Выбрать главу

р. 824-825:

…з тым генералам Меенам.

Меен праславіўся ў нацыянальным паўстанні ў часы Касцюшкі. Дагэтуль паказваюць пад Вільняй Меенаўскія акопы.

КНІГАТРЭЦЯЯ

р.264-265:

Паненкі дык баравіка ўсё выглядалі,

Якога песні ў нас палкоўнікам назвалі.

Вядомая ў Літве народная песня пра грыбы, якія выходзілі на вайну пад камандай баравіка. У гэтай песні апісаны ўласцівасці ядомых грыбоў.

р.620:

Наш мастак Арлоўскі...

Вядомы мастак, за некалькі гадоў да смерці пачаў маляваць пейзажы. Памёр нядаўна ў Пецярбургу.

р.750-751:

Дзве п'яўкі, слаўныя заядласцю й навукай -

Сабака Спраўнікам завецца, Страпчай - сука.

Парода англійскіх сабак малых і дужых, празваных п'яўкамі, прыдатная да палявання на буйнага звера, асабліва на мядзведзя.

Спраўнік, або капітан спраўнік - начальнік земскай паліцыі.

Страпчы - пасада накшталт дзяржаўнага пракурора. Гэта чыноўнікі, якія, маючы часта нагоду перавышаць сваю ўладу, знаходзяцца ў вялікай пагардзе ў грамадзян

КНІГАЧАЦВЕРТАЯ

р.9:

Закалыханы, сніў ваўка ў жалезнай зброі.

Паводле падання, вялікі князь Гедымін сасніў на Панарскай гары жалезнага ваўка і з парады песняра Ліздэйкі заснаваў горад Вільню.

р.20:

Кароль, што Вітаўтаў насіў каўпак сталёвы.

Жыгімонт Аўгуст быў уведзены на сталіцу Вялікага Княства Літоўскага старым звычаем - падперазаў меч і каранаваўся каўпаком. Вельмі любіў паляванне.

р.27:

Ці той Баўбліс расце, старэчадуплаваты...

У Росенскім павеце ў маёнтку Пашкевіча, земскага пісара, рос дуб, вядомы пад імем Баўбліса, які ў часы паганства ўшаноўваўся, як святыня. У жарале гэтага выгнілага волата Пашкевіч абсталяваў кабінет літоўскай старыны.

р.30 :

Ці ёсць Міндоўгаў гай ля фарнага касцёла?

Недалёка ад фарнага наваградскага касцёла раслі старыя ліпы якіх шмат высеклі каля 1812 г.

р. 40-41:

... Шмат падыктавана

І песняру-казаку дубам-многабаем

Гл. паэму Гашчынскага "Замак Канёўскі".

р.248 :

Прыпеўкі з Галіча...

Каламыйкі - рускія песні, падобныя да польскіх мазурак.

р. 263:

І на віцінным гандлі збожжам добра знаўся.

Гл. "Тлумачэнні" да Кн. II, р. 501.

р.278 :

На покуці сягоння бернардын садзіцца..

Пачэснае месца, дзе даўней стаўлялі хатніх багоў, дзе дагэтуль рускія вешаюць абразы. На покуці літоўскі селянін садзіць госця, якога хоча

ўшанаваць.

р. 536-537:

Арол, якога дзюба так у круг сагнецца,

Што ўжо замкнутай назаўсёды застанецца

Дзюбы старых драпежных птушак з гадамі закрыўляюцца штораз больш і ўрэшце верхняя частка, замкнуўшыся, дзюбу замыкае, і птушка павінна здыхаць з голаду. Гэту народную думку прынялі некаторыя арнітолагі.

р. 540-541

Таму у месцах тых, дзе чалавек праходзіць,

Ніхто касцей звярыны дохлай не знаходзіць.

Сапраўды, няма прыкладу, каб быў калі-небудзь знойдзены шкілет мёртвага звера.

р.724:

А што? Мая стральбінка - дробненькая пташка..

Пталікі - гэта стрэльбы дробнага калібра, у якія ўкладаецца невялікая куля. Добрыя стралкі з гэткіх стрэльбаў збіваюць птушку ў палёце.

р.825 .

Пакуль дно залатым не заблішчала лістам.

У пляшках Гданьскай гарэлкі бываюць на дне лісткі золата.

р. 981-982

І гэтакі зямлі палетак старгавала,

Які б накрыць адной валовай скуры стала

Каралева Дыдона загадала парэзаць на палоскі валовую скуру і гэткім чынам ахапіла вялікую плошчу, на якой пабудавала места Карфаген. Войскі вычытаў апісанне гэтага здарэння не ў "Энеідзе", а, пэўне, у каментарыях схаластаў. Некаторыя месцы ў чацвёртай песні належаць пяру Стафана Вітвіцкага.

КНІГА ПЯТАЯ

р. 330:

І ў справу, як Піліп з канопляў, умяшаўся.

Аднойчы на сейме пасол Піліп з родавага сяла Каноплі, выступіўшы з прамовай, так далёка адступіў ад тэмы, што выклікаў у зале пасяджэнняў агульны смех. Адгэтуль паўстала прымаўка: вырваўся, як Піліп з канапель.

КНІГА ШОСТАЯ

Загаловак:

ЗАСЦЕНАК

У Літве ваколіцай або засценкам называюць шляхоцкае паселішча, у адрозненне ад вёсак або сёл, сялянскіх паселішчаў.

р.169:

Гарэшкам ён вадой на кісялі дзесятай..

Кісель - літоўская страва, род жэле, якая робіцца з аўсянай рошчыны; палошчуць яе вадой да тае пары, пакуль не аддзеляцца ўсе мучныя часткі. Адтуль прымаўка.

р.333:

Валадковіч, злоснік небывалы...

Пасля шматлікіх скандалаў, схоплены ў Мінску і расстраляны, паводле дэкрэту трыбунала.

р.381:

Праз віці вёў мабілізацыю ў павеце.

Калі кароль збіраўся правесці ўсеагульную мабілізацыю, загадваў утыкаць у кожнай парафіі высокую жэрдку з прывязанай на канцы мятлой, т. зв. віццю. І гэта называлася: раздаць віці. Кожны дарослы мужчына рыцарскага саслоўя быў абавязаны пад пагрозай пазбаўлення шляхоцтва неадкладна з'явіцца пад ваяводскую харугву.