Выбрать главу
Зоркі падаюць у прыпол, Зоркападамі сцельюць дол. Мокне верасень на двары, Нам бы з вечнасцю гаварыць.
Месяц верасень за вакном. Мне не верыцца, што жывём, Жывём добранька да пары… Дожджык дробненькі на двары.
* * *
Мы сустрэнемся потым з табою, За мяжою зямнога жыцця. Дзякуй, Божа, за шчасце такое, За любоў, за агонь пачуцця. Хай не ведае сэрца спакою, Успамін аб мінулым гарчыць — Мы сустрэнемся потым з табою, Не дарма ж мы прыходзілі жыць? Немагчыма, каб хтосьці парушыў Наканованы Госпадам шлях, Калі звёў пры жыцці нашы душы, Не разлучыць Ён іх і пасля. На зямлі не даецца без бою, Нават сколак ад шчасця вянца — Мы сустрэнемся потым з табою, За мяжою зямнога жыцця.
НА ПАРНАС НА ЧУЖЫМ ПЕГАСЕ
(пародыі)
СМЯШЛІВЫ ПЛАЧ СУР'ЁЗНЫ ЖАРТ

Ціха ў пакоі. Папера і стол.

Сонечны промено да твару прытуліцца.

Нам на дваіх бы натхнення глыток —

Пішацца цяжка пасля Барадуліна.

Вечарам прыйдзе сусед пасядзець.

Чмокнуцца чаркі ілбамі расчулена.

Доўга святло яшчэ будзе гарэць —

Пішацца лёгка пасля Барадуліна.

Алесь Бадак
Белыя коні паперлі на стол. Промень пад мухай гуляе па вуліцы. Нам на дваіх бы бутэлек з пяток - Ох, і нацешымся мы з Барадуліна.
Слухай ты, промень! - крычу праз акно, - Вось табе грошы, свяці да магАзіна. Талоны трымай, во, яшчэ на віно. Мігам давай, добра ж ведаеш азімут?
Хутка ён прыйдзе. Ужо шклянкі стаяць, Толькі б з грашыма яго не надулі там? Колькі ж даваў? А, здаецца, на пяць - Ох, і нацешымся мы з Барадуліна.
ПІСАРЫКАЎ ЛІСТАВІР

Срэбнай ніццю

Між голля прадзецца

Павуціна.

Асенні клавір

Адгукнуўся ў зажураным сэрцы:

Дзе ні глянь -

Лістапад, ліставір.

Алесь Пісарык
Сэрца ніцма На голле кладзецца. Павуцінай Іграе клавір. І пад музыку восені здэцца, Што танцуе кругом ліставір... Лістаскок, лісталёт, Лістапоўзень. Залісцела зямля - Храство! Лістабегам залістаны поўдзень Лістаседам асеў На сяло.
ВОДАР КАХАНАЙ

А грудзі пахнуць грушамі,

І завяўззю грахоў

Віктар Стрыжак
Прапахла ты капустаю, Грукамі, часнаком, Твой водар ажно хрумстаю І п'ю яго нагбом. А ў магазіне пуста так, Хоць пакаці шаром. Дастанеш пляшку "Рускае" - Прыкусіш рукавом. Даўно мяне спакусве, Зрабіўся сам не свой: Бяру цябе, закусваю, Грудзьмі, як каўбасой.
СТРЫНОЖАНЫ СЛУП

"І стаю сярод вечнай красы,

Бы стрыножаны слуп ля дарогі"

Улазімір Марук
Пазаўчора стрыножыў слупы. Сёння іх закілзаў я пананых. Запытаўся сусед: "Ты куды, Навстрыўся, Валодзя, так рана?" Без адказу застаўся сусед. Цераз слуп перакінуў сядзельца, І гарапнікам вяцяг як след Паімчаў на красу паглядзецца. Паляцеў да красы стрымгалоў І разлёгся на вечнай дарозе. Запытаўся сусед: "Ты чаго Настрыножыў на лобе, Валодзя?"
ВАРТАВЫЯ СЛУПЫ
"Дам табе высокую пасаду - Будзь майго бяссоння вартавым".
"Вунь слуп стаіць, як вартавы, І... невядома што вартуе".