I вось тут я хачу, дарагія мае таварышы, звярнуць увагу на адву рысу савецкага чалавека — бескарыслівае служэнне народу. Ёсць у нас крыкуны: зробяць на грош, а крыку падымаюць на чырвонец. Такія людзі прывыклі быць на відавоку. Не заўважаюць іх работы, яны і працаваць не будуць. Гэта фальшывыя людзі.
Але ёсць і другія. Яны робяць сваю справу моўчкі, у далечыні ад людскіх вачэй. За яе яны не чакаюць пахвалы, узнагарод. Наадварот, часам церпяць ад недалёкіх, кансерватыўных людзей. Церпяць, але не спыняюць сваёй работы, бо ведаюць, што яна ідзе на карысць людзям. Такія людзі былі, ёсць, а ў будучым іх будуць мільёны. Я, таварышы, думаю так, калі вялікі Ленін гаварыў пра людзей камуністычнага грамадства, дык ён меў на ўвазе такіх вучоных, як Папоў, Цыялкоўскі, Мічурын. Хіба гэтыя людзі рабілі ўсё дзеля славы або грошай?!. Не, яны жылі вялікімі ідэаламі. Яны працавалі для народа. Так будзе і пры камунізме. Цяпер яшчэ чалавек думае: А што я атрымаю за сваю працу? Тады ён будзе думаць пра іншае: А што з гэтага будзе мець народ?
Мы маем ужо вельмі павучальныя прыклады. Дзяўчаты самі пачалі рыхтаваць кармы для падкормкі. Яны не запыталіся: колькі нам заплацяць, а кіраваліся тым, каб калгас атрымаў больш малака.
Дзямід Пракуда, наш пастух, і яго падпасак Рыгор Макарык, піянерскае звяно Дзямідавага ўнука! Валерыя Пракуды таксама не патрабавалі плату за працу. Яны вырошчвалі травы, праводзілі доследы, і ўсё гэта пасля асноўнага занятку. Хіба гэта не новыя рысы камуністычнага чалавека?
Мы здолеем вывесці калгас у перадавыя, калі кожны з сённяшняга дня пачне працаваць так, як працуюць гэтыя людзі.
Нам неабходна зараэ жа апрацаваць пустошу. На вось гэтай схеме паказана, дзе і на якую глыбіню араць, у колькі слядоў праводзіць дыскаванне, Вясной наступнаіга года мы правядзём падкормку паплавоў ля ракі Літамкі і на плошчы ў шэсцьсот гектараў пасеем канюшыну і цімафееўку пад яравыя культуры. Значыць, за зіму вам неабходна дастаць насенне на такую вялікую плошчу.
Але гэта не ўсё. Без сіласу не можа быць трывалай кармавой базы. Вам трэба пасеяць не менш паўтараста гектараў кукурузы, салодкага лубіну і люцэрны. А на прыфермскім участку віка-аўсяную сумесь і некалькі гектараў жыта на корм.
Тады ў нас вызваліцца салома на подсціл. А гэта павялічыць колькасць угнаенняў.
Як бачыце, нагаварыў я вам шмат. Вы, напэўна, думаеце, што затраты працы не апраўдаюць сябе. На лета вам трэба будзе для падсеву каля ста цэнтнераў насення траў. Вы пры сярэднім ураджаі атрымаеце столькі, што здолееце прадаць насення траў прыблізна на трыста тысяч рублёў і атрымаеце яшчэ дадаткова каля шасцісот цэнтнераў хлеба. Значыць, за год вы не толькі разлічыцеся з той пазыкай, што возьмеце сёлета, а яшчэ будзеце мець прыбытак. Выходзіць, што даход ад малака з’явіцца чыстым даходам.
Як бачыце, папрацаваць варта. Вось тут вы знойдзеце скрупулёзна складзёны графік работы з улікам рабочай сілы калгаса. У разліках я зыходзіў з сярэдніх норм выпрацоўкі і васьмігадзіннага дня. Нічога страшнага тут няма. Трэба толькі дружна ўзяцца за працу.
Леў Раманавіч змоўк. Некаторы час панавала цішыня. Вера зноў успомніла прафесара Пальчыкава. Цяпер лекцыі «казінага дыетолага» не здавалісй ёй ужо бязглуздымі. Забытае да часу ўсплыло на памяць. Аднаго разу яны задалі прафесару пытанне: «Што рабіць, калі ў калгасе не знойдзецца адпаведных адзінак бялкоў?»
Пальчыкаў быў у жартаўлівым настроі. Пакратаўшы рыжаваты з сівізной вус, ён усміхнуўся. Студэнты ведалі, што адкажа ён нейкай прытчай, і загадзя радаваліся магчымасці пасмяяцца.
— Старажытныя яўрэі, — сказаў Пальчыкаў, — выблыталіся з гэтага становішча вельмі проста. Яны памаліліся богу, і ён паслаў з неба манкў. Праўда, для гэтага ім не трэба было пяць гадоў. зубрыць латынь і слухаць старога Пальчыкава.
Цяпер адказ дзівакаватага прафесара набыў для Веры блізкі, зразумелы сэнс. Ёй зрабілася сорамна. Яна, савецкі заатэхнік, чалавек з вышэйшай адукацыяй, дасюль нічога не зрабіла, каб выправіць становішча з кармамі. Чакала, што нехта забяспечыць фермы сенам, сіласам, бульбай, а яна тады будзе складаць рацыёны, дабівацца надояў.