Выбрать главу
Калі радасць на сэрцы ў паэта, Як заб’е пачуццё цераз край — Засмяецца ён вершам, — і гэта Ён пасля на ўвесь свет заспявае.
Так жыве між агнём і між лёдам, Між зямлёю і небам спаміж, Нехта кажа: “Ён выйшаў з народу” — Але ж вершы? Адкуль яны родам? — Не бывае ў паэзіі меж.
З РАЗМОВЫ
— Не трэба нам вашы песні, Пакуль не хапае хлеба — Паэзіі нам не трэба, — Адкажа ратай і цесля.
Паэт праглынае крыўду І думае так: што песняй Жабрацтва душы прыкрыў бы Ратаю, сабе і цеслю. Удосталь як стане хлеба — Збяднее на песні неба. Як хлеба зусім не будзе — І песняй душу не абудзіш!
Не трэба вам нашы песні, Пакуль не хапае хлеба Паэзіі вам не трэба? Жывіце ж на свеце цесным, Жывіце, ратай і цесля, Жывіце без нашай песні — Бяздушныя не ўваскрэснуць!
* * *
Паэт спяваў — а людзі ў крамы йшлі. Ён зваў — да храма. Паэт спяваў — яны душыліся кавалкам каўбасы, Сварыліся за грамы. І ўсё дзівіліся: “Чаго спявае ён? Чаго ён пасылае нам праклён, Мо хоча хлеба?” Адказваў ён: “Не трэба! Хоць зрэдку пазірайце вы на неба”. Паэт спяваў, ён гаварыў пра Божы суд, І пагражаў, І штосьці ўспамінаў пра Каіна, І зваў пакаяцца вось тут, Пака яшчэ не хутка суд. Ён гаварыў, што прыйдзе час, Ён ратаваў, Ён апярэджваў нас… Паэт спяваў, ён зваў людзей да Бога — А людзі слухалі, і ў песнях не пачулі анічога. Іх душы асыцелі ад яды… І, нібы лісце з дрэў, зляцелі ўдалеч Адпушчаныя Госпадам гады. І час прыйшоў, і суд настаў… І людзі ўспомнілі тады: Паэт спяваў…
* * *
Не ахвярую верш нікому, Не маю права: Ні родным, блізкім, ні знаёмым. Дзеля забавы Ніколі вершы не пісаў я – Крывёй і болем. Касіў быльнёг і разнатраўе На полі долі. Жыццё лажылася радкамі, Каса звінела, Калі находзіла на камень Нутром збалелым. І што ў тых вершах засталося Майго, на потым – Дык там з паловаю калоссе, Работа з потам. І Сейбіт прыйдзе і адвее Штосьць для патрэбы, Палову спаліць, а насенне Пасее ў глебу. Не прысвячу нікому верш, Не маю права, Бо нават не пісаўся першы, Дзеля забавы. Нібыта цацку падарыць Радкі пііту, Калі душою не гарыш – Свае нібыта. Хто б з вас, ахвярнікаў такіх, З імпэтам і запалам, Мог падарыць не мёртвыя радкі – Рукі кавалак!
АНАТОЛЮ СЫСУ

ахвярую

Музаю чорнай вянчаны, Заручаны д’ябальскім злом, Брыдзеш у разгуле п’яным І душы вядзеш на злом. А Юда — не той, хто чорны, І жыд — не гарбаты нос, А той, хто ў вясёлых жорнах Расплюшчыць славянскі лёс. І ты сярод іх найпершы Прыблудны Іскарыёт: За трыццаць прадажных вершаў На здзек аддасі свой род. І што ў цябе там, пад маскай — Са скурай хіба сарваць: Жыдоўская хіжасць ласкі, Пярэварацень, паяц? Па душах людскіх і сэрцах, Нібы пад нагамі брук. А потым паплачаш вершам — І ўсё гэтак лёгка з рук. Папера і болей сцерпіць, Баліць не табе — жывым! Скажы, ты не пішаш вершы Крывёю чужой душы?
ПЕСНЯ ПРА ПАЭТА
Вершы пішуцца, пішуцца, пішуцца, пішуцца… Спярша пішуцца лёгка, бо пішуцца вершы, як дыхаецца. Апасля, як той воўк, што радкамі-сцяжкамі абложаны — Ні апошні твой верш, ані першы табе не паможа ужо.
Ацяжараць баластам душу векавечныя вобразы, І свядомасць балюча атручана смагай да абразоў. О, Прачыстая Дзева-Марыя, збавіцелю Хрысце мой! Не адрыньце, нідзе не пакіньце паэтаву ісціну.
У жыцці — ён дзіця, немаўля, — гэта ж слова ад вас ішло. Была цемра спярша, было слова пасля, а за ім і жыццё пайшло. Ён не свет — ён паэт, і пасланы багамі, каб сведчыць іх, Ён як той Іоан, яго слова — ёсць плоць, плоць Спрадвечнага.