Выбрать главу
A госці танцавалі, танцавалі, танцавалі. I іскрыўся лямпамі Ультраграмафон. I толькі адна Пласцінка, Лямантуючы У рытме там — та- ма, Самотнай была. Яна Пакутвала Галавакружэннем.

Для гэтага верша Валерыя Маслюка характерны вядучы вобраз, які з'явіўся на нечаканым асэнсаванні звычайнага, нецікавага для нас самога па сабе дзеяння — кружэння грампласцінкі. У большасці сваіх вершаў, звычайна верлібраў, слаба рытмізаваных, але заўсёды адметных менавіта навізной паэтычнай сітуацыі, Валерый Маслюк выкарыстоўвае прыём адухаўлення, нават «ачалавечвання» ў нейкай ступені, нежывых прадметаў навакольнай рэчаіснасці (таксама пераважна гарадской). Таму яго вобразы больш уражлівыя, абаяльна-мяккія, чалавечныя, але i больш простыя, нешматпланавыя ў параўнанні з рэчыўна-рэчавымі вобразамі Адама Глобуса i Галіны Булыкі, якім гэты прыём характерны ў меншай ступені.

Вершы Валерыя Маслюка лягчэй «вытлумачыць», разабраць на кавалачкі, знайсці галоўны (ён жа часам i адзіны) вобраз, не рызыкуючы пры гэтым зламаць структуру верша, якая вельмі хісткая, няшчыльная ў параўнанні са структурай думкі, што легла ў яго аснову. Мы літаральна адчуваем галавакружэнне пласцінкі, гэты.боль таму такі ўспрымальны i зразумелы, што ён — безвыходны, вечны, наканаваны: быць створанай для таго, ад чаго пакутуеш, што ненавідзіш. Гэта боль гвалтоўнага дзеяння, боль незразуметасці i марнасці «не твайго» існавання, гэта не пласцінкавы боль.

Валерый Маслюк моцны як паэт ва ўспрыманні, у нечаканасці адчування рэальнага сусвету (у якой бы сферы мастацтва ён ні працаваў).

Галіна Булыка, наадварот, вылучаецца ў стварэнні новага мастацкага свету, у майстэрстве «выканання» верша, пачынаючы ад першага да апошняга яго радка, калі на пярэдні план выходзіць не адметнасць, паэтычнасць думкі, а адметнасць, паэтычнасць яе ўвасаблення:

Паўзе па бруку цішыня I разбіваецца аб крокі. Кладзецца снег на пляц шырокі, Каб крылы зноў вясной узняць. Шум выпадкова забрыдзе, Такі пязначны i далёкі У Верхнім горадзе, Дзе вокны Нібыта вочы тых людзей, Што тут жылі. Цябе сустрэне Цвік рэха, ўбіты ў цішышо, I водбліск даўняга агню, I век чужы паўзмрочным ценем.

Па-іншаму паглядзець на рэчы i рэчаіснасць, убачыць ix у новым, мастацкім ракурсе — у гэтым i ёсць адзін з сакрэтаў творчасці ўвогуле: адчуць у самым, здавалася б, непаэтычным, далёкім ад сферы ўздзеяння традыцыйных эстэтычных канонаў паэтычны вобраз, думку, істотную сувязь з чалавекам:

Я зразумеў, што ён плача! (Дзіўна — асфальт i слёзы!) Адчуўшы руку маю на шчацэ, Ён праніаптаў вінавата: — Пада мной — Няміга! Ды што там — Няміга! Пада мной — Гісторыя!.. А вы ўсё нагамі, нагамі!..
В. Маслюк. «Я зразумеў, што ён плача!..»

Немагчыма адлюстраваць жыццё чалавека ў горадзе, не адлюстраваўшы жыццё горада, яго рэаліі, законы, супярэчлівасці, не ведаючы яго гісторыі, не адчуваючы сучаснасці, не ўяўляючы будучыні.

У мастацкім асваенні гарадской рэчаіснасці i рэчаіснасці ўвогуле А. Глобус, Г. Булыка, В. Маслюк шмат увагі акцэнтуюць на адлюстраванні свету рэчаў, свету маленькіх люстэрак, дзе выяўляюцца сутнасныя адценні чалавека. Акцэнтуюць, думаецца, зусім не маючы на мэце ўзводзіць спосаб характарыстыкі «праз рэчы» ў абсалют, даводзіць яго да ступені «шазізму». Бясспрэчна, гэта толькі адзін ca шматлікіх спосабаў пазнання мастацтвам чалавека i сусвету, i ён павінен ноўнасцю адпавядаць агульным законам мастацтва. Але тое, што ён вельмі дзейсны i выыіковы на службе ў сапраўднага майстра слова,— несумненна, i ў гэтым бліскуча пераканаў нас Аркадзь Куляшоў у пачатку «Сцяга брыгады» i ў «Прытодах цымбал».

Ды i ці толькі Аркадзь Куляшоў? Варта ўспомніць хаця б верш Анатоля Вярцінскага «Рэчы» («Нас акружаюць нашы рэчы...»), іншыя яго вершы, такія, як «Дынамік», «Ода квітанцыі», «Дзякуй, тэрмас», «Туга метэарыта» i г. д.

Дарэчы, урбаністычныя матывы ў беларускай паэзіі ўпершыню з'явіліся, зразумела, не ў маладых паэтаў 80-х. Свой пачатак урбаністычныя матывы бяруць з цыклаў М. Багдановіча «Места» i У. Жылкі «Вершы аб Вільні». Невыпадкова эпіграфам да сваёй нізкі Багдановіч узяў двухрадкоўе Валерыя Брусава: «Ты — чарователь неустанный, ты — не слабеющий магнит». З усіх рускіх паэтаў гарадскія матывы займалі ў творчасці Брусава ці не самае найбольшае месца. У сваю чаргу на рускага паэта паўплывала французкамоўная лірыка, асабліва творы Э. Верхарна, якога той жа Брусаў бліскуча перакладаў i прапагандаваў у Расіі. У тым, што Багдановіч арыентаваўся акрамя ўласнага таленту ў стварэнні першай у беларускай паэзіі урбаністычнай нізкі на творчасць Верхарна i Брусава,— няма ніякіх сумненняў. У дзевяці вершах ён здолеў адлюстраваць не толькі характерны знешні воблік горада, але i дакрануцца, наколькі гэта было магчыма, да філасофскіх i псіхалагічных калізій ясыцця яго жыхароў. Багдаыовіч акрэсліў той новы вобразна-лексічны рад, без якога ўжо немагчыма абысціся яго наступнікам: вулка, каменне, ліхтарні, цыферблат гадзінніка на вежы, вітрыны, рэкламы, бульвар, асфальт, натоўп, тэлеграф, газета, агні вакзала, паравоз, семафор i іншыя «горада чароўныя прынады». Цікава, што вобраз горада ў вершах Багдановіча наўмысна абагульнены, без падкрэслівання канкрэтйых рэалій i прыкмет Вільні, хаця відарыс жыцця горада i малюецца з віленскіх вулак i пляцаў, a адзін з вершаў так i называецца «У Вільні».