Выбрать главу

— Добра, ну добра, — я замахаў рукамі і заўсміхаўся. — Працягвай, калі ласка.

— Карацей кажучы, я адшыла яго. Так і сказала: «Валі! У нас нічога не будзе». Хаця, ведаеш, гэты хлопец навучыў мяне таму, што дрэнныя хлопцы гэта сапраўды дрэнна. А калі я змяніла мінулае, — тут голас дзяўчыны стаў устрывожаным, — то выходзіць, што я страціла гэты вопыт, і нават зараз не буду разумець, чаму я з такім разумным і добрым хлопцам, як ты.

— Жаманніцы кажуць не хлопец, а «малады чалавек», — я агучыў свае назіранні з гранітнай сур'ёзнасцю.

— Ну цябе ў лёх, — Аля зрабіла выгляд пакрыўджанай. — Здаецца я тут ліслівіла, ну, наконт дабрыні.

— І розуму таксама, — падказаў я.

— І розуму! — вельмі ўпэўнена пагадзілася яна.

Але праз некалькі секунд мы ўжо смяяліся разам.

— Што ж, мая мілая, — заявіў я, сунімаючы смех, — дзякуй за аповяд. А знойдуцца жэш дурныя чытачы, якія вырашаць, што гэтыя нашы ўзаемныя падколкі нейкія ненатуральныя, хоць гэта вельмі здаровая і вясёлая форма адносін, прынамсі для шматлікіх прадстаўнікоў інтэлектуальнай меншасці. Ну і для даведкі: ты не мяняеш сучаснасць, калі мяняеш мінулае з дапамогай Пастэга, ці дакладней, ты мяняеш свой псіхалагічны стан у сучаснасці, што адбываецца ў выніку закрыцця гештальта, як гэта назвалі б мозгаправы. Аднак тое, што адбылося ў мінулым — там і застаецца, і пасля змены мінулае не з'яўляецца, само па сабе, прамой прычыннай змены нейкіх падзей сучаснасці. Прасцей кажучы, ты не можаш забіць у мінулым кіроўцу, які аддавіў табе нагу, і гэтым самым вярнуць нагу назад. Мінулае — набор нязменных карцінак, сімулятар моманту, у які вяртае цябе Пастэга, а не звяно ланцуга, які парвецца пасля змены яго часткі — гэтую частку нельга змяніць, можна толькі змяніць згаслыя цені, ілюзіі мінулага…

— Добра-добра, — перапыніла мяне мая спадарожніца. — У мяне цяпер мозг перагрэецца ад гэтых тлумачэнняў. — Я бясконца натхняюся тваімі філасофстваваннямі, але зараз крышачку стамілася…

— Філасофію можна было б згарнуць пасля з'яўлення Эпікура, нічога разумней усё роўна не народзіцца. Менш пакут, больш радасці — вось усё, што сапраўды мае сэнс падчас чалавечага шляху. Усе жыццёвыя мэты — мыліцы, якія дапамагаюць ісці наперад. Калі гэтыя апоры не дапамагаюць хацьбе — іх месца на сметніку. Грамадства спажывання? Вы яшчэ скажыце, што гэта мінус у кубе. Не варта дужацца з прапелерамі, асабліва калі яны не мяшаюць. Не хочаце быць зомбі, які жыве ў сваім дэвайсе? Ну дык не трэба. Займайцеся творчасцю! Ці не. Грамадства спажывання - не горшы варыянт для развіцця талентаў. Гэта факт, а вось антытэзам месца на тым жа сметніку, што і дрэнным апорам.

— Я б і сама зараз адправілася на сметнiк, — прастагнала мая муза, — толькі б спакойна паляжаць і адпачыць.

— Тады пойдзем да мяне і зоймемся чым-небудзь пацешнейшым, — прапанаваў я, і мы выйшлі з-пад маста, накіроўваючыся ў бок яшчэ аднаго, больш старога.

Глава 4

Я граю на гітары… Паказваючы Але працу перагруза, каб яна ведала, як генеруюць гэты рок-н-рол. Што-нішто яна ўжо ведае, але варта даць iнфу навочней. Пацешна, але я толкам не ўмею граць, таму мае катаванні прылады толькі рассмяшылі б якога-небудзь васьміпалага віртуоза, які можа дастаць паказальным пальцам да столі нават не ўстаючы на дыбачкі. Але граць цяжкія рыфы, звычайна, справа няхітрая.

Я імправізую рыф. Тара-так-так, тара-так-так-так, тара-так-так-так. Аля ківае галавой як бы кажучы: «Нядрэнна, маэстра!».

— Гэта значыць, калі я ўключаю дысторшн усё гэта гучыць вось так, як роў, а калі выключаю, то гук чысты і прыемны.

— Выдатна, — кажа дзяўчына. — Вельмі, ну вельмі цікава.

— Я як быццам чую ноткі іроніі ў вашым голасе, панна дабрадзейка?

— Панна дабрадзейка? — Аля робіць строгі твар, якi, зрэшты, слаба хавае яе жаданне заліцца смехам. — Я магу ёю быць.

— Гарнітурчык з латэкса, чорная падводка, валасы, сабраныя ў пучок, — раю я.

— Не зусім! — паведамляе Аля і ўдакладняе. — Чырвоная мантыя з сабалём, карона, туфлі абсыпаныя жэмчугам і лалавае калье.

— Так выглядае панна краіны, а не панна асобна ўзятага мужыка, — даношу я сваё меркаванне.

— Панна краіны ўжо сапраўды пануе над усімі мужыкамі падуладнай тэрыторыі, — кажа Аля, і шырока ўсміхаецца. — Імператрыца бярэ на ноч любога таварыша, які ёй спадабаўся, ад карнета, да паэта. Чаму такі выбітны мысляр не разумее гэтых элементарных рэчаў?

Мы зноў смяемся разам.

— Ну і раз ужо мы пачалі аб палітыцы, варта працягнуць гэтую тэму, — весела кажу я. — Толькі вось зараз я прынясу зялёны чаёк і печыва.