Выбрать главу

На гэтую жахлiвую аснову, якая сама па сабе смярдзела больш трупам, чым чалавекам, Грануй наклаў усяго адзiн мазок водару эфiрных алеяў; перцу, лаванды, тарпантыну, лiмону, эўкалiпту, а iх змякчыў i адначасова прыкрыў букетам кветкавых алеяў муштаку, ружы, апельсiнавага цвету i язмену. Пасля паўторнага разбаўлення спiртам i невялiкай колькасцю воцату гiдотны падмурак, на якiм трымаласЯ ўся сумесь, стаў зусiм няўлоўны на нюх. Свежыя iнгрэдыенты зрабiлi непрыкметным мярзотную сутнасць, нават амаль дадала ёй цiкавасцi i, як яно нi дзiўна, нельга было болей улавiць паху галiзны i распаду, ён анi не адчуваўся. Наадварот, здавалася, што гэтыя духi крынiчаць энергiчным, п'янкiм водарам жыцця.

Грануй налiў iх у два флаконы, шчыльна iх закаркаваў i схаваў у кiшэнях. Потым старанна вымыў вадой змешвальнiкi, ступкi, лейкi i лыжкi, працёр iх алеем з горкага мiндалю, каб знiшчыць усе сляды пахаў, i ўзяў другi змешвальнiк. У iм ён хуценька скампанаваў другiя духi, нешта накшталт копii першых, якiя таксама складалiся з эфiрных алеяў i кветкавых элементаў, але ў аснове не было чарадзейскага варыва, а толькi звычайны мускус, амбра, крыху цыбетыну i кiпарысавага алею. Увогуле яны пахлi зусiм iнакш, чым пепршыя,-- не так загадкава, больш бездакорна, менш агрэсiўна,-- бо iм не хапала элементаў, якiя iмiтуюць чалавечы пах. Але калi iмi карыстаўся звычайны чалавек i яны змешвалiся з ягоным пахам,дык iх нельга было адрознiць ад тых, якiя Грануй зрабiў спецыяльна сабе.

Напоўнiўшы флакон другiмi духамi, ён раздзеўся дагала i папырскаў вопратку тымi, першымi. Потым папырскаў падпахамi, памiж пальцамi на нагах, у паху i за вушамi, надушыў шыю i валасы, адзеўся i пакiнуў майстэрню.

32

На вулiцы ён раптам спалохаўся, бо ведаў, што ўпершыню ў сваiм жыццi ад яго iдзе чалавечы пах. Сам жа ён лiчыў, што смярдзiць, агiдна смярдзiць. I ён не мог сабе ўявiць, што iншыя людзi зусiм не прымаюць ягонага паху за смурод, i не адважыўся зайсцi ў пiўнушку, дзе яго чакалi. Рунэль i маркiзаў мажардом. Яму здавалася менш рызыкоўным выпрабаваць новую аўру ананiмна.

Па самых вузкiх i цёмных вулiцах ён пракраўся да ракi, дзе дубiльшчыкi i фарбавальшчыкi трымалi майстэрнi i дзе яны займалiся сваiм смярдзючым рамяством. Сустракаючы каго-небудзь або мiнаючы дзверы дома, дзе гулялi дзецiабо сядзелi старыя жанчыны, ён прымушаў сябе як вялiкае густое воблака.

Змалку ён прывык, што людзi, праходзячы мiма, зусiм не зважаюць на яго; не з пагарды -- як ён калiсьцi думаў,-- а таму, што зусiм не заўважалi яго iснавання.. Вакол яго не было прасторы, ён не ствараў, як iншыя, хвалявання атмасферы, не аткеiдваў, так сказаць, ценю на людзей. Толькi калi нос у нос сутыкаўся з кiм-небудзь, у натоўпе цi раптоўна на рагу вулiцы, тады ўзнiкаў кароткi момант успрымання, i звычайна сустрэчны з жахам цураўся, некалькi секунд глядзеў на яго, Грануя, так, быццам бачыў iстоту, якая, хоць несумненна i была тут, але нейкiм дзiўным чынам i не была,-- а потым шпарка iшоў далей i iмгненна забываўся пра яго...

Але цяпер у завулках Манпелье Грануй зноў адчуваў i бачыў --i гэтым разам, калi ён зноў гэта ўбачыў, яго пранiзала вострае пачуццё гонару,-- што ён рабiў уражанне на людзей. Iдучы мiма нейкай жанчыны, якая схiлiлася над зрубам калодзежа, ён заўважыў, як яна iмгненна падняла галаву, зiрнула на ягоi потым, супакоiўшыся, зноў занялася сваiм вядром. нейкi мужчына. якi стаяў спiнай да яго, абярнуўся i даволi доўга з цiкавасцю глядзеў яму ўслед. Дзецi, якiх ён сустракаў, давалi яму дарогi -- не з боязi, а з ветлiвасцi; i нават калi яны выбягалi з дамоў i знячэўку натыкалiся на яго, яны не палохалiся, а проста прашмыгвалi мiма, быццам старалiся не зачапiць ягоную асобу.

Дзякуючым некалькiм такiм сустрэчам ён дакладей адчуў сiлу сваёй новай аўры i стаў больш пэўны сябе i нахабнейшы. Ён хутчэй падыходзiў да людзей, стараўся райсцi як мага блiжэй да iх, нават крыху памахваў левай рукой i як бы ненарочна дакранаўся да рукi прахожага. Адзiн раз ён быццам ненаўмысна штурхнуў мужчыну, якога хацеў абагнаць. Ён затрымаўся, перапрасiў, i чалавек, якi яшчэ ўчора пры раптоўным з'Яўленнi Грануя спынiўся б як ад удару грому, зрабiў выгляд, што нiчога не адбылося, прыняў прабачэннi, нават злёгку ўсмiхнуўся i хлопнуў Грануя па плячы.

Ён выйшаў з завулкаў на плошчу перад саборам св. Пятра. Званiлi званы. Аьбапал партала тлумiлiся людзi. Толькi што закончылася вянчанне. Усе хацелi пабачыць маладую. Грануй пабег туды i ўбiўся ў натоўп. Ён штурхаўся, увiнчваўся ў чалавечую масу, у самую гушчыню людзей, хай яны стаяць вакол яго шчыльна, хай прапахнуць iм. Ён распiхваў рукамi, шырэй расстаўляў ногi, i падраў каўнер, каб пах мог свабодна сцякаць з ягонагна цела... i радасць яго не мела межаў, калi ён заўважыў, што людзi нiчога не заўважылi, зусiм нiчога, што ўсе гэтыя мужчыны, i жанчыны, i дзецi вакол яго, так лёгка далiся на падман i ўдыхалi ягоны смурод, зварганены з кашэчага калу, сыру i воцату, як пах да сябе падобнага, а яго, Грануя, падкiдзеня i ўблюдка, прымалi як як раўню сабе.