Выбрать главу

А тут мядзведзь, тут варта змераць мэту

І дабівацца праўды, хоць і з пісталета.

Змірыць вас вельмі цяжка, дык старым звычаем,

Змагацца вам у паядынку дазваляем.

Адну я помню між суседзямі нязгоду:

Жьші ў мой час два шляхціцы старога роду

Абапал над прыгожаю ракой Вялейкай.

Адзін Дамэйкам зваўся, а другі Давэйкам,

і гэтак жа ў адну мядзведзіцу стралялі,

А потьш, так як вы цяпер, спрачацца сталі.

Уздумалі страляцца ледзь ні дула ў дула -

Праз скуру медзвядзя - так злосць іх агарнула.

Той паядьшак нашумеў даўней нямала,

Бо песні на'т спявалі пра яго, бывала.

Я секундантам быў і з самага пачатку

Глядзеў на іх, дык раскажу вам па парадку".

Але ў той момант спрэчку пагасіў Гервазы.

З увагай медзвядзя ён абышоў два разы,

Узяў цясак і пысу ім рассек надвое,

Намацаў кулю, выняў і абцёр палою,

Пасля агледзеў моўчкі, а калі праверыў,

Ці ўходзіць у патрон, і з дулам стрэльбы змерыў,

Узняўшы з куляю далонь над галавою,

Сказаў: "Вось куля, ды яна не з вашай зброі,

Панове, а з старой гарэшкаўскай куркоўкі

(I стрэльбу ўзняў уверх, спавітую ў аборкі),

Ды выстраліў не я. О, як жа хутка, смела

Там трэ' было страляць! Аж мне ў вачах цямнела,

Бо панічы абодва ў мой напрамак беглі,

А звера кіпцюры на Графа ледзь не леглі -

Апошняга з Гарэшкаў! хоць і па кудзелі.

Ой, Божа! крыкнуў я і покуль мы глядзелі,

Ксёндз Бернардын якраз падбег на дапамогу.

Ён засароміў нас! Вось гэта ксёндз! Трывогу

Стрымоўваў я, дрыжаў, хацеў страляць, не стрэліў,

Ён стрэльбу вырваў з рук маіх, даў стрэл, пацэліў.

Між двух галоў страляць! Сто крокаў! І папасці!

Якраз у ляпу! Зубы так яму пакласці!

Паны! Даўно жыву і заяўляю смела:

Адзін мог толькі гэткім пахваліода стрэлам.

Адзін той злыдзень мог страляць вось гэткім чынам,

Той, што выстрэльваў коркі на хаду жанчынам,

Той лотра слаўны, лешп бы век мне з ім не знацца,

Той Яцак, той Вусач... Лепш з прозвішчам стрымацца.

Ды ўжо яму ганяцца за мядзведзем годзе -

Сядзіць ён у смале пякельнай, як у мёдзе.

Хвала ксяндзу! Ён двух людзей ад смерці збавіў,

А мо і трох. Я справу так сабе паставіў,

Што, каб апошняе дзіця з Гарэшкаў роду

У зубы звера трапіла, я асалоду

Знайшоў бы ў тьш, каб і мае скрышыў ён косці.

Дзе ксёндз? Трэ' вьшіць за здароўе ягамосця".

Дарма ксяндза шукалі, ён чамусьці скрыўся.

Вядома толькі, што на момант быў з'явіўся,

Да Графа і Тадэвуша што сіл падскочыў

I, ўбачыўшы жывьші, ўзняў на неба вочы,

Падаўся ўбок і стаў шаптаць малітву ціха,

Пасля пабег праз поле, чым далей ад ліха.

Тым часам з Войскага загаду пні і сучча,

Лісты і верас пачалі скідаць да кучы.

Шугнуў агонь, падняўся дым уверх сасною

І шэрым балдахінам стаў над галавою.

Над полымем стральцы злажылі ў козлы пікі,

На іх катлы падвесілі, пад шум і крыкі.

З вазоў нясуць гародніну, муку, прыправы

І хлеб.

Суддзя куфэрак свой у гонар той аблавы

Дастаў, адкрыў, і пляшак бліснулі галовы.

Ен выняў самы большы буталь адмысловы

(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).

Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.

"Няхай жыве!- сказаў Суддзя з паднятай чашай,-

Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!"

І па чарзе ўсім наліваў лікёр срабрысты.

Пакуль дно залатым не заблішчала лістам.

Бігос варылі ў кацялках. Сказ многаслоўны

Не перадасць той колер, пах і смак цудоўны.

Пачуе мешчанін звон рыфмаў, слоў парадак,

А смак і застанецца толькі ў цьме здагадак.

Каб песні ацаніць літоўскія і стравы,

Здаровым трэба быць, вяртацца трэ' з аблавы.

Ды і без тых прыправаў вельмі смачнай ежай

Бігос бывае. Ўраз з гароднінаю свежай

Капуста квашаная да яго бярэцца,

Што, згодна прыказкі, у рот сама кладзецца.

Закрытая ў катле з прыправамі і з мясам,

Гатуецца, пакуль уся не сойдзе квасам,

Пакуль агонь яе не змякчыць і не сцісне,

А з берагоў начыння з парай вар не свісне

І не напоўніцца паветра араматам.

Бігос гатоў. Стральцы бягуць і зухавата

З бадзёрасцю штурмуюць лыжкамі начынне.

Медзь звоніць, і бігос, як камфара, ўміг гіне.

Знік, паляцеў. І толькі пара ў нетрах чанаў

Бурліць, нібы ў патухшых кратарах вулканаў.

Калі ўжо ўсе даволі падпілі, пад'елі,

На воз усклалі звера і на коней селі,

Усе вясёлыя, апроч двух: Асасора

І Рэента. Яны больш злыя, чым учора,

Бо паспрачаліся за стрэльбу Сангушкоўку

І за балабаноўскую Сагалясоўку.

І Граф з Тадэвушам зрок долу апускалі