Выбрать главу
І ў такіх вось калідорах Чэргі, нібы па віно, Растрасаюць пыл жыцця. І растуць паперы ўгору У дзвярынцы небыцця.
ПАМІНКІ ПА ДУШЫ
Апячэ, яшчэ раз апячэ! Ты жывы, чалавеча, наўмысна Апячэ і не стане лягчэй: Вакханалія — гэта не трызна.
Горкіх оргій уедлівы дым: Недакурак, кілішак над кількай, Завітаў ты сюды маладым, А застолле пакінеш з кавенькай.
Пакульгаеш далей — небыццё, Як агонь ад агоніі прысмак. За сталом даканала жыццё, А гавораць, што п’янка не трызна. Сорак дзён… І сябры пры віне:
Недакурак, кілішак над кількай… Праляціць так жыццё, праміне — Затрасуцца ўспамінам паджылкі.
САЛДАТАМ ТАТАЛЬНАЙ ВАЙНЫ
Мы з табой не на полі бою, Мы з табою на полі быту. Хтосьці харкае зноў крывёю, Для кагосьці — ўсё шыта-крыта.
Мы з табой не на грознай сечы, А ў пакоях сваёй кватэры, Выпускаем запал карцечы У Надзею, Любоў і Веру.
І ні фронту няма, ні тылу. Рубяжом — аполённыя душы, Што рабіць, як жыццё пастыла, Калі кожнае слова душыць?
Мы салдаты выйны татальнай: Мы ў сусветна-сямейнай рухнем — Хто загіне ў баі за спальню, Хто пазе ў бастыёне-кухні.
Сколькі згінула ў гэтых войнах — Пераможцаў не будзе сытых: Мы з табой не на полі бою — Мы з табою на полі быту.
ЧАЛАВЕЧАЯ ПЕСНЯ
Я стаяў у чарзе за хлебам, А чарга канчалася ў небе, А чарга піхалася нагамі, І масціла свій шлях мацюгамі. Папрасіў я тады: о, Божа, Дай кожнаму хлеба на кожны Дзень.
Эх, мы воўчага роду-племені Дзень натоўпінся у чарзе. Налаўчыліся хапаць жменямі, І стаяць на адной назе. Чэргі, чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў.
Эх-ма! Яшчэ разок! Віна няма на пасашок? Піва… Водкі?... Самагон?
— Самі гонім, самі п’ём! Не размова ж у нас — а лаянка: Дурань дурня аслом заве. Мы ня звыклі дарэмна каяцца, Калі стукнулі па галаве. Чэргі, чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў. Эх-ма!
Чаго няма? Што сягоння ў дэфіцыце? Швэдры, курткі, нагавіцы? —Чаравікі! —Проста жах! Хутка пойдзем у лапцях. Чэргі, чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў.
Мы забыліся як здароўкацца: Хто апошні, хто крайні тут? Па патыліцы — на здароўечка! Уварваць бы, што там даюць: Чэргі, чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў.
І хвалюемся, нібы рэчы там Раздаюцца ўвесь дзень дарма. Вось бяда, напірае на плечы нам Процьма чэргаў, людзей гурма Чэргі, чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў.
ЗАКОН ЧАРГІ
Закон чаргі — закон тайгі, амаль што тое ж сама: Параскідая хутчэй другіх, пралазь на самы перад! Чарга — наш дом, чаргой жывём, па чэргах — мы з вусамі, А прыйдзе час і нажывём чаргой сардэчны верад. Па закону чаргі білі ў морду — Мардабойны закнаў ухіл. Семярых разабралі па моргах — Растапталі законам чаргі. І тут даюць, і там даюць — куды паспець не знаю. Не абмінуць бы дэфіцыт, яго штодня ўсё меней. Я і апошнім пастаю, я пастаю і з краю, Купоны, грошы і талоны сцісну ў мокрай жмені. Па закону чаргі білі ў морду — Мардабойны закнаў ухіл. Семярых разабралі па моргах — Растапталі законам чаргі. Натоў людзей — натоўп надзей: другім не хопіць можа? Вось інвалід паўзе, як танк, пікіруе бабуля. Я дзень стаяў, канчаецца тавар, памілуй Божа! Угробіў дзень і атрымаў пад самым носам дулю. Па закону чаргі білі ў морду — Мардабойны закнаў ухіл. Семярых разабралі па моргах — Растапталі законам чаргі.
ДА ЧАЛАВЕКА
Хто ты ёсць? Кім быў ты? Кім будзеш? Што ты варты, калі адзін? Моц людская у слове “Людзі”? Ці ў звароце: “О, госпадзі!” Мо драпежнік ты, Homo Sapiens? * Іклы, кіпці і слоў атрута… Не адну меў ад Бога запаведзь, Толькі помняцца ўчынкі Юды. Штосьці помніцца — ды не тое, Для натоўпу маралі стае — Яны боскае слова жывое Бяруць без часціцы “Не”. Homo homini lupus est. ** Бог не здрадзіць — свіння не з’есць! І забі, і пралюбадзейнічай, Хоць на грошык карысці маеш. Утварай усялякае дзеянне, Можа ў пекле канцы схаваеш. Як жывеш, чалавек moralis, *** Што на сёння трымае сэрца? Не дарма цябе з раю гналі — А з зямлі куды зграі дзецца? Homo homini lupus est.** Бог не здрадзіць – свіння не з’есць! Ты ішоў па зямлі кагортамі І стагоддзі наўзбоч кішэлі – Цябе д’ябал адзначыў ордэнам – Трыццаць срэбнікаў у кішэню. Далятае да неба бразгат – Срэбра здрадніцкае не трэ? Ты забойца роднага брата – Семя Каіна не памрэ. Homo homini lupus est.*** Ваўкамі будзем – па-воўчы ў лес.