Выбрать главу
* * *
Упала божая раса На жоўтае калоссе, Забытае над пожняю: Сляза Здалося Кожнаму.
* * *
Як прышчэміш палец — не раві ад болю. Тады будзеш плакаць, як зашчэміш долю.
* * *
Ноч. Цемень. Хоць вочы выкалі. Аспрэчваю тэму: Кахаць адвыклі мы? Бяссонніцу лаўлю за хвост — Не ловіцца. Ад цяжкіх думак ложак, нібы мост, Ломіцца. Рань. Золак Размалёўвае нябёсы, нібы алоўкам. Як на гарачай плойцы Нервовыя валокны — Войкаю… Ціш… толькі Выхліпвае сярэдзіна: За долькай долька І да болек душа З’едзена.
МУЖНЫЯ
Ну што ж, прабач, Апраўдвацца не буду, Не буду я тлумачыць Сваё памкненне, пачуццё — Дарэмна ўсё! А гэта значыць: Рассудзіць нас жыццё.
І пойдзем вольныя У розныя бакі, Задаволеныя: Не з рукі.
Пацягнуцца гады, Нібы вагоны на станцыі таварнай, І зноў сюды Нас лёс прыгоніць, Нас выпадак заверне Адзін да аднаго.
Сустрэнемся. Паглядзім у вочы І нічога не знойдзем, Што раней было —
Сплыло.
І пойдзем да хаты злыя: Ты замужам, І я жанаты… А хто вінаваты? Ты і я — ты я ж…
ПАРАЎНАННЕ
Нібыта кульгавы жораў, Які ходзіць па разоры Жабаў ловіць, чарвякоў — З кожным крокам голаў хіліцца далоў.
Так і мы ў жыцці блукаем, Чаго трэба нам — не знаем, І да скону ўсё кульгаем і кульгаем Як па купінах гадоў.
ДАРОЖНАЕ
Нічога нікому не кінуў, Нікому двух слоў не сказаў… Чыгунка — мелодыя гімну, Расстання жыццёвы вакзал. Імчыцца насустрач дарога, Рэжа лёс, як нажом, па жывым, Як вужака ўпазае трывога, І злятае з душы херувім. Непрыветныя водбліскі станцый, Разнервованы грукат калёс — Не чакалі мы гэтак растацца — Хай вязе ў невядомае лёс! Першы раз я адзін на дарозе, Між людзей першы раз я адзін, Нават позірк старонні марозіць, Хоць зусім на людзей не глядзі. Але ступіць з перона звычайны, Выпадковы начны пасажыр: — Што ж ты так захліпнуўся адчаем? Ну, браток, не маўчы, раскажы? Усяго спадарожнік, не болей І прыкмеціў вачэй неутул, Паглядзіць спачувальна і з болем Запытае: “Куды ж ты, адкуль?” — І тады да маёй адзіноты Мнагалюддзе прысядзе яго — Рассмяецца, суцешыць, а потым — Стане райскім куточкам вагон.
ВОЧЫ
Вочы блізкага чалавека, Сярод ночы зірнеш — прыкмецяцца, Вочы маці, ці любай вочы, Ад якіх святлей чым ад месяца. То жаночыя, то дзявочыя — Вочы воўчыя адварочваюць, Берагуць ад варожых воч, Што драпежна жырыцца ноч. Пойдзеш прэч ад свайго парогу, Павандруеш па белым свеце — Вочы моляцца на дарогу, Іх малітва аб родных дзецях. Заклапочаныя тыя вочы, Вочы матчыны ў лёс дзіцячы Пільна ўгледжваюцца сярод ночы, Кожным крокам бяду прадбачаць. То жаночыя, то дзявочыя, Ні спакою ў іх, ні супыну, Покуль свецяцца гэтыя вочы — І чужына сагрэе сына.
КІШЭННЫ ЛЁС
І няўцямны мой і разбэшчаны, Выпадкова-трагічны лёс, Ты прайшоўся па сэрцы трэшчынай, І да зорак мяне аднёс.
І цяпер я праз гэту шчыліну Углядаюся ў небасхіл, Адчуваю сябе мужчынаю, Што мне ўсё-ткі хапіла сіл.
Што сабе ані ў чым не здрадзіў я, Хоць гудзелі, нібыта рой, Дабрадзеі нашэпт-парадамі — А выслухваў я голас свой.
І няўцямны мой, і разбэшчаны — Як адплата — кішэнны лёс, Ты прайшоў, як па сэрцы трэшчына — Ліхаманіць душу ўразнос.
Добра ведаю: наканована — Не пражыць ані дня інакш! Толькі я не кляну жыццё маё, І не ваплюся жыццем вашым.
ТРЫ ДНІ КАХАННЯ