I згадваць: да таго храма, у яе горадзе, таксама вялі прыступкі. Ад ціхага ручая i парку...
Дараваны Лёсам куток — яе горад...
Як гэта сцвярджаў абат Сугерый? „Наш дух занадта слабы, i толькі праз матэрыялізаваныя рэаліі ён здольны ўзвысіцца да ісціны”. З XII стагоддзя, як жыў святар, дух не стаў больш моцным. Толькі праз матэрыялізаваныя рэаліі... Абат Сугерый меў на ўвазе іншыя рэаліі, больш сакральнага парадку, але... Дана ў сваёй зямлі i ў землях нетутэйшых заўсёды згадвала гэтыя словы: калі глядзела на бажніцы, кастэлі, святыні... Розум, веды, інтуіцыя — магутны лёт духу, створанае людзьмі, якім было дадзена спрычыніцца да Высокага. Гісторыя i Натура — разам.
I гэтыя матэрыялізаваныя рэаліі, i другая прырода, i першая прырода спрыялі таму, каб расла душа, ачышчалася ад мітусні, размыкала ланцуг, якім яе спрабавалі аблытваць факты быцця, адыходзіла да сваёй i агульнай Таямніцы i адчувала тое, што на самым — не, не донцы, на самым высокім краі душы. Нявыказанае. Невыслоўленае. Невыказнае...
I вярталася душой i думкай у свой горад. Да родных пагоркаў. Да родных вежаў. Да той — яе — Фары. Бо тут Высокая Воля пазначыла галоўны ўзлёт i галоўны спачын душы. Тут адчула яна святло Высокай Загадкі Быцця. Тут — яе Існае. Яе Аёс. Яе Знак. Яе Sanctum Sanctorum.
У кн.: Святло загадкі. Мн., Радыёла, 1994.
У перакл. на рас. мову: часоп. „Неман”, 1997, N3.
GENIUS SAECULІ
ТЭРЦЫНЫ ТРАЎНЯ
За суседнім столікам спрачаліся. Пра ноўменальных i даноўменальных багоў, пра розныя тыпы актуальнай бясконцасці, пра Юліяна i Прокла... Пра інтэлектуальных багоў...
„Размова, годная вечнага горада”, — лянотна падумаў Станіслаў. Яму тая гаворка была нецікавая, аднак ён сядзеў адзін, сам-насам, a ў яго суседзяў былi галасы спрактыкаваных лектараў, i ix ангельская ўрэзвалася ў свядомасць жорстка прамоўленымі тэрмінамі, класічнымі санантамі i палаталізаванымі, дыфтонгамі i манафтонгамі. Бездакорнай дыкіцыі суразмоўцаў не перашкаджалі нават ракі ў белым віне, якіх яны паглыналі непаспешліва i ca смакам.
Станіслаў уздыхнуў з палёгкай, калі гэтыя двое разлічыліся i зніклі. Агульны пошум на адкрытай тэрасе рэстарана стаўся найлепшым акампанементам ледзь не фізічнаму адчуванню асалоды ад мяккага рымскага надвячорка, ад спалучэння знакамітага колеру Рыма — трастэвэрыну, яго цёплых, жаўтавата-вохрыстых таноў, мігцення ліхтароў i лампіёнаў, бруіста-прахалодных, блакітна-іскрыстых фарбаў фантанаў, ix — музыкі? спеваў? рэчытатываў?
Усе колеры, фарбы, паўтоньг набывалі тут, на п’яцца ды Навона, асаблівы змест — падтэкстам i падсветкай часоў: вялікапышнасці сеічэнта, густога сяйва тысячагоддзяў, гаркавата-слодычнага мроіва сённяшняга дня. Імгненні перагукаліся са светам вечных каштоўнасцяў i відавочнасцяў, што мелі адзнаку вечнага горада. Вось той сэрвіторэ18 нібы толькі што пазіраваў Караваджо, сіньёрына ў доўгай спадніцы крочыць не інакш як хадою Адраджэння, a кунка юнакоў у шортах выдае на ваяроў з цэнтурый Юлія Цэзара.
...Водар хараства закалыхваў, люляў, ствараў той часпазачассе, калі кожная хвіліна — кантрапунктная ў мелодыі жыцця. Нібыта i не адбываецца ніякіх падзей, але ўсё насычаецца сэнсам, усё нагадвае пра Боскую сутнасць існага.
Лірычная ілюзія сапраўднага... Ці адзіна сапраўднага?
Станіслаў з лёгкай пакорай пагойдваўся на хвалях чараў рэальнага i дамысленага, верагоднага i неверагоднага, убіраючы ў сябе кожнай клетачкай, кожным нервам тугу i радасць улётных імгненняў, стоеных спакус, акрасы звабнага. На нейкую долю часу - ён, Станіслаў Строцкі, быў злітны, знітаваны са светабудовай, вольны i свабодны. На нейкую долю...
Век расінкі,
Ён i ёсць век расінкі, не больш.
I ўсё ж, усё ж...
Усё ж яму было хораша. Dolce far niente19 прыемны занятак. Нешта падобнае круцілася ў галаве Станіслава. А Уайльдава - «нішто так не стамляе, як лайдацтва” — проста бліскавічны парадокс дэндзі. Хаця нельга ведаць тое, чаго не зазнаў. Пасля інстытута Станіслаў быў хранічна заняты, заўсёды нечаму падпарадкоўваўся. Жыццё ў сваёй маштабнасці рызыкі, мужнасці, велічы празарэнняў заставалася недзе побач. Ён бег да сваіх пацыентаў, згараў у турботах штодзённасці: аперацыйны стол, палаты, гісторыі хвароб... A яшчэ ён мусіў падтрымліваць пэўныя сувязі i чамусыці заўсёды лічыў сябе некаму абавязаным, выручаў сяброў, знаёмых, незнаемых, спяшаўся, ляцеў, імкнуўся...Цяпер Станіслаў Строцкі нікуды не спяшаўся... Віват сіньёру Лантуччы! I таму шчасліваму выпадку, які кінуў сіньёра на аперацыйны стол Строцкага. Бо сіньёр быў удзячны. Добры. Багаты.