Выбрать главу

— Выдатна! — я пляснуў у ладкі. — Калі можна ўбачыць жніво?

— Сёння, нават зараз, якраз вечарэе, — адказаў нечаканы касматы пасланец.

Глава 9

Старыя дахі старога горада… Чарапічныя, шыферныя, бляшаныя, пакрытыя драніцай. Залацістае святло ліхтароў і вокнаў, пранізлівая прахалода восеньскага вечара. Пажылы, спалоханы, руды кот за комінам змураванным з жоўтай цэглы.

— Чым жа займаецца ваш выдатны ордэн? — тактоўна спытала Аля, пакуль мы ішлі па пераламаным дахам.

— Падтрымліваем парадак — вось наша місія. Кожны вечар мы ходзім па дахах і выцягваем з людзей сумленне. Калі не забіраць у грамадзян сумленне, то ў свеце можа запанаваць утопія, а гэта, як вы разумееце, непарадак.

— Утопія? У сэнсе, дзяржава, дзе поўная справядлівасць і ўсе шчаслівыя? Вы гэтага не хочаце? — Аля здзіўлена махала вейкамі.

— Такога не дазволена! — выдра выскаліліся ў бок маёй мілай сяброўкі.

— Але кім? — удакладніла дзяўчына.

— Заснавальнікам ордэна. Ён завяшчаў захоўваць сусветнае зло. Абавязковая ўмова стабільнасці! Гэта наогул галоўнае — стабільнасць. Усё як заўсёды, па плане, на сваіх месцах, апраўдаўшы чаканні, без імбецыльных задум, паводле канцэпцыі.

Аля насцярожана замоўкла.

— Пакажыце паненцы, што вы карыстаеце для збору, — мая прапанова не выклікала асаблівага захаплення ў Савелія.

— Гэта Лайнгот, — выдра пакратала лапкамі чырвоны каменьчык на шыі. — Вось тут мой сектар. Цяпер вы ўбачыце рубiн у дзеянні.

Звярок хутка пабег да краю даху, а мы кінуліся за ім. Савелій схапіў каменьчык лапкамі, дзьмухнуў на яго, пасля гэтага крышталь пачаў мігацець чырванаватым святлом і патух.

— Вось, — шапнуў я сваёй спадарожніцы, — ён высмактаў сумленне людзей з гэтага дома. Цяпер бяжым да наступнага.

Бегаць па вострых дахах, з небяспечнымі скатамі, было не так проста, але вельмі цікава. Савелій здаваўся нястомным. Ён без перапынку пераскокваў туды-сюды, скрэб кіпцюркамі па жэсці і чарапіцы. Збор чалавечага сумлення, няўрымслівымі жнеямі, прыхільнікамі рэтраградства. Выдры называлі гэта жнівом.

— А куды ідзе ўсё высмактанае сумленне? — разумна пацікавілася Аля.

— Мы адпраўляем яго канцлеру каралеўства Крэйдавых гор, — спакойна сказаў Савелій, але на дне яго вачэй заскакалі вясёлыя агеньчыкі. — Ён iм ніколі не карыстаўся, аднак надзейна захоўвае яго на дне свайго возера. Яму яно запраўды ні навошта, таму тамака яно ў бяспецы.

Мужчына, дзяўчына і жывёла спыніліся на краі чарговага даху.

— На сёння ўсё, — заявіла выдра змрочным галаском.

— Вы як быццам не рады, спадар Савелій? — спытаў я ўхмыляючыся.

— Можа і так, — прабурчаў пухнаты лавец сумлення. — Цяпер мне давядзецца зрабіць, тое, што не даставіць мне задавальнення, але такі мой абавязак.

Савелій рэзка скруціўся клубком і адскочыў убок. Яшчэ праз імгненне ён адчапіў ад лапы чорны камень і накіраваў яго на мяне з Алей. Крышталь, званы Морганаўт, асляпляльна палыхнуў жоўтым. Мая спадарожніца нягучна ўскрыкнула. Вакол мяне і маёй цудоўнай заваёўніцы дахаў утварылася нешта падобнае на жоўтую, шчыльную заслону.

— Гарэзуешь, Савелій, — сказаў я спакойна, прыжмурваючыся, пасля чаго забараняльна пагразіў пальцам ваўнянаму сябру вялікага братэрства.

— Гэта наша ахоўная сістэма, — амаль пралаяла выдра. — Выбачай, паночку Тэт. Цяпер вам не выйсці з гэтай залатой клеткі. Вас нельга ўбачыць, на вас нельга выпадкова натрапіць. Для простых людзей тут пустата. Толькі вось вы не зможаце выбрацца. Тут вы памрэце ад голаду, потым мы знімем заслону, пасля прыбяром тое, што застанецца ад вас.

— Значыць ты так і кінеш нас тут, выракаючы нам жудасную смерць? — маё пытанне нейкі час заставалася без адказу.

— Даруй, — зноўку папрасіў прабачэння Савелій пасля хвіліннага маўчання. — Вам тут, прынамсі, будзе весялей, чым некаторым палонным. Першыя часы вам відавочна будзе чым заняцца. Эфектыўна прабавіце час.

Няўмольны звер выскаліўся, малюючы на пысе ўсмешку.

— Ты што ж думаеш, што мы не можам гэтым займацца ў больш прыдатных месцах, — кінуў я футраваму нягодніку. — Апошні раз прашу па-добраму — здымі поле.

— Годзе тых пагроз, Тэт, — гаркнуў Савелій. — Табе проста трэба было адразу пагадзіцца на нашы нармальныя ўмовы, а не майстраваць вымагальніцтва. Расхлёбывай плады самаўпэўненасці, глумны ты чалавечак. Жадаў дыктаваць правілы Вялікаму ордэну выдр? Ха-ха, цьфу на твае дыктоўкі. Не дарос, смаркач. Сядзіце тут, пакуль не здохніце, а я дадому, на востраў.