Выбрать главу

Ці то ад стомы, ці то яшчэ ад чаго, сцішылася, прытупілася інтуіцыя. Ён не адчуваў, не прадчваў. Калі ў інстытуце яму перадалі пошту, нішто не азвалася ў ім трывогай. Запрашэнні на канферэнцыі, на сімпозіум, на нейкую творчую сустрэчу... I — тэлеграма.” Ад’язджаю на два гады за мяжу. Жычу ўсяго найлепшага. Яна”.

Адразу ж пасля сесіі ён паехаў у горад свайго юнацтва...Праз пару месяцаў, пасля доўгіх росшукаў, даведаўся адраса Яны. Але адтуль ад яе не атрымаў адказу ні на адзін свой ліст. Удалася даведацца — жывая, працуе перакладчыцай, шлюбу ні з кім не брала. А праз два гады Яна не вярнулася ў горад яго юнацтва. Ён канчаткова згубіў яе след...

А яна? Пакрыўдзілася? Стамілася чакаць? Расчаравалася? Паднесла тую знакамітую лямпу — i замест сына Кіпрыды пабачыла сярэднеаступененую, удадэнтаваную сярэднюю адзінку, што досыць пасноўдалася ў сваім жыцці шляхамі першапраходцаў i авантурыстаў, шукальнікаў рамантыкі? А хто ён на самай справе? Шасцідзесятнік... Паняцце шырокае... I не толькі храналагічнае... У кожным разе... Нікому не здрадзіў. Нікому ўпоперак дарогі не стаяў. З ім, Тадэвушам Кастэцкім, можна было – хоць у разведку, хоць на маршрут... Займаўся справай патрэбнай. ЛЭПы яго i ягоных калег i дагэтуль стаяць: электрыфікацыя хоць паводле Леніна, хоць паводле Чубайса, хоць паводле роднага беларускага начальства — пакуль што грунт усяго. І можа, не вечнае, але разумнае i добрае было ў яго занятках. Праўда, нядаўна яму давялося пачуць ад студэнта: «Я вам плачу, прафесар, i вы павінны мяне вучыць!” Ухмылкі кірмашовага часу! Доктар Тадэвуш Кастэцкі ўляпіў бы яму — нягледзячы на аплочаны курс... Аднак ён ведаў: за гэтага бэйбуса высільваецца маці — ўрач! Паліклініка, шпіталь, платныя кансультацыі... А сынок распавёў, што ён чхаць хацеў на ўсю гэтую інжынерыю, яму патрэбны толькі „корачкі” дыплома, ён у бізнэсоўцы рупіцца. Тадэвушавы сын таксама падаўся ў прадпрымальнікі – паспеў два разы збанкрутавацца i два разы падняцца зноў. Тадэвуш не пярэчыў: кожны сам выбірае свой шлях. Аднак у пару свайго студэнцтва сын не спрабаваў хавацца за бацькавай, доктарскай i прафесарскай, спіной. Апошнім часам яны неяк зблізіліся — i Тадэвуш не крыўдаваў, калі сын, іранізуючы, пытаўся: «Ну, што, шаноўны доктар, падкінуць „презренного металла”? Тадэвушу хапала. Цяпер вельмі дарэчы прыдаўся “валютны” запас ад замежжа, куды ён кінуўся ў тыя даўнія гады — ці то наўздагон за Янай, ці то за нейкімі фантомамі...

Цяпер Тадэвуш лавіў сябе на тым, што не так жыве, як назірае за жыццём. Выдаткі ўзросту? Хаця да таго парогy, які называюць „векам”, было яшчэ далекавата...

Тэлевока... Некалі пасмейваўся. Цяпер не тое каб сядзіць каля тэлевізара або „ў Інтэрнэце”, але надае ім досыць увагі. «Самы моцны чалавек свету — Марыюш Пудзыноўскі...” Стронгмэн... Прыгожы... Як ваяр са старажытнай гравюры... „Кошт за адзін барэль нафты трымаецца на ранейшым узроўні...” „У Венецыі вада паднялася на метр вышэй звычайнага падтаплення. Знакамітая п’яцца Сан-Марко залітае вадой”. „У Францыі можа пайсці на продаж музей Тургенева”. I дзе ж яны, мецэнаты?

Тадэвуш адчуваў не тое каб стомленасць ад жыцця, але адстароненасць. Ці то ў віртуальнай рэальнасці, ці то ўсё наўкол-іррэальна i мройна? А як было б, калі б Яна — побач? Усё сталася б інакш? А можа, так яно i павінна быць? Мара застаецца марай, інтэрлюдыя — інтэрлюдыяй... I ўспамін даражэйшы за рэальнасць. Бясслоўная сутнасць-адчуванне радасці, рассэнсаваныя думкі, букалічныя вандроўкі пa Belle France. Побытавыя дэталі робяцца рытуальна-святочнымі, канкрэтыка слоў губляецца ў часе, застаецца пяшчотная высакароднасць позіркаў, жэстаў, дотыкаў i ясна-капёрная, гарманізаваная рэальнасць высакародна-абстрагаванага існавання. Да натуральнай драмы жыцця яны маюць дачыненне ўскоснае. Да штампаў афіцыйнай анкетнай біяграфіі тым больш. Гэта не сюжэтная лінія — лірычнае адступленне. Ці наадварот — лейтматыў? Мелодыя жыцця? Тая, што надае сэнс існаванню? Ці толькі стылізуе лёс? Можа, нагадвае чароўны сон? Прачнуўся – нешта нібыта набыў i нібыта страціў. Засталося толькі адчуванне хараства, красы, таямніцы... „Я любил твоё белое платье, утонченность мечты разлюбив...”

А што — як махануць у Францыю? Цяпер гэта досыць проста. Чулася, гэтым годам зноў, як некалі, незвычайнага смаку маладое віно... Што надае сонца ў крыві... Паехаць?

„Я спадзяюся i нічога не чакаю...”

Часоп. „Тэрмапілы”(Беласток), 2004, № 8. (За подпісам: Альбіна Сямёнава).

«I ДАРУЙ НАМ ГРАХІ НАШЫ...»

Яно не паказвалася цэлых два месяцы. Нібыта перасялілася дзённае свяціла ў іншую галактыку. Дажджы, суцэльная заслона з вады: ці то тропікі, ці то пярэдадзень сусветнага патопу. Нібыта нават катэгорыя часу знікла з жыцця, засталася толькі катэгорыя прасторы. Шэрай, ніклай, панылай. А сёння — на табе — выкацілася свяціла. Адпачыла, яснавокае. I шчэрыцца на чужую бяду. Хаця, якая бяда для яго свая? Але ж, куды падзенешся, старое, атавістычнае, у кожным з насельнікаў зямлі: сонца, сонейка, святло залатое. „Чаму ж адзін дзень лепшы за другі, калі кожнае дзённае святло зыходзіць ад сонца?”