"Шапчу ледзь чутнае: "Да скорага"І кожны слуп мне зараз родны.
З вершаў Раісы Баравіковай
Да стала я ўвечары прысяду -Аніяк не спіцца, хоць раві.Не прыходзіць атрымаць пасадуМой каханак: слуп і вартавы.
Дзіўнае такое спалучэнне,Разабрацца цяжка з будуна.А было ж, было вакол свячэнне -Збегла варта, я цяпер адна.
Сігануў каханак агародамі.Я шапчу: "Да скорага! Бывай!" -Толькі слуп адзін застаўся родны:Варта ці не варта? - вырашай.
АСАЛАВЕЛАЯ РАІСА
"І ненавіджу за акном
Асалавелую... шпакоўню"
Раіса Баравікова
Учора кот акабанеў,Як певень біўся ён з сабакам,А выжал крыху адбарзеўІ ракам свіснуў, небарака.
Мой дом Гамора і Садом:Рапуха гаўкае на поўню.Я палюбіла за вакном,Асалавелая... Не помню...
САСНУ ПЕРАСМАКЧУ
"Прасторы дзікія са сну"
Кастусь Цвірка
Прасторы дзікія САСНУ.Перасмакчу яшчэ хоць крыХУ Я.Я БУду ветлу і саснуГрызці, мо стане ліпаю.
АНТОСІШЫН СЫН
"Скажуць: "То ж Антосішын такі!
Па-ангельску ўмее гаварыць,
І на двор маўклівыя дзядзькі
Прыйдуць пасядзець і пакурыць.
Буду ездзіць, мама, за мяжу,
У Парыж, у Лондан, - хоць куды...
Уладзімір Папковіч
Надрукую ўсё, што напішуІ паеду з Захад нацянькі.
Я паеду, мама, за мяжу,Скажуць: "То ж Антосішын такі!" -Рыо-дэ-Жэнэйры і Парыжы -То ж не Мінск, не Слуцак там які,Нарадзіўся, мама, я не рыжы -Віцебскам мне ездзіць не з рукі.Амстэрдам, Пекін, "Кізыл-шчэрбет",І "Агдам", Атава, "Сонцадар",Я праеду дарам цэлы свет -І "Кагор", і "Вермут", ГібралтарІ калі не любы стане свет -З'еду я туды, куды МакарНе ганяе ўлецечку цялят.Я паеду на Кудыкіну гару,Я на Лысую пад Кіеў загляну.Разгаворацца маўклівыя дзядзькі,Скажуць: "То ж Антосішын такі!",Па-ангельску скажуць: "Отто, брат,Пабратаўся з д'ябалам і рад,Бач як ад Берлінаў развязло" -І мяне не пусцяць у сяло.
ГОРА ГАРАСКОПНАЕ
"У год каня малюся на каня"
Эдуард Акулін
Загнаны атэізмам у вальеруДля маскіроўкі вольнадумства я пачаўПерапрацоўваць у вальеры дух Вальтэра -Ад хрысціянства ўрэзаў драпача.
Арыентуюся на ўсходнія манеры:Політэізм - куды ваш монабог:Учора адбіваў паклоны нерпе,А Бддзе сёння - значыцца ўжо - ёг!
Перажагнаюся странна ў год сабакіНа будку, ланцужок і тэлефонны слуп,Прыму ўздзеянне ўсіх знакаў зыдыякаІ ў год мартышкі пакажу вам пуп.
КАСТАЛОМНАЕ
"Спакуса - абняць,
Каб аж костачкі хруснулі"
Мікола Маляўка
Ото ж трапіўся зяць:Канавал, касталом -Дачку мусіў аддаць,Бо пілі ж за сталом.Ціш ды цемень начы,Чую - хруснуў хрыбет:Дачка рэўмя крычыць,На падмогу заве.Ён - звяруга такі,Пачаў рэбры ламаць,Ногі, пальцы рукі -Эх, едры ж яго маць.Ранкам выйшаў, сапе -Вочы некуды дзець:"За навуку цябеШчыра дзякую, цесць!".