Выбрать главу

Служыць у войску, ды хтось гэта перайначыў"

"Тадэвушак,- сказаў Суддзя,- ці ты купаны

Ў вадзе гарачай, ці так круціш, як ліс гнаны,

Што думае хвастом пушыстым засланіцца?

Мы выклікалі Графа, згодзен, трэба біцца.

Але сягоння ехаць? Як? якой нагоды?

Ёсць звычай перш сяброў слаць, дабівацца згоды

Прад паядынкам. Граф адумацца'шчэ можа,

Перапрасіць, дьпс што спяшацца ў падарожжа?

А можа, іншая цябе ўкусіла муха?

Кажы, як ёсць, нашто такая завітуха?

Я дзядзька твой. І я меў сэрца маладое,

Кажы (і гладзіў твар яго сваёй рукою).

Маё мне прадчуванне раптам падказала,

Што з дамамі ў цябе штось склалася няўдала.

За дам бяруцца зараз хутка, проста дзіва!

Ну раскажы, Тадэвушак, мне ўсё праўдзіва".

"Яно,- сказаў Тадэвуш,- праўда, ёсць прычыны

Другія, дзядзя дарагі, мае тут віны!

Памылка! Што ж, няшчасце! Ў чым тут прызнавацца?

Не, дзядзя, ў Сапліцове нельга мне застацца.

Ах, мілы дзядзечка! На вашае пытанне

Скажу, што выехаць мне трэ' без адкладання".

"Га!- мовіў дзядзька,- дык любоўныя тут справы,

Я бачыў, што ты ўчора не крануў на'т стравы

І скоса углядаўся на адну дзяўчынку;

Яна штось кіслую таксама мела мінку.

Я знаю вашы глупствы: хай падлеткаў пара

Улюбіцца, то ў іх капа згрызотаў зараз!

То цешацца, то ходзяць, быццам у няшчасці,

Стараюцца са словам з'едлівым напасці,

То па кутах стаяць, не размаўляюць болей,

А нават уцякаюць ад людзей на поле.

Калі і ў вас чаргуецца любоў і звада,

Дык пацярпіце толькі - ёсць на гэта рада,

Я на сябе бяру прывесці вас да згоды.

Прайшоў і я ўсё гэта ў маладыя годы.

Скажы мне праўду ўсю, дык можа што дарадзім

Удвух і, разабраўшыся, усё наладзім".

Тадэвуш сарамліва мовіў: "Давялося

(Тут цалаваў руку Суддзі) сказаць, што Зося,

Ну, ваша выхаванка, дарагой мне стала,

Хоць я яе яшчэ і бачыў вельмі мала,

А мне ўсе навакол гудуць без перастанку,

Што ў жоны выбралі вы мне Падкамаранку.

Не можа жонкаю маёй быць панна Ружа,

Калі я Зосю гэту так кахаю дужа.

Нячэсна, любячы адну, з другой жаніцца.

Час вылечыць мяне, тут нельга мне спыніцца".

"Дзіўлюся,- мовіў дзядзька,- што вам да спадобы,

Кахаючы, ўцякаць ад мілае асобы!

Ну добра, што прызнаўся, а то даў бы маху,

Паехаўшы ад нас. Дык вось пазбудзься страху:

Я Зосю сватаю табе - скачы з уцехі!"

Тадэвуш мовіў: "Вам я ўдзячны, ды памехі

Усё ж ёсць. Вы - бацькам для мяне і дабрадзеем,

Ды не паможа ўжо нішто, канец надзеям!

Бо пані Талімэна не аддасць мне Зосі".

"Папросім",- мовіў дзядзька.

"Не, яе не ўпросім!

Сказаў Тадэвуш жвава,- надарма чаканне,

Я, дзядзя, выехаць павінен заўтра зрання.

Прашу благаславення вашага ў дарогу,

А там у Княстве я ў сяброў знайду падмогу".

Суддзя, вус круцячы, гаядзеў на хлопца гнеўна:

"Дык так ты мне і сэрца адкрываў, напэўна?

Перш паядынак, а пасля ў яго каханне

І выезд гэты. Ой, тут бачу махляванне!

Мне ўжо казалі, я твае праверыў крокі!

Ты - баламут і пуставей, і лгун ты недалёкі!

А ну, расказвай, дзе надоечы бадзяўся,

Што ты ў двары учора вынюхаць стараўся?

Глядзі, Тадэвуш! Збаламучана мо Зося

Табой, і ты ўцякаеш, дык, малакасосе,

Табе не ўдасца гэта - хай і без кахання

Ўсё роўна Зося жонкаю тваёю стане,

А не, дык - бізуна, і заўтра, неадкладна!

Ён аб пачуццях мне яшчэ пляце няскладна!

Ты - лгун! А-фэ! Яшчэ я з гэтай калатушы

Зраблю і следства! Я натру табе йшчэ вушы!

Сягоння клопатаў я меў і так даволі,

Спаць не даеш, мне галава трашчыць ад болю.

І ты йдзі спаць!" тут на дзверы пальцам тыкаў

І распранацца Вознага ў пакой паклікаў.

Тадэвуш выйшаў, не сказаўшы больш ні слова.

Душу яго кранула дзядзькава прамова.

Аблаян ўпершыню так востра! Аж здзівіўся

Праўдзівасці ўсіх закідаў і прыпыніўся:

Як быць, калі да Зосі дойдзе гэта сцэна?

Прасіць рукі? А што тут скажа Талімэна?

Адзіны выхад - гэта месца перамена.

Ў задуме гэткай ледзь зрабіў мо крокаў пару,

Як штось зайшло дарогу. Глянуў - бачыць мару

Уся у белым, тонкай выдала, худою,

Плыла к яму з настаўленай здалёк рукою,

Якую серабрыў бляск месяца ледзь значны,

I, падышоўшы, ціха енкнула: "Няўдзячны!

Шукаў ты позірку майго і ўжо ўцякаеш,

Размоў шукаў, а зараз вушы затыкаеш!

Скажы мне, ў чым жа гэткіх перамен прычына?

Так мне і трэба! Знала я, хто ты,- мужчына!

Не знаючы какецтва, я не стала мучыць

Цябе і ашчаслівіла. Як гэта вучыць!

Трыумф над мяккім сэрцам вельмі лёгкім здаўся,