— Агоркла ўжо такая работа.
— I навошта, таварыш старшыня, ямы капаць, вось жа гатовая траншэя.
— Чаму ж вы яе не чысціце?
— А ён кажа, што вы загадалі ямы капаць — і баста... — выступіў наперад малады ў ваеннай гімнасцёрцы хлопец.— Толькі ж у траншэі лепш сілас захаваць.
— А калі сапсуецца? — не вытрымаў брыгадзір. — Тады Цімоха да адказнасці... Брыгадзір вінаваты будзе?..
Канькоў залез у траншэю, добра агледзеў яе. Была яна глыбокая, з роўнымі берагамі, быццам і капалі яе для калгасных патрэб.
— Дык чаму вы сумняваліся? — здзівіўся Канькоў. — Вядома, сіласуйце тут.
— Цяпер усё ясна,—· ажывіўся брыгадзір. — А так, хто яго ведае... Мне абы цвёрдае ўказанне было.
Канькоў секануў рукой паветра.
— Вам не ўказанне, а нянька патрэбна. Мне ж — брыгадзіры, гаспадары, а не хлапчукі, якія ўсяго баяцца.
Раздумваючы пасля над гэтым і шмат якімі іншымі выпадкамі абураючай несамастойнасці сваіх памочнікаў, Канькоў зрабіў немалаважнае адкрыццё: бяда Даміры заключалася ў тым, што ён падмяніў кіраўніцтва калгасам нікчэмнай апекай, вырашэннем дробных спраў. За шмат гадоў работы Даміра адвучыў брыгадзіраў ад самастойнасці, і цяпер пазбавіцца такой спадчыны было не лёгка.
Не лёгка, але трэба!
Увечары Канькоў садзіўся за стол, вымаў з кіш'эні запісную кніжку, пачынаў планаваць, прыкідваць, вызначаць асноўныя вехі ўздыму арцельнай гаспадаркі. На паперы ўсё атрымлівалася добра. Ужо ў будучым годзе калгас мог мець паўтара —два мільёны прыбытку. Але каб здзейсніць задуманае, трэба было прывіць сваім бліжэйшым памочнікам тое дарагое пачуццё ініцыятывы, якога яны, нажаль, не імелі.
Перш-на-перш Канькоў адмяніў гэтыя штодзённыя нарады брыгадзіраў. Адзін раз на тыдні Канькоў садзіўся з брыгадзірам за складанне графіка работ. Намячалі толькі галоўныя работы, сумесна абмяркоўвалі, як іх лепш выканаць. Улічвалі ўсе нечаканасці, пасля чаго Канькоў звычайна пытаўся:
— Значыць, можна гэты графік выканаць?
— Можна, — упэўнена заяўляў брыгадзір. — Але ж і вы тут непадалёк будзеце. Калі што якое, запытаюся.
— Ну, не, брат, давай адразу дамовімся: па дробязях не турбаваць. А то што гэта за парадак: парваліся лейцы — прыбягаеце да старшыні, няма каламазі — зноў бяжыцё ў кантору. Прывучайцеся да самастойнага вырашэння такіх спраў. Пройдзе яшчэ год-два — кожная брыгада на гаспадарчы разлік пяройдзе, як тады вы будзеце працаваць?
Вядома, спачатку брыгадзіры не-не ды і прыбягалі да Канькова. Ён ехаў з імі ў брыгаду, на месцы дапамагаў у рабоце. Але рабіў ён гэта так, быццам брыгадзір сам дадумаўся, як трэба было зрабіць, каб не сарвалася работа.
Канькоў жа рыхтаваўся да наступу на Балонне. I вось, нарэшце, сабралася праўленне калгаса. Прышлі не толькі члены праўлення, але многія калгаснікі, асабліва моладзь. Леў Раманавіч трымаў перад сабой вялікія лісты паперы, разлінаваныя ўдоўж і ўпоперак. Вучоны крыху хваляваўся. Канькоў, як заўсёды, быў спакойны. Нехта з брыгадзіраў, прывучаных ужо да дакладных разлікаў, перад тым, як слова атрымаў Леў Раманавіч, запытаўся:
— А разлікі складзены? Такая справа без іх не пойдзе.
— Разлікі будуць. Дасюль мы гаварылі наогул, захапілі людзей лічбамі росту іх дабрабыту ў выніку пераўтварэння паплавоў. Цяпер настаў час пагаварыць пра тое, што трэба зрабіць, каб дамагчыся, напрыклад, чатырох-пяці тысяч літраў малака ад кожнай каровы. Пагаварыць не наогул, а канкрэтна, з алоўкам у руках. Кожная справа, таварышы, маленькая ці вялікая, павінна быць спачатку вырашана на паперы. Гэта — першы закон эканомікі, на які, нажаль, часта не звяртаюць увагі. Такія пагардлівыя адносіны да разлікаў прыводзяць людзей да таго, што нярэдка вырашаюцца справы, за якія не варта было б брацца. Для практыка — лічбы адыгрываюць такую ролю, як компас для падарожніка. Няма іх — саб’ешся з курсу. Дарэчы, Даміра быў іменна такім чалавекам. Ішоў наўпрост, а дарогі ў двух кроках перад сабой не бачыў. Прывыкайце да лічбаў, таварышы, без іх цяпер у такрй буйнай гаспадарцы не абысціся.
— Лічба не дойная карова — малака не дасць, — сказаў Дзяжэвіч.
— Малака не дасць, вядома, але падкажа, што рабіць. Вось першая лічба, навукова абгрунтаваная. Яна, як той маяк у порце, свеціць і шлях указвае. Каб задаволіць людзей малаком і малочнымі прадуктамі, нам цяпер неабходна мець у сярэднім па Савецкаму Саюзу на кожныя сто гектараў зямлі — не менш дзесяці кароў.
— Дык гэта ж зусім мала, — здзівілася Ева.
— I зусім не мала.
Леў Раманавіч прыслухоўваўся да таго, як разважалі калгаснікі,
— Як бачыце, лічбы прыводзяць да павучальных разваг. У закружскім калгасе дзве тысячы шэсцьсот восемдзесят гектараў зямлі, а дойных кароў — сто дзевяноста восем. Няцяжка падлічыць, што ў вашым статку не хапаё яшчэ сямідзесяці кароў.