− Вы не маглі б мне пазычыць?
− Колькі? − спытаў Мінкевіч, з гатоўнасьцю дастаючы кашалёк. − На паўлітру?
− Трэба больш. Баксаў пяцьсот, − адважна вымавіў Сту-пак, аж зьдзівіўшыся сваёй адвазе.
− Ого! − шчыра зьдзівіўся дацэнт. − У мяне зарплата трыццаць баксаў у месяц.
− Дрэнна жывяцё, − паныла зазначыў Ступак. − А можа, ведаеце, каму гараж можна б загнаць?
Мінкевіч паціснуў плячыма.
− Дайце аб’яву ў газету. Цяпер жа там вунь колькі аб’яваў. Ці папытайце ў Валынца. Ён жа займаецца аўта-бізнэсам…
Валынца Ступак збольшага ведаў, той жыў у суседнім доме, нядаўна скончыў еўрарамонт кватэры, пад якую адкупіў ледзьве ня ўвесь паверх замызганай хрушчоўкі. Ця-пер любавацца на яго люстраныя, з мядовым адлівам вокны ў дзюралевых рамах зьбіраўся ўвесь падворак. Унізе ля пад’ез-ду часьцяком стаялі «Вольвы», «БМВ» ды «Мерседэсы» нярэдка з замежнымі нумарамі. Гэта быў тыповы «новы бе-ларус», і Мінкевіч меў рацыю. Гараж варта было прапана-ваць Валынцу.
Але злавіць гэтага бізнэсмэна было няпроста. Ягонага «БМВ» ля пад’езду не было відаць, у кватэру ж Ступак не пайшоў, казалі, там заўсёды ахова. Тады ён прысеў на лаўку насупроць дзюралевых вакон багацея, трохі счакаў. Рука ўсё балела, хоць і ня так як учора. Рухаць ёй Ступак усё ась-церагаўся і, сагнуўшы, далікатна трымаў пад крысом накі-нутага на плечы пінжака. Як на падворку зачасьцілі ранішнія прахожыя, неахвотна падняўся і падыбаў да сваіх гаражоў. Тут, як заўжды ўраньні, ужо паявіўся Плешка, узяў-ся ладзіць капрызьлівы «Запарожац».
− Што гэта ў цябе, − кіўнуў ён на руку, павітаўшыся.
− Ды так. Упаў.
− Выпіўшы?
На тое Ступак не адказаў, ён не хацеў нікому расказваць пра учарашняе, асьцерагаўся, як бы сёньня ня здарыўся працяг таго ўчора. Раз запазіраў на падворак, каб адразу заўважыць, калі там зьявіцца міліцэйскі «Уаз». Але міліцыі пакуль не было, а Плешка, сагнуўшыся над задам «запарож-ца» калупаўся ў рухавіку.
− Што − помпа? − паспачуваў Ступак.
− Помпа, хай яна згарыць. Каторы раз ужо, − сказаў Плеш-ка і, азірнуўшыся, цішай заўважыў: − Чуў, што ўчора на прась-пекце было?
− А што? − прастадушна папытаўся Ступак.
− Кажуць, лядовае пабоішча. Менчукоў з псамі-рыца-рамі.
− Вось як?
− Што ж думаеш: паўтары тысячы АМАПу. Ды міліцыя. Ды ўнутраныя войскі. Сіла!
− Сіла! − пагадзіўся Ступак.
Гэты Плешка заўжды пачынаў так − быццам быў на баку ўлады, мог нават мацюкнуць дэмакратаў, але свае сапраў-дныя адносіны запасіў на канец. Прыхінуўшыся да крыла аўтамабіля, азірнуўся і нягучна паведаміў:
− Кажуць, сам лупіў. Палкай. Пад каскай амапаўца. Во драпежнік!
− Драпежнік, − міжволі пагадзіўся Ступак. Уласных ад-носінаў да таго ён раскрываць не хацеў.
Усё ж паведамленьне Плешкі ўзрушыла Ступака, сьпяр-
ша ён нават не паверыў у тое. Але затым, разважыўшы, па-думаў: а можа, і праўда. Ад гэтага можна было чакаць усяго, і вельмі нават магчыма, што найбольшаю асалодай для яго было самому паўдзельнічаць у эфектыўнай палі-цэйскай акцыі. Адчуць азарт расправы − як драпежнік над сваёй ахвярай. Ступаку нават здалося, што той, хто лупіў яго па параненым плячы, мог быць менавіта сам. Краем во-ка ён нават згледзеў падобнага − з азьвярэлымі вачыма, ву-сатага. Хаця вусатых там было шмат.
Пакінуўшы Плешку ля ягонага «Запарожца», Ступак пайшоў па падворку да суседняга дома і яшчэ здалёк убачыў там чорную «БМВ» ля другога пад’езду. Ён прысь-пешыў крок, сапраўды, то была машына Валынца, а ля яе і сам гаспадар, які толькі што выйшаў з дзьвярэй. То быў маладжавы яшчэ чалавек у дарагім двухбортным гарніту-ры, пры даўжэзным гальштуку; ён паклаў на задняе ся-дзеньне кейс і расчыніў пярэднюю дзьверцу. За рулём ча-каў малады шафёр з бычынай шыяй і выстрыжанай паты-ліцай.
− Можна вас на хвілінку, − гукнуў Ступак.
Валынец з незадаволеным выразам твару прытрымаў дзьверцу, Ступак падышоў бліжай і стрымана павітаўся.
− Прадаю гараж. Ну той, металічны. Купіце?
Напружаньне на холеным твары Валынца разам зьмяк-чэла, здаецца, той зразумеў і дзелавіта кінуў:
− Колькі?
− Ну гэта… Тысячу.
− Даю пяцьсот. З вывазам.
Пяцьсот, канешне, ня тысяча, але тут ня гандаль, тут продаж, падумаў Ступак, адчуваючы, што ягоны пакупнік дужа сьпяшаецца і вось-вось сядзе ў машыну. Другі раз наўрад ці яго засьпееш.
− Ладна, што ж…
Валынец з унутранай кішэні пінжака дастаў кашалёк і спрытна вылузнуў з яго тры стодаляравыя купюры.
− У якасьці задатку.
− Толькі асвабаджу ў канцы месяца,− вінавата зазначыў Ступак.