Выбрать главу
Толькі мо ў казцы ёсць лёс — нібы кошык, Поўны адно медуніц ды суніц. Бойся спазніцца са словам харошым: Тонка прадзецца жыццёвая ніць.
А ліха не спіць...
Ах, запіваць бы сухую скарынку Наканаванага — з чыстых крыніці Бойся спазніцца з харошым учынкам: Тонка прадзецца жыццёвая ніць.
А ліха не спіць...
1983
ПРЫЦЯЖЭННЕ ЧАСУ
Жыццё з маленькага вучыла: Як ні мудруй тут, ні пручайся, А немагчыма, немагчыма Адолець прыцяжэнне часу.
Агорне веснавосць павеву — І квеценню зазорыць мусіш, Як абрыкосавае дрэва, Прыручанае Беларуссю.
Скапычаныя смуткам гоні — І неспазнанага прасторы... Ты стаў дасведчанней сягоння, А шчаслівейшы быў учора...
У ледзь ацямлівым галопе — То па пустыні, то па жыце. І стукае у грудзі попел Усіх згарэлых побач жыццяў...
1983
* * *
Паверыла: душа заснула І ўжо ёй не загаварыць. ...Як ад маланкі — аж хіснула: ТЫ!.. мерна крочыў па двары, Ішоў, і ў вокны углядаўся, Шукаў, каторае маё, І прызмерк нема ў ногі слаўся, І бледнай зоркі вастрыё
У сэрца самае ўпілося!.. І знікла навалач слаты, І загула, як прорва, просінь, Куды мяне зноў рынуў ты!
1983
* * *
Цені ў кутках, як блакітная варта... Сёння мы ў шчасця ў гасцях. Можа, адзіна цяпер мы і варты Жыцця.
Сёння, калі нашы душы пад знакам Злітнасці і паўнаты, Зараз, калі ў іх ні следу ніякай Лухты.
Выстыў даўно ў белых кубачках чорны Чай на вячэрнім стале... Спеўна і вольна, нібыта на горнай Скале!
Лётка, як птахам уразлівым дзікім 3 гордым узмахам крылаі Цені, як варта блакітная... Лікі Святла!
1983
* * *
Што ёсць сэнс? Няўжо адзіна справа, Што з жыццём так моцна заручыла? Дык нашто ж уваскрасаюць травы Там, дзе лугу быць і немагчыма?
Косіць вокам счырванелым вечар, Як трывае наша шчасце-мука, Дзе адна — на ўсё жыццё — сустрэча І адна — на ўсё жыццё — разлука...
1983
СУГУЧЧА
Не моўкне сонечнае рэха, Сугучча наша доўжыць, доўжыць, — Бы ты нікуды не паехаў, Бы ты ўсё побач, І ўсё той жа — Пяшчотны, ўсмешлівы, шчаслівы, Увесь у песеннай уладзе — Як жаўранак над яснай нівай, Як шпак у развяснелым садзе!..
Ты ўсё, усё мне, Усё на свеце: І кліч жыцця. І прага смерці...
1983
ПАСЛЯ ШТОРМУ
Глыбокае ранне, глыбокая ціша. І толькі заілена ўздрыгваюць хвалі. «Мінулася бура, — зняможана пішуць. — Прайшла. Прашалела. Зноў ранне. Зноў ціша. На беразе гэтым Зашмулена-бурым Вось-вось людзі з'явяцца — Выпладні буры. Паёд. Па бурштын. Па абломкі — Хто ўчора Блакітны свой паруснік Даверыў мору».
1983
ЖЫЦЦЁ — ЯК КАЗКА
(да партрэта Сент-Экзюперы)
Жыццё, сапраўды, як казка: Ідзеш ад бяды да бяды. То сцюжна, то слізка, то гразка, То моташна да жуды.
Туманам забрана поле. Ідзеш ад надзей да надзей. Але не сляпая доля. Бо плуг твой цябе вядзе.
Канчаецца ўсё шчасліва, — Шчаслівы ў казак канец, — Заснеш пасяродку нівы, Спакоены ўрэшце жнец.
1983
* * *