжаваў. А рог на поясе раменным
Апаў і калыхаўся. З позіркам праменным,
З прыбракшым тварам Войскі, музыкай натхнёны,
Стаяў, яшчэ лавіў знікаючыя тоны.
Тым часам загрымелі навакол музыкі
Віваты, віншаванні, воплескі і крыкі.
Памалу сціхла ўсё, і вочы ад музыкі
Звярнуліся ізноў на звера труп вялікі.
Ляжаў, скрываўлены і кулямі прашыты,
Грудзьмі уплецены ў траву і ў землю ўбіты.
Развёў пярэднія шырока накрыж лапы,
Яшчэ ўздыхаў, а кроў лілася цераз храпы.
Расплюшчваў вочы, ды ўжо галавы не зрушыць,
Бо п'яўкі Падкаморавы ўпіліся ў вушы:
Па левай - Страпчая, а Спраўнік злы прыссаўся
Па правай старане і кроўю напіваўся.
Аж прут, па Войскага загаду, ушчамілі
Сабакам між зубоў і ляпы так раскрылі.
Перавярнулі дагары цяпер мядзведзя,
І зноў трайны віват аж хмары зрушыў недзе.
"А што? - Асэсар крыкнуў, стрэльбу ўзняўшы ўдала,-
А што мая стральбінка? Наша, наша брала!
А што? Мая стральбінка - дробненькая пташка,
А вось што паказала! Гэта ёй не цяяжа.
Ніводзін дарма не пайшоў з яе ладунак!
Мне князь Сангушка гэткі справіў падарунак".
І тут паказваў стрэльбу дзіўнае работы,
Хоць дробную, і выхваляў яе даброты.
"Бег я,- прамовіў Рэент, пот абцёршы з твару,-
Бег я за медзвядзём, а Войскі тут з гушчару
Крычыць мне: "Стой!" Як тут стаяць? Мядзведзь у поле,
Як заяц скача, хоча вырвацца на волю,
Аж дух мне заняло - дагнаць няма надзеі,
Управа глянуў, бачу: кепскія падзеі,
З засады вырвецца, дык стой, кажу, маруха!
На вока ўзяў, і вось ляжыць, сабачы юха.
Вось стрэльба, вось сапраўдная Сагалясоўка,
Кляйма: "Сагаляс, Лондан а Балабаноўка".
(Там жыў наш слесар, бо і там жывуць палякі,
Рабіў ён стрэльбы, што такія маюць знакі.)".
"Як так?- Асэсар пырснуў,- сотня сот мядзведзяў!
Дык гэта, быццам, пан забіў? Што пан там збрэдзіў?"
"Паслухай,- мовіў Рэент,- тут не следства, пане,
А тут аблава! Кожны тут за сведку стане".
Дык зараз пачаліся спрэчкі і дакоры,
Хто стаў пры Рэенце, а хто пры Асасоры.
Ніхто Гервазага не ўспомніў, забягалі
З бакоў, а што было наперадзе, не зналі.
Прамовіў Войскі: "Ну цяпер хоць ёсць прычьюа,
Бо гэта ўжо не то што нейкі там зайчына,