Затое Кацявец вокамгненна пачынаў збірацца, калі з'яўляліся мясцовыя чыннікі правасуддзя. „Свірын — ён прысуды робіць наўгад, па-вяцку”, — рабіўся раптам калючым Кацявец. „Слюсараў... Лікбез... смерш... нарсуд... Такая амплітуда поспеху”. Пра Галіну Яўгенаўну гаварыў коратка i нейтральна: „Службістка”. І пеяк не рэагаваў, калі нехта ў застоллі пачынаў распаводзіць „навіну” пра сімпатыі мясцовага чырвонашчокага прыгажуна i „службісткі”. Прыгажун быў намеснікам пракуроpa, i яго пільна даглядала мізэрненькая, шэранькая, што мышка, жанчына — яго жонка. Былая медсястра, член партыі, член нейкіх жэнсаветаў i г.д.
Галіна Яўтенаўна, зразумела, таксама мела чырвоную кніжачку, без такой кніжачкі ў юрыспрудэнцыі савецкага часу можна было рабіць толькі адвакатам ці натарыусам. I даражыла сваёй кніжачкай i сваім статусам сацыяльным, як i яе амант, i неўзабаве Галіну Яўгенаўну перавялі ў Гародню на павышэнне, а крыху пазней з'ехаў у іншы горад i намеснік пракурора, з жонкай, вядома. Яна была такой жа неад'емнай спадарожніцай яго пасады, як i чырвоная кніжачка.
Часам на выязныя працэсы выязджалі i адвакаты — з Гародні i Баранавіч. Мэтр-абаронца з Гародні — Ямніцкі. I свяцілы мясцовых калегій — Старцэвіч i Бялецкая з Баранавіч.
„У нас пацешыць публіку — што арэх згрызці. Можаш ім не тое што цытаваць, цалкам чытаць усё што заўгодна, хоць Біблію, усё на рахунак адваката ідзе. Ды і, прабачце, прававерных суддзяў як заўгодна далёка можна завесці. Любы спектакль ладзіць. Я не пра Вас, Анатоль Пятровіч, тут я схіляю галаву”. Кацявец — гэта было вядома ўсім, скончыў не толькі універсітэт, дыпломам маглі пахвастацца многія, — але скончыў некалі класічную гімназію, i мала хто меў такія веды, як ён.
Іраніст i хітраван Старцэвіч — i Бога ашукае, i ў чорта адхопіць — пасмейвацца любіў: „Памятаю, якія воплескі адхапіла Абуховіч — амаль цалкам працытавала Плеваку. Без спасылак, без спасылак. „Грамадзяне суддзі, колькі бядот, колькі выпрабаванняў давялося перанесці нашай дзяржаве за яе існаванне. Нямецкія рыцары, пілсудчыкі, фашыстоўцы... (Гэта яна ўжо ад сябе дадала, так бы мовіць, асучасніла, у сааўтарства ўвайшла.) Усё вынесла, усё пераадолела. А тут... Хлопец скраў кавалак кілбасы. Гэтага наша краіна не знясе, загіне, загіне канчаткова i назаўсёды”.
Кацявец пярэчыў: „Ну, скажыце дзякуй, што хаця б чытала. Трансфармавала печэнегаў i татар на немцаў, i дыкцыю мае, i паўзы трымаць умее. А вось з ёю сапраўды анекдатычны выпадак быў. Яна ўвайшла ў смак, гаварыць — толькі што не спявае. Падсуднага не тое што апраўдаць, а хоць да святых можна залічыць. Ну, i ён у апошнім слове, спрабуючы аддзячыць абаронцы — выступала паводле 55-га — так бы мовіць, у якасці ганарару, адсыпаў: „Вы ўжо даруйце, грамадзянка адвакат, каб ведаў, што вы такі чалавек, дык нізавошта б ваш радыкюльчык у мінулым годзе на вакзале не...” Падсудны ніяк не мог знайсці далікатнае слоўца да свайго „дзейства”. A ў судзе паўза — што ў „Рэвізоры”.
Яе, мабыць, не вельмі любілі, тую Абуховіч, таму што Старцэвіч тут жа не вытрымліваў: „Яна, між іншым, не праміне пры выпадку i без выпадку пазначыць, што зямлячка знакамітага Спасовіча”. „Ах, ну что там ваша Речица, — узмахваў шавялюрай Галіцын. — Я родился в Москве. Кто там только не явился на свет. Ну и что? Урусова из меня все равно не вышло. Уехал в Петербург — Кони из меня тоже не получился”. Бялецкая падымала рукі ў гаырачэзных прыгожых рукавах: „ Супакойцеся. У нас жа не практыкум паводле знакамітых юрыстаў. Давайце лепш спяваць”. I яна пачынала нізкім, мяккім голасм: „Ostatnia niadziela...”
I Кацявец, прыгожа-ссівелы, шляхетны, слухаў моўчкі, гледзячы некуды ў сваю, аднаму яму вядомую далячынь. А потым распачынаў сам: „Утро туманное, утро седое...” Голас яго нібыта нешта згадваў, змысліваў, адыходзіў ад латыні, юрыспрудэнцыі, ад строгага афіцыйнага выгляду. Але не губляў сваей вытанчанай класічнасці, арыстакратызму, толькі мяняў рытм i настрой: „В движеньи мельник жизнь ведет, в движеньи...” На „біс” яны з Вялецкай выконвалі „Вечерний звон” i „Зорку Венеру”. „Зорку...” Бялецкая вяла высокім голасам, здавалася, зусім не тым, што спяваў даваеннае танга, а Кацявец тураваў, нібыта вуркочучы, зусім ціха, толькі каб стварыць тон.