На ганку школы Дана вызвалілася ад футра Капітаншы Кацярыны i ад яе самой. Перайшла пад апекаванне маці. Насунула на вочы маску: „Маска, хто вы?” Але яе адазу ўсе пазналі. І чароўныя прынцы недзе, мабыць, збіліся з дарогі, не трапіўшы на баль. I добрыя феі, падкінуўшы „карэту” Капітаншы Кацярыны, вырашылі далей пралога казкі не пасоўвацца. Дана таксама яшчэ не мела на мэце, што казачны прынц, Канітан Грэй, князь Балконскі павінны з'явіцца да яе. Дана была згодная на чужы баль. Але ж не было нікога, падобнага да Руі Блаза, Асоль ці хаця б на Наташу Растову!
Няўжо прыгоды больш не адбываюцца на ix зямлі? У ix горадзе рыцараў i герояў? Ніякага мройна-ўзнёслага свята, толькi строгія воклічы маці: „Выпрастай спіну, што ты як ваду пясеш?”, „Не хіхікай”, „Ты не змерзла?”
А можа, некаму здавалася ўсё зусім інакшым? I для некага гэта быў баль? I свята? Вось для ix, незнаемых, недасягальна дарослых старшакласнікаў? Яны збіраліся купкамі, гаварылі пра нешта сваё... І здаваліся Дане звычайна-празаічнымі, як i настаўнікі, што сядзелі на лаўках уздоўж сцяны. Толькі пазней Дана ўсвядоміла i ацапіла — 31 снежня, а дванаццатай гадзіне — настаўнікі былі ў школе! Ca сваімі вучнямі!
Першы баль не адбыўся. Дзіцячыя святы адыходзілі ў мінулае. Дана была расчараваная.
I доўга яшчэ расчароўвалася ў святах, немаведама чаму чакаючы цуда, пакуль не зразумела — да свята трэба быць падрыхтаванай. Трэба набыць унутраны вопыт, каб спрычыніцца той радасці. У школе. Дома. У касцёле. У жыцці.
Дыялог
Затое вось гэтае свята было заўсёды з ёю. Будзённым днём. I ўрачыстым. У дзяцінстве i ў сталым веку. Вежы замка, касцёл пад чырвонай дахоўкай, зачынены i напаўразбураны, але ўсё роўна прыгожы касцёл дамініканаў, звівы вуліц, з якіх вясной лятуць маладыя i рамантычныя ручаіны — адвеку i заўсёды — маладыя i рамантычныя. За Ягайлам, за Міцкевічам, за Пілсудскім, за Брэжневым — маладыя i рамантычныя. Iм няма справы — які ў каго настрой. Які час, якая эпоха: ці то паскілзаюцца на схілах горада вершнікі магутнага князя, ці то фанабэрыста ляціць вазок асадніка, ці то фукае маторам эмтээсаўскі „газік”. Зімой гэтыя вуліцы-горкі — пакаранне для ног, што ўжо досыць папахадзілі па зямлі, i вясёлая рызыка — для ступакоў гарэзліва-ненатомленых. Канькі, прыстасаваныя да валёнак пастромкамі i драўлянымі друзачкамі (шык пасляваеннага часу), імчаць адсюль самі. I кожны хлопец-зух пачувае сябе ўвасабленнем руху, вечна маладым, назаўсёды спрытным, на ўсё жыццё — бесклапотна вясёлым. Імгненні лятуць, бы святочныя канфеці, свет — поўны зіхоткіх чараў.
Дана не мела ні такога спрыту, ні такое рызыкі — яна з'язджала з замка на лыжах. Ці седзячы на ўласным футры. Разам ca шчанюком Вітусам. A ягоная маці — аўчарка Рэгіна — пяшчотна-паблажліва пазірала на малечу: свайго нашчадка i маладую гаспадыню. Хай сабе гарэзуюць — на тое i маладосць. Колькі год было Рэгіне — ніхто не ведаў. Яе вывез з Нямеччыны вайсковец, што займаў да ix кватэру, той самы, у якога была набыта дубовая шафа. Азарэвічы ці не месяц-другі жылі ў адным пакоі, накуль маёрава сям'я не з'ехала ў Пухавічы. Ці то нечым упадабала Азарэвічаў Рэгіна, ці то былі яшчэ якія абставіны ў яе сабачым жыцці, аднак праз нейкі час аўчарка з'явілася ў ix доме i стала паўнапраўным сямейнікам. Прыгажуня. З вачыма, што разумелі ўсё. Калі былая гаспадыня Рэгіны, маёрава цешча, гулькала пульхнага — вочак не відаць — дзіцёнка-ўнука, прыгаворваючы: „Ой-ёй-ёй, шейка, как у чаечки”, — Рэгіна паглядала на яе відавочна іранічным позіркам. Можа, таму i трапіла ў няміласць?
На Дану, Рэгіну, Вітуса, на ўсіх гараджан пазіралі звысоку вежы замка. Што ім да згрызот гэтых часовых насельнікаў? Яны, вежы, стаяць тут стагоддзі. Што ім змена часоў? Рэжымаў? Нораваў? Строяў? Што ім да парафіян, што ідуць да касцёла? Да забудоў гэтых парафіян? Тэатральныя дэкарацыі чарговага спектакля часу. Хаця... Яны таксама частка дэкарацый. Ды i... толькі вежы. Толькі рэшты. Вось i храм дамініканаў, замыслены на даўгалецце, на працягу аднаго жыцця Даны зачынялі, рабілі сховішчам, спалілі... i ўрэшце сабраліся рэстаўрыраваць. Той рэжым, на які прыпала значная, не, мабыць, большая частка яе жыцця, відавочна не быў у згодзе з вечнасцю. I са старадаўнінай. Toe, што прыйшло на замену, таксама было мала падобна на патрэбны людству лад. I тых, i другіх гаспадароў жыцця хто вёў шляхам Розуму? Шляхам Памяці? Шляхам Любові? Якім было ix sensibilite — адчуванне? Чаму адны выракліся Таямніцы, a другія, падобна, абвясціўшы свабоду, выракліся ўсяго, што цэніць чалавек? Палітыкі ставяць спектаклі часу — „до полной гибели всерьез”, надаюць масштабы мізэрнаму. Гуляюць гульні эпохі.