Выбрать главу

Глядзеў ёй у вочы...

Твои глаза, как два тумана,

Полуулыбка, полуплач...

Твои глаза, как два обмана...

I ў гэтай гармоніі ілюзій быў бела-чырвона-зялёны, як многія старыя гарады Еўропы, Сэнт-Эмільен i шато графаў Лігнеры — com te et comtesse M. des Ligneris — i знакаміты, цёмна-вішнёвы „Сэнт-Эмільен”, тое самае віно, якое вывозілі падчас блакады з Ленінграда, як вартасную каштоўнасць. Віно ўраджаю таго года, калі Расія цярпела голад з-за засухі, у Францыі сабралі незвычайны ўраджай вінаграду, i віно мела асобы, незвычайны смак.

Тадэвуш памятаў церпкаватую, цяжкую вадкасць i маленечкія крэкеры — ў Саюзе тады такія не рабілі. Яна частавала гэтым печывам катоў-службоўцаў у вінных сховішчах шато: ix не песцілі смакотамі, мабыць, баяліся – мышэй лавіць не будуць.Тадэвуш перакідваўся з Янай словамі, у тым ліку i пра тое, што знакамітае віно з гэтага падворышча, якое ў 1942 годзе дэгуставалі Аляксей Талстой i Ілля Эрэнбург, падобна, ад задоўжанага захоўвання ўсё ж губляе свой букет.

Тадэвуш i Яна гаварылі, а яе вочы, з усмешлівым маўклівым пытаннем вялі сваю размову. Тадэвуш не ведаў, пра што. Ён глядзеў ёй у вочы, сачыў за яе вуснамі — лёгкі дотык да краю келіха, маленькі глыток... А потым яны высаджваліся з аўтобуса ў залітым дажджом Біаррыцы, дзе, здавалася, нягледзячы на завесу дажджу, кожны дом, кожнае дрэўца, нават кожны выступ скалы на ўзбярэжжы — пазіруюць, як спрактыкаваныя мадэлькі, выбраўшы эфектны жэст, прадумаўшы кожны рух. I Яна глядзелася як частка гэтай удалай кампазіцыі — застаючыся натуральнай i нязмушанай: сіне-белы парасон, сіняя кепачка i такая ж вятроўка, сінія штроксы.

Пазней былі сосны i піхты Л’Ібардзіна – павеў Пірэнеяў, скальны астурыйска-кастыльскі дух, у краме – вырабы майстроў з Таледа. I — аглушальная цішыня. Можа, там трэба было засяродзіцца на асноўных, канцовых, фінальных пытаннях Быцця? Падыхаць паветрам самоты?

Спяшаюся з маіх пустыняў

вярнуцца ў мае пустыні...

Аднак ім на той момант не адчынялася гэтая мудрасць сувязі са светам. Ix вабіла прыцягальная паверхня — не сутнасцяў, a стасункаў, узаемадачыненняў. Гульня эмоцый, мройная квецень сённяшняга дня, калі паблізу, аднак, аказваліся не рэальныя Сан-Себасцьян i Памплона, да якіх рукой дастаць, а, скажам, лесвіца Іякава... I неба была сіняе-сіняе...На тым небе пачыналі з”яўляцца зоркі – над французска-гішпанскім памежжам, у баскаў. Але яны крочылі больш у прасторы ілюзій, яшчэ не пражытыя гады толькі ўгадваліся, стойваліся недзе ў вершалінах дрэў, a pyx аўтобуса закалыхваў ix, i нават знаёмая ўжо ледзь не як матчына калыханка песенька пра шэвалье здавалася гукам з іншага свету. З іншай рэальнасці.

A назаўтра яркае дзённае святло святочна пацвердзіла неістотнасць рэальнага i звышзначнасць таго, што адбывалася паміж імі. Канкрэтна — падзейна — не адбывалася нічога, але містыка моўленых i невымаўленых слоў, поглядаў, позіркаў, жэстаў, традыцыйных недамоўленасцяў i маўчання —- ўсё падпарадкоўвала ix, прыцягвала на сваю арбіту...

Паводле гэтага кірунку яны двойчы адсяродзіліся ад сваіх суайчыннікаў — збеглі ў Парыжы: на востраў Сітэ i на Монмартр — першым разам.

Падымаліся i апускаліся па бясконцых прыступках Монмартра, з яго мройлівым мігценнем-свячэннем, з яго ліхтарамі, лампіёнамі, з яго кавярнямі пад адкрытым небам на ўсіх тых пляс ля Бланш, пляс дэ Тэртр, з яго паветрам, насычаным водарам фантазій i пачуццяў.

Калі яны наблізіліся да свайго гатэля a чацвёртай гадзіне — ўжо не апоўначы: раніцы, яго празрыстыя дзверы ўпершыню не расчыніліся: электроніка не любіць незапраграмаваных дзеянняў. Тадэвуш дастаў свой валютны „капітал” у франках – ці хопіць? Во будзе гвалту! — але службовец гатэлю моўчкі адчыніў ім дзверы i толькі на няпэўнае Тадэвушава : „Bonsoir!” 29 адказаў відавочна з гіроніяй : „Bonjour!” 30