З няёмкасці, што прамахнулі і ўцякалі,
Бо на Літве, хто звера выпусціць з аблавы,
Шмат мусіць працаваць, каб зноў дабіцца славы,
Граф гаварыў, што першы кінуўся да пікі,
Ды перашкодзілі яму, на жаль вялікі;
Тадэвуш жа даказваў, што ён, як дужэйшы
І да ўжывання пікі больш, чым Граф, спраўнейшы,
Яму на выручку спяшыў. Так прымаўлялі
Сабе між гоману і ехалі зноў далей.
А Войскі ехаў рады. Чалавек шаноўны
Вясёлы быў на рэдкасць і таму пшатслоўны.
Дык памірыць задзір паставіўшы заданне,
Канчаў пачатае раней апавяданне:
"Пан Рэент, калі я хацеў, каб з Асасорам
Вы біліся, дык не таму, што страціў сорам
І прагнуў вашае крыві, о крый вас, Божа!
Хацеў вас памірыць, настрой падняць, быць можа.
Жартдумаўузнавіць,якігодтомусорак
Прыдумаў. Дзіўны жарт. Бьыіо аб ім гаворак!
Вы маладыя, вам не ў памяць жарт той даўны,
Ад гэтай пушчы колісь да Палесся слаўны.
Бывала, прозвішчы Давэйкі і Дамэйкі
Пазбльггвалі не раз, змяшалі ў вузел нейкі,
Са шкодаю для іх. Вось выбараў парою
Сябры Давэйкі, стоячы за ім гарою,
Шапнуць каму: "Глядзі, дай голас за Давэйку!"
А той, не ўчуўшы, галасуе за Дамэйку.
Аднойчы на банкеце тост узняў Рупейка:
"Віват, Дамэйка!" Іншьш выдала: Давэйка!
Дык закрьгаалі гучна, але бесталкова,
Па-свойму паўтарыўшы кінутае слова.
Раз горш бьиіо. У Вільні нейкі шляхціц п'яны
З Дамэйкам біўся шабляй і панёс дзве раны.
Пасля той шляхціц, едучы, відаць, дадому,
Выпадкам стрэў Давэйку недзе ля парома.
І вось, калі абодва ехалі Вялейкай,
Пытае той: "Ты хто?" Ён адказаў: "Давэйка".
А той рапіру выняў моўчкі з-пад кірэйкі:
Чах, чах! і за Дамэйку вус адсек Давэйку.
А ўрэшце ўжо, ўсё роўна як на завяршэнне,
Яшчэ такое падключылася здарэнне:
Ў аблаве, побач стоячы, на радасць ліху,
Стралялі цёзкі ўдвух зараз у медзвядзіху,
І тая ўмомант павалілася без духу,
Але ўжо несла перш з дзесятак куль у бруху.
З адным калібрам стрэльбаў шмат было ў аблаве,
Дык хто забіў? Як тут рашыць, чыёй быць славе?
0 А тут яны крычаць: "Даволі нам цягацца!
Ці Бог, ці чорт злучыў нас - трэба разлучацца!
Нас двух, як сонца два, відаць, зашмат на свеце!"
Дык шаблі ў рукі і становяцца на меце.
Тут шляхта ўся ўгаворвае іх, просіць, годзіць,
А злосць на іх тьш часам штораз горш находзіць,
Дык шаблі кінупі, схапілі пісталеты.
Мы ў крык, што зблізілі яны занадта меты!
Яны тады, на злосць нам, пакляліся здуру
Страляцца дула ў дула!- праз мядзведзя скуру.
Стралялі вельмі добра. "Секундуй, Грачэха! "
"Я зтодзен,- ім кажу,- ўраз будзе вам пацеха:
Няма 'шчэ ямы. Ды падумайце ж вы самі,
І ў бойцы трэба быць людзьмі, не разнікамі.
Збліжацца годзе, бачым, што няма ў вас страху.
Ці ж баіцеся, каб не даць часамі маху?
Паслухайце мяне: ну згода, што на пісталеты,
Ды толькі не з бліжэйшай, ні з далейшай меты,
Як праз мядзведзя скуру - будзь тут ваша воля!
Я сам яе расцягваць буду сярод поля
І вас парасстаўляю. На хвасце мядзведзя
Вы станеце, а вы на носе, мой суседзе".-
"Мы згодны! Дзе? Калі?" - "Чуць свет - карчма над Ушай".
Я ўзяў Віргілія: як быць з той калатушай?"
Тут крык спьюіў апавяданне, бо з-пад коней
Шмыгнуў шарак. Вось Сокал з Кусым у пагоні!
Хартоў узялі на аблаву, бо дарогай,
Вяртаючыся, ў полі можна стрэць касога.
Харты ішлі ля коней і ледзь зайца ўчулі,
За ім адразу без цкавання сіганулі.
Асэсар з Рэентам хацелі конна скочыць,
Ды Войскі крыкнуў: "Стоп! Хай кожны з месца сочыць!
Нікому нават крокам рушыць не дазволю -
Адгэтуль добра бачьш: заяц верне к полю".
А заяц, чуючы пагоню ад дарожкі,
Скакаў у поле; вушы склаў, як сарна рожкі,
І над раллёй пабліскваў, вьшягнутьг ў струнку.
У сіле лап сваіх шукаючы ратунку,
Здавалася, што да зямлі ледзь дакранаўся,
Як ластаўка, цалуючы ваду, ўзвіваўся.
За зайцам - пьы, харты - за пылам, і ляцела
Праз поле гэта дзіўнае даўгое цела,
Як быццам прапаўзаў гад злосны і заўзяты:
Дзе заяц - галава, а шыя - пыл узняты,
Сабакі - хвост двайны рухомы і кудлаты.
Асэсар з Рэентам, стрымаўшыся ля куста,
Глядзяць без духу. Рэент пабялеў, як хуста,
Бляднее і Асэсар - што там за падзея?
Убачылі, што вуж чым далей, тым даўжэе,
Што рвецца напалам, што не зрасціся гаду,
Што галава пад лесам, а хвасты - дзе ззаду!
Мільгнула галава яшчэ раз пад навесам
Лясным і знікла, хвост пакінуўшы пад лесам.
Сабакі, так абдураныя непрыемна,
Шукалі, быццам абвіняліся ўзаемна,