А насупраць касцёла жылі дзве сястры Жыжылеўскія. У ix былі самыя прыгожыя флёксы ў гародчыку. A ў гародзе было ўсяго патроху — бульбы, гуркоў, маліны, трускалак. Гарод сыходзіў да дрэў, што выструніліся, як жывы плот. За дрэвамі — яркая, прыгожая лугавіна. За домам Жыжылеўскіх быў размешчапы дзіцячы дом, былы пансіён назарэтанак, адабраны ў ix пад час вайны немцамі. Праз шмат гадоў Дана прачытала ў адной кніжцы, выдадзенай у Ватыкане, што Хмары далі прытулак назарэтанцы, сястры Імельдзе, калі немцы сталі гаспадарыць у доме сясцёр Хрыстовых.
А ў доме Жыжылеўскіх на пару юнацтва Даны жыла сястра Малгажата, калі адчынілі касцёл, месціўся першы святар, які распачаў афіцыйныя набажэнствы ў касцёле.
За дзіцячым домам жыла Хайтайба. Яна продала гародніну: моркву, капусту, буракі, памідоры, гуркі, цыбулю. І сама Хайтайба нагадвала нейкі дзіўны гароднінны гібрыд — ці то капусты з буракамі, ці то морквы з памідорамі. Разбухлая, з абсівераным рыхлым тварам, у нейкіх трантах: немагчыма было разабраць, дзе спадніца, дзе камізэля, дзе хустка.
Палонскія, што жылі насупраць Азарэвічаў, пабудаваліся тут, прыехаўшы з вёскі, i ён адразу пачаў рабіць на мясакамбінаце. Жонка была праваслаўная, ён — каталік, святы ў ix звычайна падвойваліся, але дзякаваць Богу, хапала i на працяглыя Каляды, i на Велікодную двухтыднёўку, i на будзённы дзень. Гэта ix пляменніку надавала вялікай увагі Ніна, а заадно i ягоным сваякам. I мала цікавасці мела да суседзяў побач з ix домам — прырода любіць захоўваць раўнавагу.
А побач з домам Азарэвічаў на месцы згарэлага котлішча ўсталяваўся чалавек сур'ёзны, акуратны, якога чамусьці ўсе звалі не па мянушцы, а выключна па роду заняткаў: цырульнік. У яго ўсё было дагледжанае i акуратнае, як бы стрыжанае i прычасанае. Хата з зашклёным ганкам, садочак, гарод. I ён сам i яго жонка. I дачка ix, якую малой ніхто не бачыў i не чуў. Hiбыта яна адразу стала падрослай, падгадаванай.
З другога боку Азарэвічаў жыла ўладальніца Дзюма i іншых прыцягальных тамоў — Варвара Мікалаеўна ca сваёй даўняй пакаёўкай, а цяпер з жанчынай, што вяла ўсю гаспадарку i мелася трымацца заведзенага некалі стылю адносін. Палову будынка ў Варвары Мікалаеўны рэквізавалі, i там жылі нейкія нетутэйшыя людзі. Заўважная была адна жанчына. Летам у нядзелю яна расчыняла вокны i дзверы i брала на змор усіх суседзяў, ставячы адну i тую ж пласцінку. „Валенки, валенки, да не подшиты, стареньки”, — салодкім, густым рэчытатывам выводзіла Русланава. Сама ўладальніца пласцінкі часам выходзіла на ганак — да вялікага здзіўлення i гневу Варвары Мікалаеўны, у блішчастым цвяцістым капоце, які ўсё расшпільваўся ў самых нечаканых месцах, i — да яшчэ большага канфузу гаспадыні дома — пачынала лузгаць семкі пад любімым бэзам Варвары Мікалаеўны. Ну, але тая жанчына вольная бывала толькі зрэдзьчасу, i зазвычай тут было ціха i спакойна, i ніхто не спакушаўся на этычныя i эстэтычныя асновы тутэйшых.
Затое Варвара Мікалаеўна ставілася з павагай да насельнікаў хаты, дзе жылі настаўнікі. Выкладчыца беларускай мовы i літаратуры Надзея Адамаўна i расійскай — Марыя Пятроўна.
Дом быў прыкметны яшчэ i тым, што жыў у ім некалькі год фізік Яфім Пятровіч, што кіраваў у школе струнным аркестрам, a сваім прадметам быў захоплены так, што калі пачынаў тлумачыць урок, дык завітваў у такія эмпірэі, дзе яго ўжо мала хто разумеў, а ён нікога не чуў i не бачыў. Тым не менш — яго любілі, трошкі пацвельваліся, але не злосна, i ў свой аркестр ён нейкім чынам зацягнуў i старанных адэптаў школьнай навукі, i кончаных бэйбусаў.
У доме, дзе жылі Азарэвічы, былі яшчэ тры кватэры. Той самы ларынголаг на першым паверсе, што часам абвяшчаў сваю нязгоду з нейкімі высновамі ці то свайго сямейнага жыцця, ці то ўвогуле ca светапарадкам — тады ў ix хаце было шумна, гаспадар аказваў уладу спосабам старым, як шлюбны лад, i жонка выяўляла незвычайны для яе важкай постаці спрыт, порстка выскокваючы праз акно.
Пасля перасялення Мазуркоў у гэтай трохпакаёўцы часта мяняліся гаспадары. Жыла старасвецкая пара з сястрой жонкі. Сястра, Вольга Іванаўна Ліпская, змусіла, не быўшы вялікай дзяячкай, адседзець тэрмін „за польскім часам”, з прычын палітычных. Не пакінулі яе сваёй увагай немцы. Ну, а паваенныя саветы далі тэрмін трывалы. Аднак Вольга Іванаўна, у акулярах такой таўшчыні, што вачэй не відаць, была сталай чытачкай бібліятэкі, праглынала ўсе часопісы i закідвала Дану пытаннямі. А як там Еўтушэнка? Той толькі набываў вядомасць. А што піша Аксёнаў? А як зараз пачуваецца Максім Танк? А хто гэта — Уладзімір Караткевіч? А што новага надрукаваў Брыль?