Выбрать главу

А ўсяго дзесяць дзён таму сяляне з лямантам разбягалiся хто куды, убачыўшы яго. Тады ён адчуваў сябе так, як i цяпер, а цяпер, заплюшчыўшы вочы, ён адчуваў сябе так, як тады. Ён увабраў паветра, якое ахiнала яго цела, i пачуў пах дрэнных духоў, i аксамiту, i новай скуры туфляў; ён унюхаў шоўк, пудру, расцертую шмiнку, слабенькi пах мыла з Патосi. I раптам ён зразумеў, што не галубiны булён, не штука з вентыляцыяй зрабiлi з яго нармальнага чалавека, а толькi гэтыя модныя анучы, прычоска i невялiкiя касметычныя прыхопкi.

Заморгаўшы, ён расплюшчыў вочы i ўбачыў, што панок у люстры падмiргнуў яму i цень усмешкi крануўся яго падфарбаваных кармiнам вуснаў, быццам ён хацеў падаць яму знак, што лiчыць яго не надта агiдным. I Грануй таксама палiчыў, што панорк у люстры, гэтаЯ адзетая як чалавек, замаскаваная, без паху постаць таксама яму даволi сiмпатычная; прынамсi, яму здалося, што, калi толькi двесцi маску да дасканаласцi, яна магла б зрабiць такое ўздзеянне на вонкавы свет, на якое ён, Грануй, нiколi не адважыўся б. Ён кiўнуў панку i ўбачыў, што, адказваючы яму кiўком, той надзiмае ноздры...

31

На другi дзень -- маркiз якраз вучыў яго самым патрэбным позам, жжэстам, танцавальным па --Грануй удаў прыпадак галавы i, нiбыта зусiм знясiлеў ад прыступу, упаў на сафу.

Маркiз быў сам не свой. Ён накрычаў на слуг, каб тут жа прынеслi апахалы i перанасныя вентылятары, i як толькi слугi кiнулiяся выконваць загад, маркiз стаў на каленi каля Грануя i пачаў абмахваць яго сваёй насоўкай, якая раскошна пахла фiялкамi, i заклiнаць, благаць яго зноў падняцца, не выпускаць дух вось так адразу, а, калi можна, пацярпець да паслязаўтрага, iнакш будучыня флюiдальнай тэорыi будзе пад сур'ёзнай пагрозай.

Грануй курчыўся i вiўся, кашляў, перхаў, крактаў, аберуч адмахваўся ад насоўкi i, нарэшце даволi драматычна скацiўся з сафы i зашыўся ў самы далёкi куток пакоя.

-- Не гэтыя духi! -- закрычаў ён, як бы з апошняй сiлы.-- Толькi не гэтыя! Яны даканаюць мяне!

I толькi калi Таяд-Эспiнас выкiнуў у акно не толькi насоўку, але i камзол, якi гэтак сама пахнуў фiялкамi, Грануй даў свайму прыпадку паслабець i ўжо спакайнейшым голасам расказаў, што ён як парфумнiк мае ўласцiвы людзям яго прафесii адчувальны нюх i заўсёды, асаблiва калi папраўляецца, даволi востра рэагуе на пэўныя пахi. Тое, што менавiта пах фiялкi, увогуле прыемнай кветкi, яму такi нясцерпны, ён можа растлумачыць тым, што ў духах маркiза высокi працэнт фiялкавага кораня, а той з прычыны свайго паджземнага паходжання робiць шкоднае ўздзеянне на такую падупалую смяротнаму флюiду асобу, як ён, Грануй. Яшчэ ўчора, калi яго першы раз апырскалi духамi, ён адчуў сябе адурманеным, а сёння пачуўшы пах кораня другi раз, ён адчуў сябе так, быццам яго сапхнулi назад, у жахлiвую душную земляную яму, дзе ён быў сем гадоў. Мабыць, ягоная прырода ўсупрацiвiлася гвалту, ён не ўмее гэтага выказаць неяк iнакш, бо пасля таго, як майстэрства маркiза падарыла яму жыццё ў ачышчаным ад флюiду паветры, ён лепей памрэ на месцы, чым яшчэ раз паддасца ненавiснаму флюiду. Яшчэ i цяпер у яго ўсярэдзiне ўсё сцепваецца, як толькi згадае пах кораня. Аднак ён упэўнены, што сiла адразу вернецца да яго, калi маркiз, каб ужо зусiм прагнаць пах фiялкi, дазволiць яму зрабiць свае духi. Яму ўяўляецца вельмi лёгкi паветраны пах з аддаленых ад зямлi iнгрэдыентаў -- мiндальнай i апельсiнавай вады, эўкалiпта, алею з сасновай iглiцы i кiпарысавага алею. Усяго некалькi пырскаў на вопратку, усяго некалькi кропель на шыю i шчокi -- i ён назаўсёды будзе застрахаваны ад паўторнага прыпадку, ад якога толькi што адышоў...

Тое, што мы дзеля зручнага чытання перадалi ўскоснай мовай, было на самай справе паўгадзiнным мармытаннем, якое перабiвалася хрыпамi, усхлiпамi i прыступамi задухi, здрыгамi, маханнем рук i красамоўным закочваннем вачэй. Маркiз быў глыбока ўражаны, ашаломлены. Яшчэ больш за сiмптомы пакуты яго пераканала тонкая аргументацыя. Вядома ж, гэта фiялкавыя духi! Гiдотна блiзкi да зямлi, нават падземны прадукт! Вiдаць, i сам ён, карыстаючыся iм шмат гадоў, ужо заразiўся. Ён i не думаў, што гэты пах з кожным днём наблiжаў яго да смерцi. I падагра, i аняменне ў патылiцы, i вяласць таго самага, i гкмарой, i шум у вушах, i трухлявы зуб -- несумненна вынiк затручвання смярдзючым фiялкавым коранем. А гэтае дурное, гэта ўбоства ў кутку пакоя адкрывае яму iсцiну. Маркiз расчулiўся. Яму захацелася падысцi, падняць яго, прыцiснуць да свайго прасветленага сэрца. Але ён баяўся, што ўсё яшчэ пахне фiялкамi, а таму яшчэ раз клiкнуў слуг i загадаў прыбраць з дому ўсе фiялкавыя парфумы, праветрыць палац, праджэзiнфекаваць сваю вопратку ў апараце вiтальнага паветра i ў насiлках даставiць Грануя да найлепшага парфумнiка горада. Менавiта гэтага дамагаўся Грануй, разыгрываючы прыпадак.