Выбрать главу

Мая спадарожніца, здаецца, была задаволена гэтым адказам.

— А зараз? Што зараз? Мы, зразумела, пойдзем унутр, так?

— Вядома, Аля!  Білет у будучыню гэта білет у адзін канец. Аднак мы з табой такi накіруемся ў мінулае. Спачатку я, а потым, праз секунд адзінаццаць, ты. Наперад!

Скончыўшы прамаўляць, я хутка ступіў у заслону. Эх! Трэба было заплюшчыць вочы… Зажмурыўся, але было позна. Вочы пачало шчыпаць. Зрэшты, неўзабаве я перастаў адчуваць які-небудзь дыскамфорт. Я нібы вісеў у бязважкасці, але доўжылася гэта не больш за дваццаць секунд. Вакол быў дым, які паступова рабіўся больш светлым, пакуль не стаў белым пухам аблокаў. Калі гэтыя аблокі разышліся, я зразумеў, што з вялізнай хуткасцю нясуся да сваёй старой школы… Ужо быў бачны яе дах. Я праскочыў скрозь накрытыя смалой кавалкі руберойда, нібы быў срэбным нажом, а дах нашай элітнай школы — кавалкам шакаладнага масла, і апынуўся ў кабінеце. Так, гэта быў восьмы клас, мая задняя парта, урок матэматыкі, і добра знаёмы, рэзкі, як турэмная сірэна, званок.

Глава 3

Я гляджу на сваю руку… На парце рука школьніка, зацягнутая цёмна-сінім рукавом школьнай формы. Люстэрка побач няма. Бяру заплечнік, скідаю туды падручнікі, пенал, а затым, крыху падумаўшы, дастаю ручку, хаваю яе ў кішэню. Я паднімаюся, іду да выхаду з кабінета… Ах, наш стары клас, з раслінамі ў кутку, плакатамі пад шклом. Пах вільготнай, як ламанцін, дошкі, стаптаны лінолеўм, жудасныя бальнічныя лямпы на столі, рудыя плямы на шпалерах. Паламанае крэсла, ляжыць мёртвым целам на змятым самалёціку, зробленым з сшыткавага лісціка. Вось і вялікае, трэснутае люстра ля абшараванага ўваходнага партала, які быццам абліты шараватай, некалі белай, эмаллю. Гляджу на сваё адлюстраванне. Зблытаны чуб, сіняя кашуля васьмікласніка, але праніклівы погляд дарослага чалавека. Зрэшты, у мяне ўжо быў глыбокі позірк у тыя гады.

Выходжу ў школьны калідор. Шум галасоў — дзясяткаў калі не сотняў. Паўзмрок, зняволеныя школьнай папраўчай установы, храма ведаў фармальна, фабрыкі дзіцячых траўмаў на палях рэальнасці. Дзіцячая агрэсія — безупынная і бязлітасная. Бясконцы, страшны сон дзяцінства і юнацтва, які трэба, калі можна так выказацца, пераспаць. Так выкоўваюцца дарослыя людзі, душа якіх поўная незалечаных ран: прабачце за прэтэнцыёзнасць. Этапы школьнай сацыялізацыі — усходы ў царстве Аіда. Хаця, ёсць асобныя індывіды, якім пашанцавала больш. Яны любяць школу, а школа iх.

Ну а вось ён, Святаслаў.

— Слава, — паклікаў я.

— Чаго табе? — адазваўся чорнавалосы хлопчык, з калючымі вочкамі.

У вачніцы быццам былі ўстаўлены цёмныя шарыкі оніксу. Ён прыкладна майго росту. Хуліган, але ў адрозненне ад мяне з поўнай сям'і. Ягоны бацька прадпрымальнік, як і мой. У нашай элітнай школе гэтая норма.

— Я б хацеў, каб ты перастаў лезці да мяне на перапынках.

— Хм… Яшчэ чаго? — выпаліў Слава. — Я раблю, што хачу.

— Ты бачыш, дружа, — мае словы былі цвёрдыя як панцыры смаўжоў, — табе падабаюцца бойкі, а мне не, я ўжо занадта дарослы для гэтага. Ты прыходзіш да мяне і штурхаеш, я штурхаю цябе, мы быццам бы квіты, але ты ад гэтага атрымліваеш задавальненне, а я не.

Пасля гэтых слоў Слава як быццам умёрз у абшарпаную, светла-карычневую падлогу нашага школьнага калідора, свідруючы мяне сваімі вострымі вачыма-кінжаламі. Яшчэ пару імгненняў і аднакласнік кінуўся наперад. Я штурхнуў тулава адстаўленай назад нагой, папярэдне крыху прысеўшы. Правая нага пракручваецца на пальцах. Мае плечы мяняюцца месцамі: левае назад, правае наперад. Ударная рука вылятае да суперніка з максімальнай хуткасцю, я дакручваю шчыльна сціснуты кулак, пакуль левая засланяе падбародак. Як на малюнку, нібы ідэальны механізм, які выконвае адзіную задачу для якой ён створаны, ну вось як гэта робяць дзіракол і шчаўкунок. Пум! Мае косткі ўваходзяць у кантакт са сківіцай Слаўкі. У васьмікласніка невялікая вага, але пры такім тэхнічным удары гэтая вага ўлятае ў галаву ворага. Святаслаў падае на падлогу, а я гляджу на яго навюткія, аранжавыя красоўкі, якія адчайна выскокваюць з мяшка для зменкi.

Хлопец аглушаны, і па правілах бокса яму б залічылі накдаўн. Але, вядома ж, ён не скалануты па-сапраўднаму, бо вучань восьмага класа, выхаванец элітнай школы не самага маленькага горада, гэта яшчэ не чэмпіён свету па боксе ў суперцяжкай вазе, і не можа адправіць у глухі накаўт свайго маленькага таварыша па вучобе і даволi вялікага нягодніка.

І вось Слава ўжо хоча падняцца, хоць у вачах цень страху, аднак ён не зламаны цалкам — яшчэ не. Прага барацьбы яшчэ не пакінула майго жаданага апанента — усё яшчэ не. Ён павінен па-сапраўднаму спалохацца і ўсвядоміць, што цяпер ці ў будучыні, ад гэтага псіхаванага Тэта лепш трымацца далей. Я ніколі не рабіў з ім такога раней, але гэта яшчэ не ўсё — яшчэ не. Эх, калі б я ўмеў так біцца ў школе. Гады заняткаў не прайшлі дарма. Я выхопліваю ручку, якую раней схаваў у кішэню, і прыстаўляю яе да горла Славы.