Пасля дакладу ўвесь сход падняўся з месцаў, ахоплены бурлiвай радасцю. "Хай жыве вiтальны флюiд! Хай жыве Таяд-Эспiнас! Слава -- флюiднай тэорыi! Далоў артадаксальную медыцыну!" -- крычаў вучоны люд Манпелье, самага значнага унiверсiтэцкага горада на поўднi Францыi, i маркiз дэ ля Таяд-Эспiнас перажыў самую вялiкую гадзiну свайго жыцця.
А Грануй, якi сышоў з памоста i змяшаўся з натоўпам, зрузумеў, што гэтыя шалёныя авацыi, шчыра кажучы, належалi яму, яму аднаму, Жан-Батысту Граную, хоць нiхто ў зале гэтага i не падазраваў.
Ён яшчэ некалькi тыдняў заставаўся ў Манпелье. Ён набыў некаторую вядомасць, i яго запрашалi ў салоны, распытвалi пра пячорнае жыццё i цудоўнае ацаленне маркiзавым флюiдам. Зноў i зноў паўтараў ён гiсторыю пра разбойнiкаў, якiя схапiлi яго, пра кош i лесвiцу. I з кожным разам ён распiсваў яе ўсё больш маляўнiча, прыдумваў новыя падрабязнасцi. Так ён зноў напрактыкаваўся размаўляць -- праўда, не дужа каб добра, бо з моваю ў яго зроду не ладзiлася -- але што было яму важней, набыў звычку хлусiць. У сутнасцi, ён зразумеў, што можа гаварыць людзям, як яму заўгодна. Адзiн раз, даверыўшыся яму,-- а людзi пранiкалiся да яго даверам з першага ўдыху, якiм убiралi ў сябе ягоны пах -- яны i потым верылi. Потым ёнiнабыў некаторую ўпэўненасць у свецкiм этыкеце, якое нiколi раней не меў. Яна праяўлялася нават фiзiчна. Ён як бы нават падрос. Ягоны горб, здавалася, знiк. Ён трымаўся амаль проста.. I калi да яго звярталiся, ён больш не згiнаўчся ў паклоне, а стаяў, вытрымлiваючы позiркi. Вядома, за гэты час ён не зрабiўся нi свецкiм чалавекам, нi заўсёднiкам салонаў, нi суверэнным членам грамадства. Але панурая няўклюднасць сышла з яго, прыйшлi манеры, якiя можна было патлумачыць як натуральную сцiпласць альбо ў кожным разе прыродную нясмеласць i якiя вельмi краналi некаторых паноў i некаторых дам -- у тую эпоху ў свецкiх колах мелi слабасць да "наццюрэль" i да нечагась, што называлi "неабчасаным шармам".
На пачатку сакавiка ён сабраў свае рэчы i сышоў, употай, на досвiтку, ледзь толькi адчынiлася брама, апрануты ў някiдкi карычневы каптан, купрлены напярэдаднi ў старызнiка, i памяты капялюш, якi напалавiну прыкрыў ягоны твар. Нiхто яго не пазнаў, нiхто яго не змецiў, бо ён наўмысна ў гэты дзень адмовiўся ад парфумы. I калi маркiз каля полудня загадаў пачаць вышук, вартавыя бажылiся, што, хоць яны бачылi шмат каго, хто выходзiў з горада, алде ўжо ж нiяк не таго ўсiм вядомага пячорнiка, якi напэўна дапаў бы iм у вочы. Тады маркiз пусцiў погалас, што Грануй пакiнуў Манпелье з ягонай згоды, каб з'ездзiць у Парыж па сямейных справах. Аднак сам сабе ён страшэнна ўзлаваўся, бо меўся адбыць з Грануем турнэ па ўсiм каралеўстве, каб навербаваць прыхiльнiкаў сваёй флёiдальнай тэорыi.
Праз нейкi час ён супакоiўся, бо ягонае слова разышлося i без турнэ, амаль без нiякiх ягоных намогаў. У "Журналь дэ саван" i нават у "Кур'ер дэ ль'Эрон" паявiлiся даўжэзныя допiсы пра fluidum letale Taillade, i з усiх канцоў краiны пачалi наязджаць пакутнiкi, пацярпелыя ад летальнай атруты, маючы надзею знайсцi ў яго ацаленне. Улетку I764 года ён адкрыў першую "Ложу вiтальнага флюiда", якая ў Манпелье мела 12 членаў i заснавала фiлii ў Марсэлi i ў Лiёне. Потым ён рашыў рушыць на Парыж, каб адтуль заваяваць сваёй тэорыi ўвесь цывiлiзаваны свет, але яшчэ раней дзеля прапагандысцкай падтрымкi свайго паходу ўчынiць нейкi флюiдальны подзвiг, якi зацьмiў бы ганъенне пячорнага чалавека i ўсе iншыя эксперыменты, а менавiта на пачатку снежня правесцi бясстрашных адэптаў на пiк Канiгу. Пiк быў на даўгаце ПАрыжа i лiчыўся найвышэйшай вяршыняй Пiрынеяў. Гэты вучоны муж, якi стаяў на парозе старасцi, загадаў даставiць сябе на вяршыню вышынёю ў 2800 метраў i там тры тыднi паддаць уздзеянню самага сапраўднага, самага свежага вiтальнага паветра, каб, як ён сам усiм абвясцiў, дакладна на Каляды зноў спусцiцца дужым дваццацiгадовым мацаком.
Адэпты здалiся ўжо за Вернэ, апошнiм чалавечым селiшчам каля падножжа жахлiвай гары. Але маркiза нiчога не спынiла. На ледзяной сцюжы ён скiнуў з сябе вопратку i, радасна, на ўсё горла лямантуючы, пачаў узыходжанне адзiн. Апошнi ўспамiн пра яго -- гэта ягоны сiлуэт з экстатычна ўзнесенымi да неба рукамi, якi з песняй знiкае ў снежнай буры.
У ноч пад Каляды вучнi марна чакалi маркiза дэ ля Таяд-Эспiнаса. Ён не вярнуўся нi старцам, нi мацаком. I навесну, калi рызыканты выправiлiся шукаць i залезлi на ўсё яшчэ заснежаны пiк Канiгу, не знайшлося анi следу, анi звання -- нi шматка вопраткi, нi кавалачка цела, нi костачкi.
Зразумела, гэта не падарвала ягонага вучэння. Наадварот. НЕўзабаве разышлася легенда, што на самым пiку