Выбрать главу

з баравіняткамі

ў барадзе".

Генадзь Пашкоў
Я па бары пракрочыў баразной. Іду сабе і вус не дзьму І раптам чую: БОжа мой, Па барадзе брыдзе брыда! То ж баравінны баравік, Дый не адзін - З баравіняткамі ідзе. Каб не спужаць грыбоў навалу, Я пакрысе, чуць-чуць памалу Падсунуў кошык к барадзе І патрусіў! Грыбоў набраў на славу! З тае пары, калі ў мяне пытаюць: "Дзе ўзяць грыбоў? Грыбныя месцы дзе?". Я вус на палец наматаю І засмяюся: "Ў барадзе!".
ПАРТЫЙНЫ БЫК

“Быт — ён упарты, як бык…

… ні спрэчак былых — хто лявей, хто правей”

Васіль Зуёнак
Быў бы я ў партыі бык, Што на чырвонае прэцца. А праца — на брук брык, І сэрца, здаецца, не б’ецца.
Шэф — ён жадзён, як сейф, Дурындала справаздачы. Кажу яму: жыта сей — І левым, і правым — здачы…
Бос — ён дрымучы, як бор, Не разумее пэўна, Бо да якіх жа пор Шчыра спявае пеўнем?...
РЫНАЧНАЕ

"Аддам жыццё за казку,

А паўжыцця - за ласка

Адзіную. Тваю"

Васіль Зуёнак
Хадзіў па Камароўцы Я, нібыта вандроўнік, Штокроку паўтараў: "Аддам жыццё за рыфму, Дарма не гаварыцьму, Бо маю - паўтара". Вакло прапанавалі, Бакоў, прада, намялі - Нічога я не ўзяў. Бо я хацеў за вершык Аж дзве ракеты Першынг - Сказалі мне: "Нізя!". І так да самай смагі У смозе тытунёвым Знямогу здабываў. А рыначныя магі Пытаюць, ты тут новы Жыццё прапанаваў? І гэтак - шусь! - на піку, Старэйшы самы крыкне: "Дарэмна даяцё?" Аддаў браткам за рыфму: Карызну, Німфу, Рымшу... І вершы, і жыццё...
КАРЫТНАЕ

"Спакойны і сыты,

Бліскуча-шыкоўны,

Ладкуеш карыта

З юнацкага чоўна"

"Плыві без выкупу - мы квіты -

Я не набыў яшчэ карыта"

З вершаў Алеся Пісьмянкова
Хто піша пра кветкі, пра знічкі і поўні - А я пра карыта з юнацкага чоўна. Ладкую карыта, кармушку іначай, Без ежы любы будзе здохлаю клячай. Не трэба мне рыбкі з паэтавай казкі - Мне вершы з карытам падай, калі ласка! Таму і ладкую карыта ды яслі У кожны радок свой, каб вершы не згаслі. Жылі каб стварэнні, натхнёныя Богам - У кожным кармушка і харчу замнога.
СКАМЕЙШАНЫ РАДОК

"І пчаліліся даўнія гукі,

Калі ты іх хацела суняць.

Апякала маланка рукі

Разам з перыйкай птушанят...

...У забор'і і там у заніўі...

(Казімір Камейша)
І пчаліліся хатнія гукі,
І вульіліся хаты сяла, І сяліліся пчольныя рукі, Калі ты птушанё узяла. Казімірыўся рыфмамі вершык, І камейшыўся сціпла радок, Нават птушкай цяпер не суцешыш — Я да ніткі, да сподняй прамок. У забор'і і там у заніўі, Дзе вульіліся хаты сяла, Эх, дарэмна табе пазваніў я — Ты з вадою навекі сплыла.
П’ЯНКОЕ

"Гулі наіўнасці чмялі,

Пяшчотай поўніліся соты.

Мы кубак радасці пілі

За дыялектыку маркоты.

Рыгор Барадулін
Гулі наіўнасці чмялі, Шумелі здрадлівасці шэршні. Мурашкі хібу паднялі — Занасякомілі ўсе вершы. Самоты восы з'елі туфлі, Мы не глядзелі — налілі, І ўсё пілі за куфлям куфлю, Камарык радасці пілі. Наўкола нас гудзелі молкі, І мы гудзелі, каб напіцца. І сербануўшы сябар трошкі, Сказаў: "Не радасць п'ём — макрыцы!".