Глава 7
Сасновы лес, даволі густы… Драўляныя хаткі ўлайгонаў, акуратныя, пафарбаваныя жоўтай фарбай. Уборы гэтых істот таксама жоўтыя. Ніякіх масак няма. Маскі, як мне растлумачылі крэйдавікі, частка іх старажытнай, шматсотгадовай традыцыі. Ва ўлайгонаў такой няма. Змагаюцца ўлайгоны добра. У іх шчыты, паліцы, дзіды і лукі. На мне гарнітур крэйдавiка. Нават маска. Нават блазенскiя балотнікі. Узброены дзідай з наканечнікам у форме сярпа. Боль, смерць, крыкі навокал. Крэйдавiкі атакуюць і забіваюць улайгонаў. Ніякага жалю. Падданыя канцлера выразаюць нават дзяцей. Пахне пажарышчам. Плямы крыві… Трэск чэрапа. Крэйдавiкі злавілі ўлайгона… Яны адразаюць яму пальцы, дзеля задавальнення. Гэта не мая справа, не мая справа…
— Пайшлі прэч, хопіць вычварэнстваў! — мой уласны крык.
Крэйдавiкі адпускаюць параненага ўлайгона, які ўскоквае на ногі і ўцякае.
— Ну і дастанецца табе ад канцлера, прышлы віцязь, — шыпіць адзін з маіх навязаных сяброў. — Спадзяюся ён дазволіць нам адрэзаць пальцы тваёй дзяўчынцы замест гэтага ўцёкшага ўлайгона.
«Гэта наўрад ці». — думаю я, але нічога не кажу ўслых і сыходжу ў бок.
На мяне хутка нясецца ўлайгон. Мушу абараняцца. Я парырую некалькі ўдараў нападаючага. Праціўнік павольны, прадказальны і слабы. Гэта як бой з дзевяцігадовым хлопчыкам. Я лёгка аглушаю яго ўдарам дрэўка. Улайгон упаў. Іду прэч. Нейкая вялізная хвоя, пад ёй плямы крыві. Прыхінаюся спіной да яе старой кары, ногі абсмоктвае прасякнуты крывёй мох.
Што гэта? Так, двое ўлайгонаў схапілі і абяззброілі крэйдавiка. Цягнуць за нейкую прысадзістую паветку. Цяпер захопнік атрымае тое, што заслужыў. Мне няма сэнсу лезці. Стойце, ды гэта ж Марта. Уюцца яе бландыністыя косы. Улайгоны сцягнулі з яе маску. Сапраўды, маладая дзяўчына, спалоханая, светлавокая. Кроў запэцкала яе даволі прыемную мыску. Яна не горшая з крэйдавікоў. Воля ўблюдка канцлера пагнала дзеўку на забой, зараз, мабыць, салдатку чакае жудасная заплата. Аднак улайгоны не збіраюцца яе забіваць… Што ж яны робяць? Так, гэта тое, што часта робяць з такімі як Марта на вайне. З яе сцягваюць адзенне. Ідыёцкія пальчаткі, боты, выкінутыя за арэхавы куст. Вось ужо разразаюць куртку. Дзяўчына крычыць і плача. Улайгоны абараняюць сваю зямлю, але сапраўдная вайна — не казка аб рыцарах у белым, злачынствы тут здзяйсняюць абодва бакі. Яны могуць паланіць акупанту ці нават забіць, але хочуць спачатку зрабіць іншае… Калі скончаць, верагодна, заб'юць. Захопніца — так. Ахвяра — так. Дапамагчы ці стаяць у баку? Часу думаць няма. Яшчэ пара імгненняў і я раскідваю ўлагонаў. Яны яшчэ слабейшыя за Логіка. Мабыць, ён вялікі воін і асілак сярод крэйдавікоў. Я падымаю Марту, якая плача, каб пацягнуць за сабой.
«Дзякуй!» — шэпча мне дзяўчына. Насустрач да нас бяжыць Логік. На ім кроў. Яшчэ пара крокаў… Раптам страла ўлайгона ўтыкаецца ў вока крэйдавіка. Логік мёртвы. Амаль шкада. Я злёгку прывязаўся да яго хамаватага гарлапання.
Марта абдымае мяне, мы выходзім з бою.
Мы на невялікай паляне каля краю кар'ера, пад старым, магутным дубам.
— Сёння пагiб магутны Андрыян, — журботна кажа канцлер.
Відаць, так насамрэч звалі Логіка. Двое крэйдавікоў прыводзяць Алю. Яна стаіць побач. Бледная, глядзіць на мяне з дакорам. Нічога, мілая, засталося, думаю, нядоўга.
— Вечная слава! — дружны лямант крэйдавікоў разносіцца над вяршынямі елак, напалохвае вяртлявых птушак.
— Наш госць Тэт сёння выявіў немалую доблесць, як даносяць мне, — крычыць тыран. — Ён выратаваў дачку нашага племенi Марту і быў храбры ў баі. Выйдзі наперад, о іншаземны волат!
Падпарадкоўваюся загаду. Дзесяць крокаў да цэнтра круга, створанага злучанымі шэрагамі салдат-забойцаў. Я кажу:
— Дзякую, высакародны канцлер!
— Ці гатовы ты прынесці прысягу на вернасць народу Крэйдавых гор? Калі ты прысягнеш нам, то мы перавядзем цябе і тваю спадарожніцу з турмы ў наземны дом — жыллё для дарагіх і лепшых гасцей. Таксама ты атрымаеш званне лейтэнанта народнай арміі. Калі гатовы верна служыць нам, схілі калена і паўтары за мной.
Апускаюся на адно калена, раблю сур'ёзна ўзвышаны твар, хоць у глыбіні душы адчуваю моцнае жаданне яхідна засмяяцца і плюнуць у твар канцлера.
— Паўтарай за мной! Клянуся быць верным вялікаму канцлеру і народу Крэйдавых гор. Клянуся абараняць свайго ўладара, аберагаць яго племя, хай задзяўбе мяне Рахптах, калі я парушу сваё слова.