Выбрать главу

Толькi папоўначы -- далакопы ўжо спалi-- сюды пачало звалакацца ўсякае зброддзе: зладзеi, забойцы, бандыты, прастытуткi, дэзерцiры, падлеткi-злачынцы. Расклалi невялiкае вогнiшча, каб згатаваць ежы i крыху разагнаць смурод.

Калi Грануй выйшаў з-пад аркадаў i змяшаўся з тлумам гэтых людзей, яны спачатку не зважалi на яго. Ён змог проста падысцi да iхняга агню, быццам быў тут свой. Пазней гэта ўмацавала iхняе перакананне, што iх спадобiў сваёй асобаю дух альбо анёл. Бо ж звычайна яны вельмi рэзка рэагуюць на блiзкасць чужога.

Але гэты чалавек у блакiтнай курце раптам апынуўся сярод iх, як з зямлi вырас, з маленькiм флаконам-пуздэркам у руцэ, з якога ён вымаў каранец. Гэта было першае, што яны ўсе маглi пазней згадаць. I потым ён увесь, з галавы да ног, апырскаўся вадкасцю з гэтага флакончыка i раптам заззяў прыгажосцю, як ад прамянiстага агню.

На момант яны аж адхiснулiяся ад багавейнага i найглыбейшага падзiвавання. Але тут жа адчулi, што адхiснулiся так, быцццам кiнулiся да яго натоўпам, i багавейнасць перарасла ў пахацiнства, iх здзiўленне -- у захапленне. Гэты чалавек-анёл прыцягваў iх. Ад яго iшоў шалёны кiльватарны струмень, супроць якога не мог устояць нiводзiн чалавек, тым болей што нiводзiн чалавек не хацеў устояць, бо тое, што падымала гэты струмень, што вяло iх, гнала iх да яго, было воляй, воляй у чыстым выглядзе.

Яны абступiлi яго, дваццаць-трыццаць чалавек, i сцягвалi гэтае кола ўсё мацней i мацней. Неўзабаве кола ўжо не ўмяшчала iх усiх, яны пачалi напiраць дзiн на аднаго, адпiхваць i выштурхваць, кожны хацеў быць як мага блiжэй да цэнтру.

А потым iх апошнiя рэфлексы, якiя iх раней стрымлiвалi, здалi, i кола разамкнулася. Яны кiнулiся да гэтага анёла, навалiлiся на яго, перакулiлi на зямлю. Кожны хацеў дакрануцца да яго, кожны хацеў ураваць ад яго кавалачак, перка, крылца, iскрынку яго чарадзейскага агню. Яны садралi з яго вопратку, валасы, скуру з цела, яны абскублi, разадралi яго, яны ўпiлiся пазурамi i зубамi ў ягоную плоць, накiнуўшыся на яго, як гiены.

Але ж чалавечая плоць вельмi моцная, i яе не так проста разадраць; калi чацвяртуюць злачынца, нават коням даводзiцца цягнуць яго на усю сiлу. I вось заблiскалi нажы, крамсаючы мышцы, i сякеры, i мячы са свiстам апусцiлiся на суставы, з хрустам раздрабляючы косцi. У самы кароткi час анёл быў разадраны на трыццаць частак, i кожны член гэтай дзiкай зграi ухапiў сабе кавалак, адбегся ўбок, гнаны пажадлiвай прагай, i зжэр яго. Праз паўгадзiны Жан-Батыст Грануў да апошняй костачкi знiк з улоння зямлi.

Калi закончыўшы трапезу, гэтыя канiбалы зноў сабралiся каля агню, нiхто з iх не сказаў нi слова. Нехта рыгнуў, нехта выплюнуў костачку, злёгку шчоўкнуўшы языком, падкiнуў у полымя абрывак блакiтнай курткi. Iм усiм было крыху няёмка i не хацелася глядзець адзiн на аднаго. Забойства цi якое iншае нiзкае злачынства ужо ўчыняў кожны з iх, хай тое мужчына, хай жанчына. Але каб зжэрцi чалавека? На такую жахлiвую справу, думалi яны, яны б не пайшлi нiколi, нiзавошта. I здзiўлялiся, як лёгка яно iм усё-такi далося, i яшчэ, што пры ўсей няёмкасцi яны не адчувалi анiякiх дакораў сумлення. Наадварот! Хоць у жываце яны i адчувалi некаторую цяжкасць, на сэрцы ў iх яўна палегчала. У iх змрочных душах раптам закалыхалася нешта прыемнае. I на iх тварах праступiў дзявоцкi, пяшчотны водблiск шчасця. Можа, таму яны i нясмелiлiся падняць вочы i паглядзець адзiн аднаму ў вочы.

Калi ж яны ўсе-такi рашылiся зрабiць гэта, спачатку потайкам, а потым ужо зусiм адкрыта, яны не маглi стрымацца ад ухмылкi. Яны былi вельмi гордыя. Яны ўпершыню здзяйснялi нешта ў любовi.