Выбрать главу

Тут ксёндз ізноў прыўстаў на ложку і дабавіў:

"Я ездзіў каля замка. Колькі бесаў выла

Ў душы маёй, ніякая не злічыць, сіла!

Ён, Стольнік, дочку забівае! Я - забіты

І знішчаны! Пад браму чорт прывёў сярдзіты.

Зірні, як ён гуляе! Што дзень баль і п'янства!

Як свецяць вокны! Музыка! Гуляе панства!

І замак не абваліцца на чэрап лысы!

Падумай помсціць, дык чорт зброю дасць: хапіся.

Ледзь я падумаў, чэрці маскалёў наслалі!

Стаяў я, гледзячы, як замак штурмавалі.

* * *

Бо фальш, што быў я з маскалямі ў нейкай змове.

* * *

Глядзеў, а думкі розныя, на безгалоўе,

Віліся. Перш глядзеў на ўсё, скажу адкрьгга,

Як на пажар дзіця, і з пачуццём бандыта

Чакаў, калі ўсё зваліцца і загарыцца.

Часамі думаў ратаваць яе пусціцца,

І нават Стольніка

* * *

А бараніліся тады вы смела, ўпарта,

Хоць маскалі атакавалі не на жарты.

Страляюць кепска! Ўбачыўшы, што адступалі,

Я закіпеў ад злосці - Стольнік зноў на хвалі!

І так яму на свеце у ва ўсім вядзецца?

Дык і ад гэтага нападу адаб'ецца?

Я засаромлены пайшоў, а ўжо быў ранак,

Ажно гляджу, пазнаў: выходзіць ён на ганак

І запінкай брыльянтавай мігціць на сонцы,

І круціць вус, сабой здаволены бясконца.

І мне здалося, што смяяўся нада мною,

Што ён мяне пазнаў і ўзмахваў так рукою

3 насмешкай і пагрозай. Карабін хапаю

У салдата, ледзь падняў - я стрэліў, не згадаю!

Ты знаеш!

Пракляты самапал! Бо той, хто забівае

Мячом - замахваецца, круціць, адбівае,

Раззброіць можа ворага або спыніцца,

А зброя агнястрэльная - абы схапіцца,

Адна хвілінка, іскарка...

* * *

Ці ж я ўцякаў, як ты ў мяне наставіў дула?

Стаяў я моўчкі, роспач сэрца агарнула

I з жалю нейкага я на'т не зварухнуўся.

Чаму ж ты, ах, Гервазы, ў той час прамахнуўся?

Зрабіў бы ласку! Ды, відаць, за грэх пакуты

Патрэбныя..."

Зноў задыхнуўся, болем скуты

"Бог бачыць,- мовіў Ключнік,- што я шчыра меціў!

А стрэл твой колькі ж выпусціў крыві! Прыкмеціў,

Якой азваўся ў нашых сем'ях ён бядою?

А гэтаму ўсяму, пан Яцак, ты віною!

А сёння, калі Графа ледзь-ледзь не задзелі,

Апошняга з Гарэшкаў, хоць і па кудзелі,

Ты засланіў яго. Калі маскаль стараўся

Мяне забіць, то праз цябе я жыў застаўся.

Дык калі праўда, што ты стаў ксяндзом-манахам,

То ўжо не згінеш пад Сцізорыкавым ўзмахам.

Бывай, не праступлю больш вашага парога,

Цяпер мы квіты, дык пакіньма рэшту Богу!"

Тут Яцак працягнуў руку, але Гервазы

Адскочыў, кажучы: "Мне нельга без абразы

Крануць рукі тваёй - па гонару законах!

Яна скрываўлена не pro publico bono".

Дык Яцак на падушкі зноў апаў бяссільна,

Штораз бляднейшы, і пачаў распытваць пільна

Суддзю ізноў, ці пасылалі па плябана,

А Ключніку сказаў: "Вось я малю васпана

Застацца, зараз скончу, ледзь мне хопіць сілы

Сказаць. Пан Ключнік, я стаю ўжо ля магілы!"

"Што ты,- сказаў Суддзя,- я ж бачыў сам, што рана

Не страшная, а ты так пільна жджэш плябана?

Змяніць мо перавязку? Лекара, быць можа?

Ў аптэчцы ёсць..." Ксёндз перарваў: "Не дапаможа

Нішто. Была старая рана там з-пад Ены,

А сёння зачапілі, дык і ўсё - гангрэна.

А я на ранах знаюся - вось кроў, як сажа,

Ды гэта глупства ўсё... Дык што тут доктар скажа?

Раз паміраем, здаць цяпер ці потым душу...

Даруйце, пане Ключнік, я закончыць мушу!

* * *

І ў тым заслуга ёсць, не стацца вінаватым

Перад народам, хоць і здраднікам праклятым

Цябе завуць, так як было тады са мною!

* * *

І здрадніка імя ішло за мной чумою.

Знаёмыя са мной не сталі сустракацца,

Сябры мае мяне ўжо сталі выракацца.

Хто баязлівы, той здалёк ледзь прывітаўся.

Ды на'т габрэй які, мужык і той стараўся,

Хоць пакланіўшыся, правесці злосным смехам

А слова "здраднік" адбівалася ўкруг рэхам

І цэлы дзень ад рання самага да змроку

Вілося прада мной, як пламя ў хворым воку.

Аднак не быў я здраднікам радзімы.

Маскоўскім сябрам гвалтам я пачаў лічыцца.

Зямлі Гарэшкаў частку аддалі Сапліцам

Таргавічаны ды надумалі і ўрадам

Мяне ушанаваць. Каб быў я здольны к здрадам

Чорт радзіў, дык я стаў бы сільны і багаты.

Каб стаў я маскалём, дык першыя магнаты

Маёй шукалі б ласкі. Сын шляхоцкай хаты

І селянін, што землякоў так папракаюць

За службу маскалям, удачлівых не хаюць.

Я гэта ведаў - і не мог аднак жа.

* * *

Я ўцёк з радзімы!

Дзе я не быў! Чаго не перанёс!

* * *

Але мне Бог памог душу ад смерці збавіць:

Паправіцца павінен быў я і направіць