Людзi абуралiся i клялi ўладу. Любая чутка прыводзiла да сутычак. Адзiн валацуга -- гандляр, якi прамышляў любоўнымi трункамi i рознымi iншымi шарлатанскiмi спэцыямi i панацэямi, ледзь не быў разарваны натоўпам за тое, што ў ягоных парашочках нiбыта быў тоўчаны дзявочы волас. Нехта спрабаваў падпалiць асабняк маркiза дэ Кабры i лякарню. Суконшчык Аляксандр Мiнар застрэлiў свайго слугу, якi позна вяртаўся дамоў, прыняўшы яго за славутага Забойцу Дзяўчат. Усе, хто мог гэта сабе дазволiць, адсылалi сваiх падлеткаў-дачок да далёкiх сваякоў або ў пансiёны ў Нiцу, Экс цi Марсэль. Лейтэнанту палiцыi Гарадскамя рада дала рады, зняўшы яго такi з пасады. Яго пераемца склiкаў калегiю дактароў, каб тыя абследавалi трупы абстрыжаных красуняў на прадмет iх вiргiнальнага стану. Высветлiлася, што з вiргiнальнасцю ў iх было ўсё ў дпоўным парадку -- непачатыя.
Дзiўна, але гэтая вестка не паменшыла, а павялiчыла панiчны жах, бо потайкам кожны лiчыў, што дзяўчат згвалцiлi. Так, прынамсi, быў бы яснейшы матыў забойстваў. Але цяпер ужо нiхто нiчога больш не разумеў, цяпер усе былi разгубленыя. I той, хто верыў у Бога, шукаў ратунку ў малiтве, спадзеючыся, што сатанiнскае насланнё абмiне хай хоць ягоны дом.
Гарадская рада, шаноўная зборня трыццаццi самых багатых i паважаных буржуа i арыстакратаў Граса, у большасцi адукаваныя i антыклекрыкальнага змыслу паны, якiя дагэтуль нiколi нi ў чым не лiчылiся з бiскупам i з вялiкай радасцю перафундавалi б клляштары i абацтвы пад таварныя склады i фабрыкi, -- гэтыя ганарыстыя ўплывоўцы з Гарадское рады былi такiя прыгнечаныя, што настрачылi бiскупу халуйскую петыцыю з просьбаю накласцi анафему на пачвару, якая забiвае дзяўчат, перад якою свецкая ўлада бяссiльная, анафему i адлучэнне, так, як гэта зрабiў у 1708 годзе яго свяцейшы папярэднiк, калi на горад звалiлася вялiкае бедства -- нашэсце саранчы, якая пагражала тады ўсёй краiне. I праўда, у канцы верасня Граскi Забойца Дзяўчат, якi ўжо загубiў дваццаць чатыры саммых прыгожых дзяўчат з усiх саслоўяў, быў урачыста анафемаваны i адлучаны; тэкст адлучэння быў вывешаны на дзвярах усiх гарадскiх храмаў i абвешчаны з усiх амбонаў, у тым лiку з амбона Нотр-Дам-дзю-Пюi, дзе яго прачытаў асабiста сам бiскуп..
I памагло-такi. Поспех ашаламiў. Забойствы спынiлаiся на другi ж дзень. Кастрычнiк i лiстапад абышлiся без трупаў. На пачатку снежня дайшлi чуткi з Гранобля, што там апошнiм часам лютуе нейкi Забойца Дзяўчат, якi душыць свае ахвяры, рве на iх вопратку i вырывае з галавы валасы. I хоць гэтыя суконныя злачынствы нiяк не супадалi з вытанчана выкананымi граскiмi забойствамi, усе адразу ж уверылiся, што гаворка тут пра аднаго i таго самага злачынцу. Жыхары Граса тройчы з палёгкаю перахрысцiлiся: цяпер ужо вылюдак лютаваў не ў iх, а ў Граноблi, да якога сем дзён дарогi. Яны зладзiлi шэсце з паходнямi у гонар бiскупа, а 24 снежня адседзелi вялiкую падзякавальную мшу. З 1 студзеня 1766 года узмоцненыя дазоры былi знятыя, i жанчыны атрымалi дазвол начамi выходзiць з дому. З неверагоднай хуткасцю грамадскае i прыватнае жыццё зноў уехала ў свае нармальныя каляiны. Страх як усё роўна ветрам змяло, нiхто больш не гаварыў пра той жах, якi ўсяго некалькi месяцаў таму назад панаваў у горадзе i наваколлi. Нават у сем'ях ахвяр пра гэта не гаварылi. Здавалася, анафема, абвешчаная бiскупам, выгнала не толькi забойцу, але i ўсякi ўспамiн пра яго. А людзям таго толькi i трэба было.
Толькi той, у каго была дачка на парозе цудоўнай маладосцi стараўся не пакiдаць яе без прыгляду, адчуваў страх з наступленнем поцемкаў, а ранiцай, калi знаходзiў яе жывую i здаровую, быў шчаслiвы -- хоць, вядома, сам сабе не прызнаваўся чаму.
Аднак у Грасе быў чалавек, якi не давяраў мiру, што нарэшце настаў. Яго звалi Антуан Рышы, ён выконваў абавязкi Другога консула i жыў у гарадской сядзiбе на пачатку вулiцы Друат.
Рышы быў удавец i меў дачку Лаўру. Хоць яму не было i сарака i ён быў на дзiва здаровы, але не ўступаў у новы шлюб. Спачатку хацеў выдаць дачку.I не за абы каго першага лепшага, а за чалавека высакароднагма паходжання . У яго быў на прыкмеце адзiн такi, барон дэ Баён, якi меў сына i маёнтак пад Вансам; барон быў у добрай рэпутацыi,але маёмасныя справы яго крыху разладзiлiся, i Рышы атрымаў ягоную згоду на будучы шлюб дзяцей. А калi Лаўра будзе надзейна прыстроена, тады ён запусцiць свае жанiхоўскiя мацкi ў якое-небудзь высакароднае сямейства -- Друэ, Мабераў або Фонмiшэль,-- не таму што ён быў славалюбны i яму прыспiчыла мець у пасцелi жонку-арыстакратку, а таму, што хацеў заснаваць дынастыю i паставiць сваё патомства на шлях, якi вядзе да высокага грамадскага становiшча i палiтычнага ўплыву. На гэта яму патрабавалася па меншай меры яшчэ два сыны, з якiх адзiн прадоўжыў бы яго справу, а другi дасягнуў бы поспехаў на юрыдычным прыпiрышчы i ў парламенце Экса i такiм спосабам прабiўся б угору, у дваранскi стан. Аднак такiя амбiцыi мелi шанцы на поспех толькi пры ўмове, што ён цесна звяжа сваю асобу i сваю фамiльнасць з правансальскiмi магнатамi.