Выбрать главу

Вершы пра каханне вылучаюцца сваёй разнастайнасцю. З аднаго боку — сур'ёзныя, задумлівыя, з другога — жартаўлівыя, лёгкія. Шмат вершаў пра каханне напісана па фальклорных матывах, некаторыя з ix i па форме стылізаваны пад фальклор.

Увогуле, мастацкія асаблівасці вершаў у гэтай кнізе Я. Крупенькі абумоўліваюцца перш за ўсё сувязямі яго паэзіі з фальклорнымі традыцыямі, якія праяўляюцца ў тэматыцы вершаў, у вобразах, мастацкіх сродках, у светапоглядзе i характары лірычнага героя. Уяўляюць цікавасць некалькі вершаў, у якіх паэт запазычвае з народнай творчасці не песенныя традыцыі, а прыёмы (напрыклад, сінтаксічныя канструкцыі) празаічных жанраў (казак).

I ўсё ж звяртаюць на сябе ўвагу ў «Стрэчанні» шматлікія неахайнасці i недахопы. Прытым — недахопы старыя, «хранічныя», якія выявіліся яшчэ ў першых публікацыях паэта.

Шмат у якіх радках i цэлых вершах заўважаем мы бяздумнасць, павярхоўнасць, недарэчнасць з'яўлення некаторых вобразаў i асобных слоў. Напрыклад:

I стала неяк на душы трывожна, Што восень так ступае асцярожна I неўзабаве першы ліст сарве.

З першых двух радкоў даведваемся, што стала трывожна на душы, бо восень ступае асцярожна i, значыць, паціху. Атрымліваецца, аўтар жадае, каб яна ішла смялей (значыць — хутчэй). Але трэці радок супярэчыць такому разуменню аўтарскай думкі. Калі ж абапірацца на трэці радок, зусім недарэчным стане другі. I ў рэшце рэшт ca шкадаваннем разумееш, што ў гэткай недарэчнасці вінаватая ўсяго толькі рыфмоўка «асцярожна —трывожна».

Альбо працытуем такі верш: Ад праліўнога ліўня схаваў мяне стог сена, у які я, як мядзведзь у бярлог, залез, сагрэўся i моцна заснуў. Пах сена быў такі хмельны i цёплы, нібы грудзі твае.

Тут адзін толькі вобраз з малазразумедым параўнаннем. Можна зразумець Анатоля Сербантовіча, які параўноўваў дзявочыя грудзі з антонаўкамі, але што агульнага паміж пахам сена i грудзьмі (заўважце, не ix пахам, a менавіта імі самімі), цяжка сказаць. I ўвогуле, для верлібра аднаго вобраза, адной ці то пейзажнай, ці то сюжэтнай замалёўкі мала. Думкі ж у вершы, здаецца, зусім няма ніякай.

У адным з вершаў паэт піша:

Загаманіла зноў вясна, Пасталі краскі ў круг. Скажы, плугар, Дзе баразна, Няўжо ты страціў плуг?

Хочацца калі-нікалі задаць гэтае пытанне i самому паэту. Тут дарэчы працытаваць таго ж Анатоля Сербантовіча, які яшчэ ў 1969 годзе пісаў пра Я. Крупеньку наступнае: «Аўтару трэба i далей развіваць лепшае, што праявілася ўжо ў многіх вершах, i — галоўнае! — хутчэй пазбаўляцца ад сваёй салаўінай бесклапотнасці».

У паэта ёсць пэўныя поспехі на шляху «пераадолення сваіх недахопаў», шляху супярэчлівым i цяжкім. Ён пазбавіўся ад пераймальніцтва, якое праяўлялася досыць часта ў яго ранейшых творах, у яго склаўся пэўны творчы воблік, не апошнюю ролю адыграла тут арыентацыя на фальклорныя традыцыі i творчае, аўтарскае ix асваенне. «Стрэчанне» — чарговая вяха на гэтым шляху. A галоўнае — гэта перш за ўсё кніжка, кніжка пра чалавека, які жыве сярод людзей на зямлі, любіць яе «любоўю земляроба» i вышэй за ўсё ставіць чалавечнасць.

БУХТА ДАБРА I ВЕРЫ

«Ветразь надзеі» — так назвала Валянціна Хамчук свой першы зборнік. I першы верш кнігі разгортвае перад намі паэтычны змест гэтага словазлучэння. Не часта сустракаеш кнігу, якая пачыналася б з сапраўды праграмнага верша (маецца на ўвазе праграмнасць, прынамсі, у дачыненні да зместу кнігі):

Ім здалося — усё снлыве: i няўдачы, i гора. He спыніцца, калі заве покліч вечнасці — голас мора у той край без трывог i хмар, тую бухту дабра i веры. Белы ветразь нязбытых мар, дзе твой бераг?

Гэта не перашкодзіла, аднак, маладой паэтцы заявіць праз старонку зусім адваротнае:

Мне ветразь не патрэбны — Кірую супраць ветру.

I што не перашкодзіць, мусіць, чытачу згадзіцца з паэткай i ў першым, i ў другім выпадках, бо абодва сцвярджэнні абумоўлены паэтычным кантэкстам. Дзве супрацьлеглыя думкі ў суседніх вершах — не заўсёды памылка i недарэчнасць. А што, калі гэтае суседства — спроба паглядзець праз адно i тое ж шкельца з розных бакоў?